Бэрнардыны — імя манахаў францішканаў Закону Братоў Меньшых Абзэрвантаў OFM (Ordo Fratrum Minorum de Observantia) (лац.) рэфармаванай галіны манаскага ордэна францішканаў у Каралеўстве Польскім і Вялікім Княстве Літоўскім ад імя прапаведніка Бэрнарда Сіенскага[2].[a]

Бэрнардыны
Ордэн Братоў Меншых Абзервантаў па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum de Observantia
Абрэвіятура OFM — Ordo Fratrum Minorum (лац.)
Папярэднік Францішкане. 24 лютага 1209 (815 гадоў таму) заснаваны Францішкам Азіскім у Італіі
Наступнік

4 кастрычніка 1897 (127 гадоў таму)
Ордэн Братоў Меншых па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum сфармаваны Папам Львом XIII 4 кастрычніка 1897 году аб'яднаньнем з Ордэнам Братоў Меншых Абзэрвантаў Ордэну Братоў Меншых Босых па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Discalceatorum, Ордэну Братоў Меншых Абьяднаных па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Recollectorum

і Ордэну Братоў Меншых Рэфарматароў па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Reformatorum
Дата ўтварэньня 1 чэрвеня 1517 (507 гадоў таму)
Тып мужчынскі жабрацкі рэлігійны ордэн
Юрыдычны статус Інстытут кансэкраванага жыцьця - мужчыны
Мэта Пашырэньне хрысьціянства
Штаб-кватэра General Curia
Месцазнаходжаньне Рым (Італія)
Via di S. Maria Mediatrice, 2500165 Roma, Italia[1]
Матчына кампанія Каталіцкая Царква
Зьвязаныя кампаніі

Ордэн Братоў Меншых Канвэнтуалаў (1517)

Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў (1525)
Сайт OFM

З XVI ст. Ордэн Братоў Меншых Абзэрвантаў адзін з шасьці Першых Ордэнаў Францішканаў, астатнія гэта Ордэн Братоў Меншых Канвэнтуалаў (1517), Ордэн Братоў Меншых Капуцынаў (1525), Ордэн Братоў Меншых Босых (1562), Ордэн Братоў Меншых Абьяднаных (1637) і Ордэн Братоў Меншых Рэфарматароў (1532).

Апраналіся манахі бэрнардыны ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны.

Гісторыя

рэдагаваць

Першапачатковае правіла сьвятога Францішка, зацьверджанага Папам, забараніла права ўласнасьці на маёмасьць, патрабуючы ад сяброў прасіць ежу падчас прапаведаваньня. Жабрацтва, якое патрабавалася ад сябраў, была аслаблена ў канчатковым пераглядзе гэтага правіла ў 1223 годзе й ступень выкананьня яго заставалася галоўнай крыніцай канфліктаў і расколаў.

У 1274 годзе Ліёнскі сабор зацьвердзіў чатыры галоўных жабрацкіх манаскіх ордэнаў: францішканаў, кармэлітаў , дамініканаў, аўгустынцаў .

Патрабаваньні выкананьня першапачатковага манаскага правіла (regularis observantia), больш строгага статута Францішка Асізскага зьявіліся ў канцы XIII— пачатку XIV ст. і рэалізаваліся ў XV ст. калі іх падтрымалі чатыры вучоныя італьянскія прапаведнікі — Бэрнард Сіенскі, Якуб Маркскі, Ян Капістран, Альбэрт Сартэанскі. У 1415 годзе францішканскі прапаведнік Бернард Сіенскі зьвярнуўся да папы рымскага Марціна V з просьбай пацьвердзіць першапачатковы статут Францішка Асізскага й Канстанцкі сабор у 1415 годзе задаволіў просьбу францішканскага прапаведніка Бэрнарда Сіенскага. У 1431 годзе пры папе Эўгеніюшы IV-м францішканы-абзэрванты атрымалі права ўвесьці пасаду генэральнага вікарыя. Першым Генэральным Вікарыям стаў Бэрнард Сіенскі. Канчатковы разрыў францішканаў-абзэрвантаў з ордэнам францішканамі-канвентуаламі адбыўся ў 1 чэрвеня 1517 пры папе Льву X.

