Салкірд
Салкірд (Саўгірд, Саўгард) — мужчынскае імя.
Салкірд лац. Sałkird | |
Salgerd | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sallo + Gerd |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Саўгірд, Саўгард |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Салкірд» |
Паходжаньне
рэдагавацьСалгард, Салгерд або Селігард (Salgarðr[1], Salgerðr[2], Salgard, Salgerd, Seligard[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -сал- (-салв-) (імёны ліцьвінаў Салейка, Сельвін, Саламан; германскія імёны Saleco, Salawins, Salaman) паходзіць ад стараверхненямецкага sal 'заля, пакой' або германскага salwa 'цёмны, чорны'[5], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: люди нашы Городенъское волости… Сомашъка Совъкгирдовича (1 студзеня 1519 году)[7]; Петько Солкирдовичъ (1528 год)[8]; Sawgarda (1560 год)[9]; Jakub Sawgard… Tadeusz Sawgard… Michał Saugard… Andrzey Sawgard… Kazimierz Saugard… Kaspar Saugard… Dominik Saugard (1784 год)[10].
Носьбіты
рэдагаваць- Пецька Салкірдавіч — дарсуніскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Naumann H. Altnordische Namenstudien. — Berlin, 1912. S. 59.
- ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 79.
- ^ Bader W. Die althochdeutschen Fugenvokale in den ältesten Eigennamen. — Borna — Leipzig, 1909. S. 31.
- ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 302.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 216.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 11 (1518—1523). — Vilnius, 1997. P. 75.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 85.
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 11. — Warszawa, 1938. S. 11.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 25. — Вильна, 1898. С. 507—510, 519—521.