Гердушкі
Герду́шкі[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Дунаю. Уваходзяць у склад Эйгердаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Гердушкі лац. Hierduški / Gierduški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Эйгердаўскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
СААТА: | 4229848021 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°2′3″ пн. ш. 26°5′26″ у. д. / 54.03417° пн. ш. 26.09056° у. д.Каардынаты: 54°2′3″ пн. ш. 26°5′26″ у. д. / 54.03417° пн. ш. 26.09056° у. д. |
± Гердушкі |
Назва
рэдагавацьГерд або Гірд (Gerd, Gyrd) — імя германскага паходжаньня[2][3][4].
Гісторыя
рэдагавацьУ XVII стагодзьдзі маёнтак у Ашмянскім павеце Віленскага ваяводзтва. У 1690 годзе вёска ўваходзіла да Трабскай парафіі, уласнасьць Флярыяна Казла, 3 дымы. У 1735 годзе — 2 дымы, належала Антону Рыдзеўскаму.
У 1861 годзе — 46 рэвіскіх душ, вёска маёнтка Гердушкі памешчыка Радкевіча. У 1897 годзе ў вёсцы 21 двор, 152 жыхары. У 1909 годзе ў вёсцы 25 двароў, 157 жыхароў, якія мелі 49 галоў буйной рагатай жывёлы, 22 кані, 120 дзесяцін зямлі. У пачатку XX ст. вёска і маёнтак у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні.
У 1921—1939 гадох у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
12 кастрычніка 1940 году ў вёсцы 48 двароў, 187 жыхароў і засьценак — 12 двароў, 41 жыхар. Уваходзіць у Такарышкаўскі сельсавет Юрацішкаўскага раёну.
У 1949 годзе ў вёсцы створаны калгас «Калектыўная праца». У 1954 годзе далучана да калгасу «Прагрэс». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. 3 1960 году ў Даўгердзіскім, з 1963 году ў Юрацішкаўскім, з 1965 году ў Такарышкаўскім, з 17 ліпеня 1985 году ў Эйгердаўскім сельсаветах. У 1970 годзе — 207 жыхароў. У 1999 годзе — 39 двароў, 75 жыхароў.
Вёска знаходзіцца ў зоне радыяцыйнага кантролю з правам адсяленьня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
- ^ Kruken K., Stemshaug O. Norsk Personnamnleksikon. — Det Norske Samlaget, 1995.
- ^ Gerd, Nordic Names
- ^ Nielsen O. Olddanske personnavne. — Kjøbenhavn, 1883. S. 36.
Літаратура
рэдагаваць- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.