У 1453 годзе па запыт караля Казімера Ягайлавіча й кардынала Зьбігнева Алесьніцкага ў Кракаў прыбыў прапаведнік францішканаў-абзэрвантаў Яан Капістран і ў наступны год (04.12.1454) быў заснаваны ў Кракаве першы кляштар і касьцёл Сьвятога Бэрнарда Сіенскага[3].

Першыя кляштары бэрнардынаў у Вялікім Княстве Літоўскім былі заснаваны ў XV ст. у Коўне (1468), Вільні (1469), Горадне (1494) і Полацку (1498).

У 1467 быў створаны польскі вікарыят, а на яго аснове ў 1517 — Польская правінцыя Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі Ордэну Братоў Меншых Абзэрвантаў, зь якой у 1530 вылучылася Літоўская правінцыя (у 1570 зноў аб'яднана з Польскай). У 1628 Польская правінцыя падзелена на Вялікапольскую, Малапольскую, Рускую й Літоўскую, а ў 1630 Малапольская, Руская й Літоўская правінцыі абьяднаны ў Польскую (Малапольска-Літоўскую) правінцыю. З апошняй у 1637 вылучылася Руская правінцыя, а ў 1731 – Літоўская.

У XVIII—XIX ст. ордэн бэрнардынаў меў пры сваіх кляштарах сярэднія й пачатковыя школы, бібліятэкі, часам аптэкі. Пасьля паўстаньня 1831 году былі ліквідаваныя ўсе школы, якія трымалі каталіцкія ордэны.

Папа Леў XIII 4 кастрычніка 1897 году пераўтварыў Ордэн Братоў Меншых Абзэрвантаў шляхам аб'яднаньня з Ордэнамі Братоў Меншых Босых (1562) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Discalceatorum[4], Братоў Меншых Абьяднаных (1637) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Recollectorum[5] і Братоў Меншых Рэфарматароў (1532) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum Reformatorum[6] у Ордэн Братоў Меншых (Францішканаў) па-лацінску: Ordo Fratrum Minorum[7].

Кляштары Першага Ордэну Братоў Меншых Абзервантаў на тэрыторыі Беларусі

рэдагаваць
 
Мапа Гірша Ляйбовіча. XVIII ст.

Кляштары Другога Ордэну Братоў Меншых Абзервантаў на тэрыторыі Беларусі

рэдагаваць

Манашкі-бернардзінкі першапачаткова сяліліся пры мужчынскіх кляштарах ордэна й не прымалі абавязку сталага жыхарства пры кляштары (кляўзуру). У 1566 папа Піюс V абавязау іх прыняць кляўзуру й 3 манаскія абавязкі. На Беларусі дзейнічалі 4 жаночыя кляштары Бэрнардынаў:


  1. ^ Бэрнардыны — другая назва цыстэрыянаў, якая замацавалася за імі з XII ст. пасьля рэарганізацыі ордэна Бернардам з Клерво (1090–1153, кананізаваны ў 1174).
  1. ^ Ордэн меншых братоў францысканцаў
  2. ^ Kantak, Stefan Kamil Juliusz. Bernardyni polscy tom I. 1453-1572. — Lwow: Nakładem prowincij polskiej oo. bernardynów, 1933. — Т. 1. — С. 11. — XXIII,324 с.
  3. ^ Joannes de Komorowo (1465?—03.11.1536)(pl)Joannes de Komorowo (1466?—03.11.1536). Memoriale Ordinis Fratrum Minorum.  (лац.) / wydali Xawery Liske i Antoni Lorkiewicz (пол.) // Wydany nakładem akademii umijetności w Krakowe. Opracowany przez członkow lwowskiej historycznej tejże akademii Monumenta Poloniae Historica. — Lwów: w księgarni Gubrynowicza i Schmidta, 1888. — Т. V. — С. 169, 995, 1113.
  4. ^ Ordo Fratrum Minorum Discalceatorum
  5. ^ Ordo Fratrum Minorum Recollectorum
  6. ^ Ordo Fratrum Minorum Reformatorum
  7. ^ Ordo Fratrum Minorum

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць