Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў (Глуск)

рыма-каталіцкі касьцёл у Глуску
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Краіна Беларусь
Мястэчка Глуск
Каардынаты 52°53′59.90″ пн. ш. 28°41′29.10″ у. д. / 52.8999722° пн. ш. 28.6914167° у. д. / 52.8999722; 28.6914167Каардынаты: 52°53′59.90″ пн. ш. 28°41′29.10″ у. д. / 52.8999722° пн. ш. 28.6914167° у. д. / 52.8999722; 28.6914167
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Ганны і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвято́й Га́нны[1] і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVII стагодзьдзя ў Глуску. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, пасярод замка[a]. Твор архітэктуры барока.

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпусу. Да пачатку XX ст. расейскія ўлады зруйнавалі кляштарны корпус. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі касьцёл.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Плян Глуску з замкам і кляштарам, 1833 г.

У 1662—1667 гадох у Глуску з фундацыі Аляксандра Палубінскага збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар бэрнардынаў. У 1677 годзе скончылася будаваньне мураванага касьцёла.

У 1738 годзе замест драўлянага збудавалі мураваны кляштарны корпус[2]. З 1781 году пры касьцёле дзеяла парафіяльная школа (у 1790 годзе было 15 вучняў).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Глуск апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Аднак па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар бэрнардынаў і да пачатку XX ст. зьнішчылі кляштарны корпус.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1935 годзе савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Будынак перарабілі пад склад стружкавай арцелі, дзе неўзабаве адбыўся пажар. Па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады зьнішчылі помнік архітэктуры.

З 1996 году пад кіраўніцтвам Ірыны Ганецкай праводзіліся археалягічныя дасьледаваньні падмуркаў.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта была крыжова-купальная буйнамаштабная базыліка. Над сяродкрыжжам 2-схільных дахаў узвышаўся 8-гранны барабан з паўсфэрычным гранёным купалам і ліхтаром у завяршэньні. Сылюэт галоўнага фасаду фармавалі 2-ярусныя чацьверыковыя вежы зь фігурнымі купаламі і трыкутны франтон паміж імі. Роўніца фасаду падзялялася прафіляванымі карнізамі на 5 ярусаў[3].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ На гэтым месцы цяпер знаходзіцца местачковы стадыён
  1. ^ Глуск — касцёл і каталіцкая парафія Святой Ганны, Radzima.net
  2. ^ Ганецкая І. Глускі замак: гісторыя аднаго помніка ў асобах // Беларускі гістарычны часопіс. № 9, 2006. С. 22—29.
  3. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 408.

Літаратура

рэдагаваць
  • Ганецкая І. Глускі замак: гісторыя аднаго помніка ў асобах // Беларускі гістарычны часопіс. № 9, 2006. С. 22—29.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць