Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў (Селішча)

Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў
Краіна Беларусь
Вёска Селішча
Каардынаты 55°11′19″ пн. ш. 28°25′31″ у. д. / 55.18861° пн. ш. 28.42528° у. д. / 55.18861; 28.42528Каардынаты: 55°11′19″ пн. ш. 28°25′31″ у. д. / 55.18861° пн. ш. 28.42528° у. д. / 55.18861; 28.42528
Канфэсія Каталіцкая царква
Эпархія Віцебская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль барока
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі
Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў
Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў на Вікісховішчы

Касьцёл Сьвятой Вэранікі і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Селішчы. Знаходзіцца на беразе возера Селішча. З савецкіх часоў ня дзее, стаіць у руінах. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Гісторыя

рэдагаваць
 
Касьцёл да рэканструкцыі

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

У 1726 годзе з фундацыі падчашніка і ротмістра полацкага Яна Язэпа Рагозы, полацкага падсудка Язафата Антонія Сялявы і ягонай жонкі Элеаноры з Коцелаў у мястэчку Селішчы збудавалі мураваны касьцёл пры кляштары бэрнардынаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Селішча апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1832 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар. Касьцёл часткова перабудавалі ў сярэдзіне XIX ст.

3 гвалтоўнай пераробкай пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) касьцёла ў суседнім мястэчку Кублічах (1867 год), тамтэйшае начыньне перанесьлі ў Селішча.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі касьцёл. Будынак касьцёла пацярпеў у Другую сусьветную вайну.

Архітэктура

рэдагаваць

Касьцёл — помнік архітэктуры барока. Гэта 3-нэфавая базыліка з трансэптам і паўцыркульнай 2-яруснай апсыдай. Галоўны (усходні) фасад флянкуюць 3-ярусныя вежы, паміж якімі шчыт з 3-кутным франтонам, 2 валютамі з бакоў і аркавым акном у цэнтры. Роўніца галоўнага фасаду мае вытанчаную архітэктурную плястыку: 3 ярусы аркавых эксэдраў, высокія лапаткі, тонкапрафіляваныя карнізы, высокі аркавы ўходны праём. Сьцены падзяляюцца шырокімі пілястрамі і лучковымі вокнамі, якія на другім ярусе паўцыркульныя. Цыліндрычныя з распалубкамі скляпеністыя перакрыцьці нэфаў абапіраюцца на 4 масіўныя слупы і магутны пэрымэтральны антаблемэнт. Апсыда вылучаецца з глыбіні цэнтральнага нэфа паміж 2 закрысьціямі.

Інтэр’ер аздаблялі 5 алтароў. Высокімі мастацкімі якасьцямі вылучаўся алтар Сьвятога Антонія з скульптурнай групай у завяршэньні. У галоўным алтары захоўваўся прывезены з Кублічаў абраз Божай Маці ў срэбнай рызе, перад якім былі ўкленчаныя выявы фундатараў касьцёла. Над нартэксам на магутнай арцы разьмяшчаліся хоры, на якіх стаяў барокавы арган. Закрысьція вылучалася багатым сьвятарскім аблачэньнем з выкарыстаньнем слуцкіх паясоў.

Да касьцёла з паўночнага боку далучаецца 2-павярховы Г-падобны ў пляне будынак кляштарнага корпусу пад высокім вальмавым дахам[1].

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць

Сучасныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.

Літаратура

рэдагаваць
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  212Г000807