Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (Слонім)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Краіна Беларусь
Места Слонім
Каардынаты 53°05′40.46″ пн. ш. 25°19′05.34″ у. д. / 53.0945722° пн. ш. 25.31815° у. д. / 53.0945722; 25.31815Каардынаты: 53°05′40.46″ пн. ш. 25°19′05.34″ у. д. / 53.0945722° пн. ш. 25.31815° у. д. / 53.0945722; 25.31815
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Гарадзенская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барокавая архітэктура[d], архітэктура ракако[d] і клясыцыстычная архітэктура
Дата заснаваньня XVII ст.
Статус Ахоўная зона
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак на мапе Беларусі
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак
Commons-logo.svg Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак на Вікісховішчы

Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак — помнік архітэктуры XVII ст. у Слоніме. Знаходзіцца на гістарычнай Рынкавай вуліцы[a], на левым беразе ракі Шчары. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з касьцёла і кляштарнага корпуса, аточаных мурам з уязной брамай-званіцай. Па апошняй вайне савецкія ўлады зруйнавалі кляштарную браму. У наш час касьцёл дзейнічае, у будынку кляштару месьціцца мэдычная ўстанова.

ГісторыяРэдагаваць

Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць

У XVII ст. з фундацыі Кацярыны і Аляксандра Юдзіцкіх у Слоніме ўтварыўся кляштар бэрнардынак: у К. Л. Сапегі набылі драўляную сядзібу (называлася Валовіцкай), у якой пасяліліся запрошаныя зь Вільні сёстры-бэрнардынкі. У 1645 годзе збудавалі драўляны касьцёл, які згарэў у 1670 годзе.

Новы мураваны касьцёл асьвяцілі ў 1690 годзе. У 1720 годзе паводле праекту архітэктара Ігнація Авадовіча да касьцёла дабудавалі мураваны кляштарны корпус. У 1790 годзе касьцёл і кляштар пацярпелі ад пажару (адбудаваныя ў 1793 годзе[1]).

Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год) касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) улады Расейскай імпэрыі ліквідавалі кляштар.

У 1905 годзе імпэратар Мікалай II дазволіў дзейнасьць бэрнардынак, якія капітальна адрамантавалі кляштарны корпус і праводзілі ў ім службу да 1907 году. 3 1914 году ў кляштарным корпусе месьцяцца мэдычныя ўстановы.

Найноўшы часРэдагаваць

У Другую сусьветную вайну згарэў галоўны купал. Пазьней савецкія ўлады зруйнавалі кляштарную браму, помнік архітэктуры віленскага барока.

У 2000-я гады кляштарную браму адбудавалі ў зьмененым выглядзе.

АрхітэктураРэдагаваць

 
Рамонт кляштару, 1910 г.

КасьцёлРэдагаваць

Касьцёл — 1-нэфавая базыліка, у кампазыцыі якой дамінуе 3-ярусная квадратная ў сечыве вежа-званіца, вылучаная ў самастойны масіўны аб’ём. Верхні ярус вежы з больш насычанай дэкаратыўнай апрацоўкай (здвоеныя лапаткі, аркавыя нішы) завяршаўся купалам-баняй (цяпер 4-схільным пакатым дахам). Аконныя праёмы дэкаруюцца франтонамі з галоўкамі крылатых херувімаў, расьлінным арнамэнтам. Фасады падзяляюцца роўнічнымі пілястрамі, апярэзваюцца прафіляванымі карнізам і фрызам. Да сьценаў алтарнай часткі далучаюцца рознавялікія прастакутныя ў пляне закрысьціі. Уздоўж паўночнага фасаду цягнецца нізкая прыбудова — капліца Крыжовага шляху. Роўніца паўкруглай апсыды, арыентаванай на гістарычную Рынкавую вуліцу, дэкаруецца фігурнай стукавай рамай, у якой зьмяшчалася іканаграфічнае пано.

КляштарРэдагаваць

Кляштарны корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак, які ўтварае прастакутны ўнутраны двор. Фасады рытмічна падзяляюцца пілястрамі, контрфорсамі, дэкаруюцца прафіляваным карнізам. Паўднёва-заходні кут корпуса вылучааецца рызалітам з магутнымі контрфорсамі. Плян будынка галерэйны. У кельлях і калідорах крыжовыя і цыліндрычныя скляпеньні з распалубкамі. Пад будынкам — скляпеністыя сутарэньні.

ГалерэяРэдагаваць

Гістарычныя здымкіРэдагаваць

Сучасныя здымкіРэдагаваць

ЗаўвагіРэдагаваць

  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 11

КрыніцыРэдагаваць

  1. ^ Кулагін А. Слонімскі касцёл і кляштар бернардзінак // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 444.

ЛітаратураРэдагаваць

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць

  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  412Г000505

  Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар бэрнардынак (Слонім)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў