Гудзігерд
Гудзігерд (Гудгерд, Годгерд, Гудзігірд) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Гудзігерд лац. Gudzigierd / Hudzihierd | |
Gudegerd | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gudo + Gerd |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Гудгерд, Годгерд, Гудзігірд |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гудзігерд» |
Паходжаньне
рэдагавацьГудэгерд, Годэгард або Гудгерд (Gudegerdus[1], Godegardus[2], Gudhgärdh[3], Gudhgerdh) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -гуд- (-год-, -гут-) (імёны ліцьвінаў Готарт, Гудман, Саўгут; германскія імёны Gotard, Gudman, Savegot) паходзіць ад гоцкага guþs 'Бог', gôþs 'добры, старанны, пабожны' або *guts 'гот'[5], а аснова -гард- (-герд-, -герт-) (імёны ліцьвінаў Альгерд, Мундыгерд, Тэўтыгерд; германскія імёны Algardus, Mundgerd, Teutgerdis) — ад гоцкага gairdan 'падпяразваць' (пераноснае 'ахоўваць'), garda 'агароджа' (пераноснае 'ахова, бясьпека')[6]. Такім парадкам, імя Гудзігерд азначае «Боская ахова»[7].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gudigort Wolnuntowicz (Gudigert Wolumontowicz[8]; 15 траўня 1432 году)[9]; Gudigird (15 кастрычніка 1432 году)[10]; Conrado Gudigirdowycz (Conradus Gudigirdowycz[11]; 9 красавіка 1437 году)[12]; filiis Szarysza Gudgierdowicz (8 ліпеня 1487 году)[13]; Сеньку Кунъдратовичу Кгодкгердовича 12 копъ зъ корчомъ моишокголскихъ (17 сакавіка 1488 году)[14]; пану Кундрату Кгуркгирдовичу (Кудрат Кгуркгирдович[11]; 17 студзеня 1520 году)[15].
Носьбіты
рэдагаваць- Гудзігерд Валімонтавіч († па 1432) — літоўскі баярын, меў сыноў Конрада і Завішу
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Register van het Archief van Groningen. — Groningen, 1858. S. 209.
- ^ t' Ghulde ghebedeboeck met alle sijn figueren des leuens Jesu. — Hantvverpen, 1602. S. 11.
- ^ Gudhgärdh, Nordic Names
- ^ Sveriges medeltida personnamn. Hft. 8. — Lund, 1983. S. 332.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 134.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 22.
- ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 239.
- ^ Русско-ливонские акты. — СПб, 1868. С. 191.
- ^ Akta unji Polski z Litwą, 1385—1791. — Kraków, 1932. S. 81.
- ^ а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 240.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 1: 1387—1468. — Kraków, 1932. S. 167.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 418.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 56.
- ^ Литовская метрика. Т. 1. — СПб., 1903. С. 1379.