Канвэнтуальныя францішкане
Канвэнтуа́льныя францішка́не або канвэнтуалы або мінарыты, афіцыйна: Ордэн Братоў Меншых Канвэнтуальных (OFM Conv.) — адна з галінаў францішканаў, вылучаная ў асобны ордэн у 1517 годзе рашэньнем папы Льва X. У адрозьненьне ад абзэрвантаў, канвэнтуалам дазволена менш жорстка прытрымлівацца патрабаваньняў правіла сьв. Францішка аб адмове ад маёмасьці. Генэрал (глава ордэну) абзэрвантаў мае права не зацьвердзіць абранага генэрала канвэнтуалаў, аднак ніколі за ўсе стагодзьдзі гэтым правам не карыстаўся, так што фактычна канвэнтуалы могуць лічыцца цалкам незалежным ордэнам.
У ВКЛ канвэнтуалы былі нешматлікія ў параўнаньні з абзэрвантамі і першапачаткова ня мелі асобнай правінцыі, утвараючы толькі кантрату, званую Літоўскай, у правінцыі Польска-Чэскай. Цэнтрам кантраты быў канвэнт у Вільні, таксама ў яе ўваходзілі кляштары ў Коўне, Ашмянах, Лідзе і Пінску[1].
Сёньня ордэн прадстаўлены ў Беларусі (у Горадні) дэлегацыяй варшаўскай правінцыі Беззаганнай Маці Божай. Супольнасьці сьвецкіх францішканаў існуюць пры кляштарах братоў францішканаў першага ордэна (капуцынаў і канвэнтуальных) у Менску, Івянцы, Глыбокім, Удзеле, Друі[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ K. Kantak. Najważniejsze rękopisy franciszkańskie bibliotek wileńskich // «Ateneum Wileńskie» №14, 1928.
- ^ Братэрскае спатканне свецкіх францішканаў усходняга рэгіёну Беларусі 30.09.2023. Парафія св. Казіміра, касцёл св. Піо ў Маладзечне (1 кастрычніка 2023).