Таўцігерд
Таўцігерд (Тэўтыгерд) — мужчынскае імя. Жаночая форма — Тэўтгерда, Тэўтгарда[1].
Імя Рэдагаваць
- Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў
Імя Таўцігерд зьмяшчае той жа фармант (-герд-), што і імя Альгерд, якое мае поўныя германскія адпаведнікі (герцаг Альгерд з Гогенштайну)[2]. Гэты ж фармант празь імя Гудзігерд зьвязвае Таўцігерда з германскім (гоцкім) імём Гудэскалк (Готшалк)[3]. Зь іншага боку, імя Таўтгерд зьмяшчае той жа фармант (-таўт-), што і імя Вітаўт — літоўская (беларуская) форма старажытнага германскага імя Вітольд (Witold, Witolt)[4]. Гэты ж фармант празь імя Контаўт зьвязвае Таўтгерда з германскім імём Конрад, пашыраным сярод літоўскіх князёў і баяраў (Конрад Войдатавіч, Конрад Гудзігердавіч, Конрад Монтаўтавіч ды іншыя)[3]. Апроч таго, фарманты -таўт- і -герд- празь імёны Монтаўт, Монтгерд і Гердзімонт зьвязваюць Таўтгерда зь імём Жыгімонт — літоўскай (беларускай) формай старажытнага пашыранага германскага (гоцкага) імя Sigimunt, якое трапіла ў хрысьціянскі іменаслоў[5].
Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -таўт- (германскія імёны Minegis, Minard, Minsuind) паходзіць ад гоцкага minan 'менаваць, памятаць, любіць', а фармант -монт- (-мунт-, -мунд-) (усходнегерманскія імёны Gesimundus, Sidimundus, Mundila, Mondericus) — ад гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[6]. Такім парадкам, імя Таўцігерд азначае «ахова роду» і цалкам адпавядае старажытнаму германскаму імю Teutgerdis[7] (Teutgardis)[8].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gothard Tawteginden son[9], Godhard, filius Tautheginde[10] (12 кастрычніка 1398 году); cum Nicolao Tavtigerd[11], Nicolaus Tawtigerd[12], Nicolaum Tawtygerd[13] (2 кастрычніка 1413 году); Teutigerd Mischegoliensis [tenutarii] (27 лютага 1434 году)[14][15].
Носьбіты Рэдагаваць
- Гудзігерд Таўцігердавіч — літоўскі баярын, які засьведчыў Салінскую ўмову 1398 году
- Мікалай Таўцігерд († па 1434) — староста майшагольскі
Глядзіце таксама Рэдагаваць
Крыніцы Рэдагаваць
- ^ Древнегерманские имена
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 47.
- ^ а б Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 21.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 14.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 26.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 2. Personennamen. — W. Fink, 1968. S. 1174.
- ^ Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert. Bd. 1. — Marburg, 1970. S. 12.
- ^ Liv-, Esth- und Curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Bd. 4. — Reval, 1859. S. 227.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 54.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 57.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 69.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 105.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 202.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на Д, Згуртаваньне беларускай шляхты