Гердзюн
Гердзюн (Гірдзюн, Гірдан) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Ґердзюн лац. Gierdziun / Hierdziun | |
Gardin | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gardo + суфікс з элемэнтам -н- (-n-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гірдзюн, Гірдан |
Вытворныя формы | Гердзень |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Ґердзюн» |
Паходжаньне
рэдагавацьГартун або Гердун (Gartuni, Gerdun[a][1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) паходзіць ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Girdon[4].
У Прусіі бытавала імя Гірдун: Girdune (1361[5], 1374, 1413, 1419 і 1424 гады[6]).
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gierdziunowicz (1603—1629 гады)[7]; Girdziuna (1606—1608 гады)[7]; wsie… Girdany… Gierdziuny (1782—1783 гады)[8].
Носьбіты
рэдагавацьУ актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналася каралеўская дзяржава Гердзюны або Рузгі ў Віленскім ваяводзтве[9].
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Abraham Gerdun (1787 год)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Genealogy research Landetaten, Etaten, København, All Danish Census data for year 1787, Danish Family Search
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 600.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 69.
- ^ Pierson W. Altpreußischer Namenkodex // Zeitschrift für Preußische Geschichte und Landeskunde. — Berlin, 1873. S. 506.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 33.
- ^ а б Ragauskaitė A. XVII a. pirmosios pusės Kauno miestiečių asmenvardžių kilmė // Acta linguistica Lithuanica. T. 43, 2000. P. 99.
- ^ Breslaujos dekanato vizitacija 1782—1783 m. Fontes Historiae Lituaniae, vol. VII. — Vilnius, 2008. P. 72, 120.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 192.