Лазовіца
Лазо́віца[1], Лазовіцы — вёска ў Беларусі, на рацэ Рэкце. Уваходзіць у склад Родненскага сельсавету Клімавіцкага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2007 год — 106 чалавек. Знаходзяцца за 6 км на паўднёвы ўсход ад Клімавічаў, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Асмолавічы (лінія Ворша — Унеча); каля аўтамабільнай дарогі Клімавічы — Касьцюковічы.
Лазовіца лац. Lazovica | |
Першыя згадкі: | 1724 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Магілёўская |
Раён: | Клімавіцкі |
Сельсавет: | Родненскі |
Насельніцтва: | 106 чал. (2007) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2244 |
Паштовы індэкс: | 213629 |
СААТА: | 7228828011 |
Нумарны знак: | 6 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°33′43″ пн. ш. 32°0′52″ у. д. / 53.56194° пн. ш. 32.01444° у. д.Каардынаты: 53°33′43″ пн. ш. 32°0′52″ у. д. / 53.56194° пн. ш. 32.01444° у. д. |
± Лазовіца | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Лазовіцы — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся езуіцкі касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі[2].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Лазовіцы ўпамінаюцца ў 1724 годзе як уладаньне палкоўніка Яна Кіркора, у якім царква Покрыва Багародзіцы далучылася да Уніі. У 1752 годзе Я. Кіркор фундаваў у мястэчку місію езуітаў. Ён збудаваў місійны дом і касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы.
Плянавальную аснову Лазовіцаў складала вуліца над берагам Рэкты, забудаваная жылымі дамамі толькі з аднаго боку, а агароды яе сядзіб спускаліся да ракі[3].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Лазовіцы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце Магілёўскай губэрні. Статус паселішча панізілі да вёскі, з 1784 году зноў мястэчка. Штогод у Лазовіцах праводзіліся 2 кірмашы. На 1783—1784 гады тут было 33 двары.
На 1816 год існавалі аднайменныя мястэчка і сяло. На 1861 год у Лазовіцах было 32 двары, дзеялі касьцёл, царква і малітоўны дом, працавалі вадзяны млын і сукнавальня. На 1885 год — 41 двор, штогод 29 чэрвеня і 1 кастрычніка праводзіліся кірмашы. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, існавалі аднайменныя мястэчка (24 двары) і сяло (40 двароў). На 1909 год у мястэчку было 24 двары, у сяле — 42, дзеяла царква, працавалі царкоўна-прыходзкая школа і вінная крама.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Лазовіцы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе ў выніку ўзбуйненьня Лазовіцы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Клімавіцкага раёну Калінінскай акругі. На 1926 год тут быў 91 двор. 6 жніўня 1929 году савецкія ўлады стварылі ў Лазовіцах калгас. У 1931 годзе ў мястэчку збудавалі школу. У Другую сусьветную вайну зь сярэдзіны жніўня 1941 да 28 верасьня 1943 году Лазовіцы знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху.
На 1972 год у Лазовіцах было 67 двароў, на 1986 год — 62, на 1998 год — 61, на 2007 год — 54.
Геаграфія
рэдагавацьЛазовіцы знаходзяцца за 130 км ад Магілёва. Рэльеф раўнінна-ўзгорысты.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XVIII стагодзьдзе: 1780 год — 115 чал.; 1783—1784 гады — 176 чал.
- XIX стагодзьдзе: 1861 год — 236 чал.; 1884 год — 236 чал.[4]; 1885 год — 238 чал.; 1897 год — 148 чал. у мястэчку Лазовіцах і 264 чал. у сяле Лазовіцах
- XX стагодзьдзе: 1909 год — 202 чал. у мястэчку Лазовіцах і 269 чал. у сяле Лазовіцах; 1926 год — 465 чал.; 1972 год — 247 чал.[5]; 1986 год — 167 чал.[6]; 1998 год — 141 чал.[7]
- XXI стагодзьдзе: 2007 год — 106 чал.[8]
Інфраструктура
рэдагавацьУ Лазовіцы працуюць клюб і пошта.
Забудова
рэдагавацьПлянавальная структура складаецца з крывалінейнай вуліцы з завулкамі, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудова двухбаковая, шчыльная, пераважна драўляная сядзібнага тыпу. У цэнтры сярод жылой забудовы месьцяцца мураваныя і драўляныя грамадзкія будынкі. На поўдні мураваныя 1-павярховыя 1-кватэрныя і 2-павярховыя 4-кватэрныя дамы. На паўночнай ускраіне гаспадарчы сэктар.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Царква Покрыва Багародзіцы (пачатак XX ст.)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (1752)
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu).
- ^ Лозовица, Глёбус Беларусі
- ^ Мяцельскі А. Лазовіцы // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 299.
- ^ Słownik geograficzny... T. V. — Warszawa, 1884. S. 768
- ^ Бянько У. Лазовіца // ЭГБ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 330.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 110.
- ^ Бянько У. Лазовіца // БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 102.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 6. Кн. 2. — Менск, 2009. С. 111.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 6, кн. 2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 592 с. ISBN 978-985-11-0440-2.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884.