Леў X (па-лацінску: Leo PP. X), сьвецкае імя Джаваньні Мэдычы (па-італьянску: Giovanni Medici; 11 сьнежня 1475, Флярэнцыя, Флярэнтыйская рэспубліка1 сьнежня 1521, Рым, Папская вобласьць) — папа рымскі з 11 сакавіка 1513 году па 1 сьнежня 1521 году. Апошні папа, які ня меў сьвятога сану на момант абраньня.

Леў X
па-лацінску: Leo PP. X
Пасьвечаньні
Кансэкрацыя
 Рафаэле Р’ярыё[d]
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньніпа-італьянску: Giovanni di Lorenzo de' Medici
Нарадзіўся 11 сьнежня 1475[1]
Памёр 1 сьнежня 1521[1] (45 гадоў)
Пахаваны
ДэнамінацыяКаталіцкая царква[2]
Бацькі Лярэнца Мэдычы
Клярычэ Арсыні[d]
Адукацыя
Заняткірыма-каталіцкі ксёндз, каталіцкі сьвятар
Подпісподпіс
Гербгерб

Біяграфія

рэдагаваць

Джаваньні дэ Мэдычы нарадзіўся ў Флярэнцыі, у выбітнай шляхецкай сям’і Мэдычы. Быў другім сынам Лярэнца Цудоўнага, уладара Флярэнцыі. Ва ўзросьце 13 гадоў папа Інакенцыюс VIII прызначыў юнага Джаваньні кардыналам-парафіянінам. За часам папы Аляксандра VI, які перасьледваў Мэдычы, вярнуўся ў Флярэнцыю, а затым падарожнічаў па ўсёй Эўропе, завітаўшы ў Нямеччыну, Нідэрлянды і Францыю. У 1500 годзе вярнуўся ў Рым. Прыняў удзел у бітве з францускімі войскамі пад Равэннай (1512) і патрапіў у палон, зь якога ён здолеў бегчы. У тым жа годзе пасьля заканчэньня тэрміну выгнаньня сям’і Мэдычы вярнуўся ў родны горад і пачаў кіраваць рэспублікай разам са сваім братам.

  1. ^ а б BeWeB
  2. ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.)USA: 1990.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць