Селішча (Ушацкі раён)
Се́лішча[1] — вёска ў Беларусі, пры ўтоку ракі Баярскай у возера Селішча. Уваходзіць у склад Кубліцкага сельсавету Ўшацкага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 245 чалавек. Знаходзіцца за 12 км на захад ад Ушачаў, за 22 км ад чыгуначнай станцыі Зябкі.
Селішча лац. Sielišča | |
Касьцёл Сьвятой Вэранікі | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Віцебская |
Раён: | Ушацкі |
Сельсавет: | Кубліцкі |
Насельніцтва: | 245 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2158 |
Паштовы індэкс: | 211488 |
Нумарны знак: | 2 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°12′1″ пн. ш. 28°25′55″ у. д. / 55.20028° пн. ш. 28.43194° у. д.Каардынаты: 55°12′1″ пн. ш. 28°25′55″ у. д. / 55.20028° пн. ш. 28.43194° у. д. |
± Селішча | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Селішча — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока комплекс кляштару бэрнардынаў з касьцёлам Сьвятой Вэранікі, помнік архітэктуры XVIII ст., які з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Селішча як двор, уладаньне Я. Корсака датуецца 1552 годам. Паселішча ўваходзіла ў склад Полацкага ваяводзтва і налічвала 17 дымоў сялянаў, якія плацілі мядовую дань, а таксама 6 дымоў вольных земляробаў, якія давалі чацьверты сноп. У 1680 годзе маёнтак знаходзіўся ў валоданьні Корсакаў-Сяліцкіх, якія ў 1686 годзе прадалі яго братам Яну Хрызастому і Каспару Францкевічам.
У першай траціне XVIII ст. Селішчам валодалі Язафат Антоні Сялява з жонкай Элеанорай з Козелаў. Далей яно перайшло да Яна Сялявы і трох ягоных сёстраў Мар’яны (у сужэнстве Рэвут), Тэклі (у сужэнстве Гецэвіч), Тэрэзы (у сужэнстве Рагоза). У 1743 годзе маёмасьць набыў Міхал Сяліцкі, які ў 1778 годзе перадаў яе свайму сыну Язэпу. З 1789 году Селішчам валодаў сын Язэпа Антон, а па ягоным спачыне дачка сястра Элеанора (у сужэнстве Кашталінская).
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Селішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Лепельскім павеце Віцебскай губэрні. З 1830 году маёнтак паводле спадчыны перайшоў да Кацярыны (у сужэнстве Кошаль) і Ганны (у сужэнстве Сялява) Сяліцкіх. Пазьней уладальнікамі Селішча былі Эдвард Сялява і ягоная сястра Кацярына (у сужэнстве Шырын). У склад маёнтку ўваходзілі 4 фальваркі і 22 вёскі. На 1846 год, паводле інвэнтару, у мястэчку было 12 двароў.
На 1886 год у Селішчы было 17 двароў, працавалі вадзяны млын, вінакурны завод, 2 крамы і карчма. На 1905 год — 16 двароў. У пачатку XX ст. у Селішчы было 49 дзесяцін ральлі. У 1910 годзе адкрылася земская школа.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Селішча занялі войскі Нямецкай імпэрыі[2].
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Селішча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году паводле пастановы І зьезду КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР. 20 жніўня 1924 году Селішча ўвайшло ў склад Чарапоўшчынскага сельсавету Ўшацкага раёну. Статус паселішча панізілі да сяла. Паводле вынікаў перапісу 1926 году, тут было 36 двароў; на 1941 год — 54 двары.
16 ліпеня 1954 году Селішча стала цэнтрам сельсавету. На 1969 год у вёсцы было 54 двары, на 1 студзеня 2001 году — 139 двароў.
-
Касьцёл да разбудовы
-
Касьцёл па разбудове
-
Касьцёл, прэзьбітэрыюм
-
Касьцёл, хоры
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1838 год — 85 чал. (39 муж. і 46 жан.), зь іх мяшчанаў-юдэяў 27 муж. і 34 жан., сялянаў зямянскіх 12 муж. і 12 жан.[3]; 1846 год — 63 чал.; 1886 год — 110 чал.; да 1889 год — 88 чал.[4]
- XX стагодзьдзе: 1905 год — 41 чал.; 1926 год — 298 чал.; 1941 год — 224 чал.; 1969 год — 252 чал.[5]; 1999 год — 318 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2001 год — 330 чал.[6]; 2010 год — 245 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Селішчы працуюць школа, бібліятэка, клюб, пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў (1726)
- Курганы
- Могілкі
- Фальварак (XIX)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл, хоры
-
Касьцёл, галоўны алтар
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 461.
- ^ Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 415.
- ^ Krzywicki J., Jelski A., Łopaciński A. Sieliszcze (49) // Słownik geograficzny... T. X. — Warszawa, 1889. S. 534.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 14. С. 308.
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ушацкага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2003.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — ISBN 985-11-0238-5
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Ушацкага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 2003. — 638, [1] с. ISBN 985-6302-43-9.
- Святы Казімір у Паазер’і: 400 гадоў каталіцызма ў Лепельскім краі. — Лепель: Выдавецкая ініцыятыва LEPLE, 2004.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889.