Казі́мер Леў Сапе́га (15 ліпеня 1609, Вільня — 19 студзеня 1656, Берасьце) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Каралеўскі сакратар і пісар вялікі (1631—1637), маршалак дворны (1637—1645) і падканцлер (з 1645).

Казімер Леў Сапега
лац. Kazimier Leŭ Sapieha
Казімер Леў Сапега. Партрэт XVII ст.
Казімер Леў Сапега. Партрэт XVII ст.

Герб Ліс
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 15 ліпеня 1609(1609-07-15)[1]
Вільня
Памёр 19 студзеня 1656(1656-01-19)[1][2] (46 гадоў)
Берасьце
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Леў Сапега
Гальшка з Радзівілаў
Жонка Тэадора з Тарнаўскіх
Дзейнасьць палітык

Быў старостам рагачоўскім[3], слонімскім, волпенскім і любашанскім[4], а таксама адміністратарам Берасьцейскай эканоміі. Валодаў лятыфундыяй з цэнтрам у Ружанах, дамогся ад вялікага князя прывілеяў на Магдэбурскае права і кірмашы для сваіх мястэчак Бялынічаў, Талачына, Бешанковічаў, Ружанаў[5]. Таксама вядомы як заснавальнік картускага кляштару ў Бярозе і катэдры права ў Віленскім унівэрсытэце.

Біяграфія

рэдагаваць

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, сын Льва, канцлера літоўскага, і Гальшкі з Радзівілаў. Меў братоў Крыштапа Міхала і Яна Станіслава.

Навучаўся ў Віленскай акадэміі, працягваў адукацыю ў Мюнхэнскім езуіцкім калегіюме, Інгальштацкім, Лёвэнскім і Балёнскім унівэрсытэтах[3].

 
Тэадора з Тарноўскіх

У 1631 годзе атрымаў урады каралеўскага сакратара (ліпень) і пісара вялікага літоўскага (22 верасьня 1631 году), займаўся ўпарадкаваньнем архіву Кароны. Браў удзел у канвакацыйным сойме 1632 году і ў складаньні Палянаўскай мірнай дамовы 1634 году, меў вялікі давер у караля і вялікага князя Ўладзіслава Вазы. У траўні 1637 году стаў маршалкам надворным літоўскім. Абіраўся паслом на соймы ў 1637 і 1647 гадох. 6 сакавіка 1645 году атрымаў урад падканцлера літоўскага.

Па сьмерці Ўладзіслава Вазы стаў прыхільнікам Яна Казімера Вазы, хоць перад гэтым падтрымліваў Карла Фэрдынанда Вазу, які лічыў К. Л. Сапегу сваёй апорай у Вялікім Княстве Літоўскім у часы безкаралеўя.

Пры Віленскай акадэміі заснаваў фонд на ўтрыманьне 4-х прафэсараў і ахвяраваў на гэта 12 500 злотых. Таксама перадаў акадэміі Ружанскую бібліятэку, сабраную яго бацькам і ім самым. Тая бібліятэка, названая як і акадэмія — Сапежынскай, налічвала каля 3 тысячаў тамоў і складалася з рэдкіх кніг[4].

Браў удзел у вайне з казакамі ўва Ўкраіне (1648—1653), складаньні Збораўскага пагадненьня, бітве пад Берастэчкам.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай (1654—1667) выставіў уласны полк. Выступаў супраць пагадненьня Януша Радзівіла з Карлам X Густавам. Увосень 1655 году пад Берасьцем каардынаваў ваенныя дзеяньні супраць маскоўскіх і швэдзкіх войскаў, аднак стан ягонага здароўя ў той час пагоршыўся. У лістападзе 1655 году, па паразе пад Вярховічамі, фармальна прызнаў швэдзкі пратэктарат над Вялікім Княствам Літоўскім. У пачатку 1656 году атрымаў ад Яна Казімера даручэньне весьці перамовы пра мір з маскоўскім гаспадаром Аляксеем Міхайлавічам, аднак неўзабаве памёр.

У 1639 годзе ажаніўся з Тэадорай Тарнаўскай. Нашчадкаў не пакінуў. Спачыў у касьцёле картузаў у Бярозе Картускай[6].

Малярства

рэдагаваць
  1. ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.)Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 57. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
  2. ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 164.
  3. ^ а б Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 548.
  4. ^ а б Трызна Ц. Казімер Леў Сапега(недаступная спасылка) // «Гістарычная брама» № 2, 1997.
  5. ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1.
  6. ^ Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 47.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць