Кангерд
Канге́рд (Конгірд, Гонгірд) — мужчынскае імя.
Кангерд лац. Kangierd / Kanhierd | |
Cunigard | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Cuni + Gardo |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Конгірд, Гонгірд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Кангерд» |
Паходжаньне
рэдагавацьКунігард (Cunigard) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -кон- (-кун-) (імёны ліцьвінаў Кондрут, Конрад, Якун; германскія імёны Cundrud, Konrad, Acun) паходзіць ад гоцкага koni- 'адважны'[2] або германскага kunja, kuni '(хтосьці) з годнага, шляхецкага роду'[3], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[4].
Носьбіты
рэдагаваць- Конгірд — літоўскі баярын, які 5 чэрвеня 1442 году атрымаў ад вялікага князя Казімера чалавека ў Эйрагольскай воласьці[5]
Гонгірды (Gongird) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[6].
У 1600 годзе ўпаміналася «зямля» Кангердышкі ў Жамойцкім старостве[7].
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 380, 598.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 150.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Saviščevas E. Polityka nadań wielkich książąt litewskich na Żmudzi w pierwszej połowie XV wieku // Prace historyczne 141, z. 2 (2014). P. 499.
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 504.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 5. ― Вильна, 1907. С. 217.