Хоцімск
Хо́цімск[2], Радзіві́лаў — мястэчка ў Беларусі, на рацэ Бесядзі, пры ўтоку ў яе Альшоўкі і Жадунькі. Адміністрацыйны цэнтар Хоцімскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 6240 чалавек[1]. Знаходзіцца за 207 км ад Магілёва, за 37 км ад чыгуначнай станцыі Камунары (лінія Крычаў — Унеча). Аўтамабільныя дарогі злучаюць мястэчка з Касьцюковічамі і Суражам.
Хоцімск лац. Chocimsk | |||||
Траецкая саборная царква-мураўёўка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | Хоцімля (Хоцімель) — 1709 Радзівілаў — 1714 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Хоцімскі | ||||
Насельніцтва: | 6240 чал. (2018)[1] | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2247 | ||||
Паштовы індэкс: | 213677 | ||||
СААТА: | 7252551000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°24′30″ пн. ш. 32°34′20″ у. д. / 53.40833° пн. ш. 32.57222° у. д.Каардынаты: 53°24′30″ пн. ш. 32°34′20″ у. д. / 53.40833° пн. ш. 32.57222° у. д. | ||||
± Хоцімск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Хоцімск — даўняе мястэчка гістарычнай Амсьціслаўшчыны, заснаванае пад назвай Радзівілаў у гонар старажытнага княскага роду. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася драўляная ўніяцкая царква, помнік традыцыйнай беларускай архітэктуры.
Гісторыя
рэдагаваць- Асноўны артыкул: Гісторыя Хоцімску
Вялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьЗаснаваньне паселішча з назвай Хоцімля (Хоцімель) адбылося паміж 1695 і 1700 гадамі. Паводле беларускіх энцыкляпэдычных выданьняў[3][4][5], першы пісьмовы ўпамін пра яго як слабаду ў Амсьціслаўскім ваяводзтве датуецца 1709 годам. Тым часам у швэдзкіх крыніцах часоў Вялікай Паўночнай вайны існуе ўпамін за 5 кастрычніка 1708 году пра паселішча пад назвай Hotzemetz (Хоцемец або Хацямец), якое атаясамліваецца з сучасным Хоцімскам[6]. На 1714 год у вёсцы было 66 дымоў, дзеяла царква, працавалі карчма і млын[4].
19 кастрычніка 1714 году, паводле ўнівэрсалу канцлера Вялікага Княства Літоўскага К. С. Радзівіла, на другім беразе Бесядзі насупраць вёскі Хоцімлі заклалі мястэчка Радзівілаў. На 1727 год у ім было 148 дымоў, існавала 3 вуліцы (Крычаўская, Альшоўская, Глухая), на 1747 год — 116 дымоў і 8 вуліцаў (Крычаўская, Альшоўская, Старэцкая, Бясовіцкая, Лагавая і інш.), царква Раства Багародзіцы з званіцай, сынагога, карчма, вязьніца. Зь сярэдзіны XVIII стагодзьдзя Радзівілаў — цэнтар Бярозаўскай воласьці Крычаўскага староства[4].
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) Радзівілаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Клімавіцкім павеце[7]. Расейскія ўлады адразу ж[8] перайменавалі мястэчка ў Хоцімск[4] і падаравалі яго Р. Пацёмкіну. Паселішча ўваходзіла ў Крычаўскае графства. Згодна з рэвіскай сказкай 1779 году, у колішнім Радзівілаве было 63 хрысьціянскія і 42 юдэйскія дымы, Спаская царква, рымска- і грэцка-каталіцкія капліцы, сынагога[8]. На 1844 год — 139 двароў, дзеялі 2 царквы і касьцёл.
У 1860-я гады ў Хоцімску было 5 пенькатрапальных прадпрыемстваў, маслабойня, крупадзёрка, вінакурня і бровар. У 1880 годзе ў мястэчку было 274 дамы, дзеялі 2 царквы і 2 малітоўныя дамы, працавала расейская народная вучэльня. Паводле вынікаў перапісу 1897 году — 416 двароў.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Хоцімск абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе Хоцімск вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам раёну. 17 верасьня 1938 году паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу. У Другую сусьветную вайну з 15 жніўня 1941 да 26 верасьня 1943 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
У 1994 годзе афіцыйна зацьвердзілі герб і сьцяг Хоцімску.
-
Драўляная царква
-
Драўляная царква, інтэр’ер
-
Рынак
-
Царква-мураўёўка, ганак
-
Колішні касьцёл пры кляштары бэрнардынаў (?)
-
Вуліца і колішні касьцёл (?)
-
Млын на рацэ Бесядзі
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- ХVIII стагодзьдзе: 1779 год — 568 чал.[8]
- ХIХ стагодзьдзе: 1844 год — 1828 чал.[9]; 1861 год — 1573 чал.; 1880 год — 1849 чал. (906 муж. і 943 жан.), у тым ліку 745 праваслаўных (365 муж. і 380 жан.), 1103 юдэяў (540 муж. і 563 жан.), 1 мужчына-каталік; 1897 год — 3030 чал.[3]
- ХХ стагодзьдзе: каля 1901 году — 3280 чал.[10]; 1908 год — 4185 чал., у тым ліку 17 шляхчіцаў, 47 купцоў, 42 духоўнага стану, 741 селянін і 3338 мяшчанаў; 1926 год — 2,9 тыс. чал.[3]; 1938 год — 3,2 тыс. чал.; 1999 год — 7852 чал. (3776 муж. і 4076 жан.), у тым ліку 6839 беларусаў (3273 муж. і 3566 жан.), 875 расейцаў (433 муж. і 442 жан.), 75 украінцаў (34 муж. і 41 жан.), 7 палякаў (1 муж. і 6 жан.)[11].
- ХХI стагодзьдзе: 2001 год — 8 тыс. чал.[12]; 2004 год — 8 тыс. чал.; 2005 год — 6,8 тыс. чал.; 2006 год — 6,7 тыс. чал.; 2007 год — 6,7 тыс. чал.[5]; 2009 год — 7084 чал.[13] (перапіс); 2016 год — 6447 чал.[14]; 2017 год — 6300 чал.[15]; 2018 год — 6240 чал.[1]
Рэлігія
рэдагавацьДзеюць тры цэрквы — Сьвятой Тройцы (1873 год), Покрыва Багародзіцы (1891 год) і Перамяненьня Гасподняга (1993 год)[16].
Адукацыя
рэдагавацьУ Хоцімску працуюць 2 сярэднія, музычная, спартовая школы, школа-інтэрнат.
Культура
рэдагавацьДзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі, дом рамёстваў.
Забудова
рэдагавацьПлян
рэдагавацьЗабудова сучаснага мястэчка, галоўным чынам, хаты сядзібнага тыпу. У цэнтральнай частцы пабудаваныя 2—5-павярховыя дамы. Прамысловая зона разьмяшчаецца ў яго ўсходняй частцы.
Вуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
? | Альшоўская вуліца |
? | Бясовіцкая вуліца |
? | Крычаўская вуліца |
? | Лагавая вуліца |
? | Старэцкая вуліца |
? | Рынак пляц |
Эканоміка
рэдагавацьПрадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, прамысловасьці першаснай апрацоўкі лёну.
- ААТ «Хоцімскі льнозавод»
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьІнфраструктура
рэдагавацьДзее Хоцімскі гістарычна-краязнаўчы музэй. Спыніцца можна ў местачковай гасьцініцы[17].
Славутасьці
рэдагаваць- Забудова гістарычная (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.; фрагмэнты)
- Царква Покрыва Багародзіцы (1891; могілкавая)
- Царква Сьвятой Тройцы (1861—1873; мураўёўка)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Касьцёл і кляштар бэрнардынаў (XVIII ст.)
- Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.; Сьвяты Пасад)
Галерэя
рэдагаваць-
Царква, брама і капліцы
-
Гістарычная забудова
-
Дом рамёстваў
-
Краязнаўчы музэй
Асобы
рэдагаваць- Сяргей Блажко (1870—1956) — астраном
- Ісак Віньнікаў (1897—1973) — усходазнавец
- Аляксей Зарыцкі (1911—1987) — беларускі паэт, перакладнік
- Тацяна Козік (нар. 1962) — мадэльер, жонка пісьменьніка Алеся Аркуша
- Іван Кулікоў (нар. 1949) — навуковец у галіне энэргетыкі і энэргетычнага машынабудаваньня
- Пётар Піўчанка (нар. 1949) — навуковец-мэдык у галіне анатоміі чалавека
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (djvu). С. 288.
- ^ а б в Мяцельскі А. Хоцімск // ЭГБ. — Мн.: 2003 Т. 6. Кн. 2. С. 77.
- ^ а б в г Мяцельскі А. Хоцімск // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 717.
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 184.
- ^ Rosenkov M. Swedes on the territory of today's Mahilioŭ region during the Great Northern War // Belarusian Review. 2014. Vol. 26, Nr. 3. P. 23.
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 601.
- ^ а б в Мяцельскі А. Радзівілаў // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 384.
- ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 7. Кн. 3. — Менск, 2009. С. 185.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ Нацыянальны склад насельніцтва Хоцімскага раёна(недаступная спасылка) // Магілёўская абласная бібліятэка
- ^ БЭ. — Мн.: 2003 Т. 17. С. 52.
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Пятро Раманчук. Хоцімск бралі «рукамі» // Зьвязда : газэта. — 17 кастрычніка 2013. — № 196 (27561). — С. 5. — ISSN 1990-763x.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — ISBN 985-11-0279-2
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2009. — 544 с. ISBN 978-985-11-0452-5.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын. — 616 с. — ISBN 985-11-0276-8
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.