Ястрабец (герб)

шляхецкі герб

Ястрабец (па-польску: Jastrzębiec) — прыватны шляхецкі герб. Ужывалі болей за 700 польскіх, вялікалітоўскіх шляхецкіх родаў.

Ястрабец
Апісаньне

Апісаньне

рэдагаваць

У блакітным полі залатая падкова павернутая канцамі ўгору, у ёй пасярэдзіне залаты кавалерскі крыж. Кляйнод: над прылбіцай з каронай ястраб накіраваны ўлева, на лапах мае залатыя бразготкі, у правай — трымае такую ж залатую падкову з крыжом па сярэдзіне.

Гісторыя

рэдагаваць

У 999 року вялася барацьба з паганцамі, якія захапілі гару Лысую і разьбілі на ёй свой абоз. Раптоўны мароз скаваў гару, і польскія ваякі ніяк не маглі падняцца на вяршыню. Пасьля доўгай аблогі гары да Ястрабца, удзельніка асады, прыйшла ідэя каваньня каня (у іншай вэрсіі — па радзе каваля) і хутка прывёў дружыну да вяршыні. На вяршыне падчас бітвы ён забіў правадыра, а яго прыяцелі зьнішчылі іншых паганцаў. За гэту выдатную перамогу да ягонага гербу, на якім разьмяшчаўся ястраб, былі даданы падкова з кавалерскім крыжом.

Першапачаткова быў пашыраны ў Малапольшчы і Мазовіі, а пасьля Гарадзельскай уніі 1413 року таксама і ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Прадстаўнікі

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ястрабец (герб)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў