Станіслаў Даўгайла
Станіслаў Даўгайла (? — па 1437) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, харужы земскі літоўскі (1413) і віленскі (1431—1437).
Герб «Задора» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Род | Даўгялы[d] |
Бацькі | Герд |
Жонка | Алушка |
Дзеці | Юры |
Імя
рэдагавацьДагала (Dagalo) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -даў(г)- (імёны ліцьвінаў Даўгерд, Даўгер, Даўят; германскія імёны Daugaard, Dauharjis, Dowyatt) паходзіць ад гоцкага daug 'годна', бургундзкага daugjis 'здольны, годны'[2], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) — ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[3]. Такім парадкам, імя Даўгайла азначае «здольны да жвавасьці»[4].
Адпаведнасьць імя Даўгайла (Даўгіла) германскаму імю Dagilo сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонда Шмітляйна, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Dawgali vexilliferi Wyłnensis (1 верасьня 1431 году)[6]; Dovgal (15 кастрычніка 1432 году)[7]; Dawgal vexilliseri Wylnensis [sigilla] (20 студзеня 1433 году)[8]; Stanislaus alias Dowgalo (9 красавіка 1437 году)[9]; Dowgal Gyrdowicz (24 чэрвеня 1437 году)[10][11][12].
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду, сын Герда (Гірда). Відаць, быў у сваяцтве з Валімонтавічамі[13].
У 1413 годзе ўваходзіў у склад дэлегацыі, якую вялікі князь Вітаўт даслаў на перамовы пры разглядзе справы Бэнэдыкта Макры, выступаў як харунжы земскі літоўскі. У 1431—1437 гадох быў харунжым віленскім.
У шлюбе з Алушкай (нявысьветленага паходжаньня) меў сына Юрыя.
У 1437 годзе зрабіў наданьне Віленскай катэдры і віленскім францішканам[13].
Мова і культура
рэдагавацьУ грамаце Віленскай катэдры надаў сваю зямлю Навіны (Nowiny) на дзесяць «бочак» (ad decem tunnas alias beczki)[14]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[15].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 391.
- ^ Gamillscheg E. Romania Germanica. Bd. 3: Die Burgunder, Schlußwort. — Berlin und Leipzig, 1936. S. 112.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Schmittlein R. Toponymes finnois et germaniques en Lituanie // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1948. P. 103.
- ^ Бучинський Б. Кілька причинків до часів вел. князя Свитригайла (1430—1433) // ЗНТШ. Т. 76. — Львів, 1907. С. 135—136.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 94.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 167.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 168.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 153.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 243.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 244.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 177.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
Літаратура
рэдагаваць- Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
- Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: Тэхналогія, 2001. — 216 с. — 500 ас. — ISBN 978-985-458-050-4