Януш Кішка

(1586—1654) ваявода полацкі, гетман вялікі літоўскі

Януш Кішка (каля 1568 — 13 студзеня 1654, маёнтак Крывічы Ашмянскага павету) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода полацкі (16211654), гетман польны (16351646) і вялікі літоўскі1646). Трымаў Парнаўскае (1610) і Дрыскае (1640) староствы.

Януш Кішка
Януш Кішка
Януш Кішка

Герб «Дуброва»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1568
Памёр 13 студзеня 1654
Род Кішкі
Бацькі Станіслаў III Кішка
Альжбета з Сапегаў
Жонка Крыстына з Друцкіх-Сакалінскіх
Дзейнасьць дыплямат, палітык

Біяграфія

рэдагаваць

З магнацкага роду Кішкаў гербу «Дуброва», сын Станіслава, ваяводы амсьціслаўскага, і Альжбеты з Сапегаў. Апошні мужчынскі прадстаўнік роду, меў старэйшага брата Станіслава.

Выхоўваўся ў духу кальвінізму, перайшоў у каталіцтва прыкладна ў 1606. У 16241626 навучаўся ў Падуі (Італія).

Удзельнічаў у вайне супраць Швэцыі (16001629), служыў пад камандай Яна Караля Хадкевіча. На чале ўласнага атраду браў удзел Кірхгольмскай бітве (1605). Таксама ўдзельнічаў у выправах на Масковію ў 1611 і 1618, Турэччыну — у 1621.

У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай бараніў Полацак (1633), вёў баі пад Смаленскам[1].

Двойчы жаніўся, аднак нашчадкаў не пакінуў.

  1. ^ Станіслаў Думін. Кішкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 102.

Літаратура

рэдагаваць