Ганус Даўгердавіч
Ганус Даўгердавіч (? — па 1481) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, староста мерацкі (1481).
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Памёр | па 1481 |
Бацькі | Даўгерд |
Дзеці | Якуб |
Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Ашмянскім павеце (найперш — Відзы).
Імя
рэдагаваць- Асноўныя артыкулы: Ганус (імя) і Даўгерд (імя)
Ганус (Hanus, Hannus) — імя германскага паходжаньня[1][2], варыянт імя Ёганэс (Johannes)[3][4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Hannus Dagirdowicz (6 лютага 1481 году)[5], Ганусъ Дякгирдовичъ (18 сакавіка 1496 году)[6], Ганус Дягирдович (9 красавіка 1499 году)[7], Hanus Dawgyerdowycz або Hannusz Dagyrdowycz (10 траўня 1503 году)[8].
Біяграфія
рэдагавацьЗь літоўскага баярскага роду, сын Даўгерда, старосты ашмянскага. Меў брата Федзьку і сястру Кацярыну.
У 1481 годзе быў старостам мерацкім. Упамінаецца 10 траўня 1503 году, калі яго сястра прадала свой маёнтак у Менскім павеце.
Меў сына Якуба.
6 лютага 1481 году разам з братам фундаваў касьцёл у Відзах. 5 сакавіка 1481 году зрабіў яшчэ адно наданьне гэтаму касьцёлу[9].
Мова і культура
рэдагавацьУ сваім супольным з братам Хведзькам (Chwyedko) лацінамоўным наданьні касьцёлу ў Відзах, зробленым у 1481 годзе, упамінуў «народныя» назвы «пуды» (pvdy) і «на тры сьцірты» (alias na trzy sterty)[10]. Гэта адпавядае многім іншым тагачасным лацінскім граматам літоўскіх князёў і баяраў, дзе з азначэньнем «народны» («гутарковы») падаваліся менавіта беларускія словы[11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Кравченко Л. О. Прізвища Лубенщини. — Київ, 2004. С. 41.
- ^ Львів: історичні нариси. — Львів, 1996. С. 70.
- ^ Hanus, Nordic Names
- ^ Dahl A. Navnabókin. — Forlagið Fannir, 2005.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 372.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1., ч. 1, т. 1. — СПб., 1910. С. 662.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 198.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 3: 1501—1507. — Kraków, 1948. S. 638—639.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 247.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 373.
- ^ Урбан П. Старажытныя ліцьвіны: мова, паходжаньне, этнічная прыналежнасьць. — Менск: 2001. С. 39—46.
Літаратура
рэдагаваць- Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4