Пады́мнае — падатак у Вялікім Княстве Літоўскім і ў Каралеўстве Польскім, які зьбіраўся з дыму. Апошні ўлучаў сялянскую гаспадарку зь зямлёй, пабудовамі, цяглавай і прадукцыйнай жывёлай і ўсім гаспадарскім рыштункам і начыньнем. Зьвесткі пра паборы прысутныя ў крыніцах з XV ст. У Кіеўскай зямлі падымнае спачатку зьбіралася раз у 3 гады зь сялянаў-слуг, калі тыя не выходзілі на вайну. У Мазырскай воласьці ў 1528 годзе ім абкладаліся мяшчане і сяляне, у т. л. прыватнаўласьніцкія. У 1529 вялікі князь адмовіўся ад падымнага на карысьць мясцовых земляўласьнікаў. Адноўлены збор падымнага на дзяржаўны скарб у 1628 годзе. Абкладаліся мяшчане, сяляне і заградовая шляхта. Яго памер залежаў ад вялічыні асобнай гаспадаркі і цэлага места. З 1775 году падымнае выбіралася з кожнага коміну («з дыму») на даху.

Літаратура рэдагаваць

  • Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Киев, 1901. Т. 1. С. 713—715
  • Архив Юго-Западной России. Ч. VII. Т. I. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 356—411, 387—397
  • Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015
  • Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. / Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015