Эрл
ангельскі шляхецкі тытул
Эрл (па-ангельску: earl, па-стараангельску: eorl) — тытул вышэйшай арыстакратыі англасаксонскай Брытаніі ў XI стагодзьдзі, што зьявіўся пад уплывам дацкай заваёвы. Скандываўская форма эрла гучала як «ярл». Але ў самой Даніі гэтае слова зь цягам часу было выцесьнена словам «гэрцаг» (duke). У самой сярэднявечнае Брытаніі слова замацавалася й выкарыстоўвалася як эквівалент кантынентальнаму графу (у больш ранейшы час яно выкарыстоўвалася як эквівалент гэрцагу).
У цяперашняй Брытаніі эрл зьяўляецца прадстаўніком кляса пэраў, што ў сацыяльнай гэрархіі стаіць на прыступку ніжэй за маркіза й вышэй за віконта. У ангельскай мове ніколі не існавала жаночая форма слова эрл — жонка эрла клічыцца графіняй (як на кантыненьце).
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |