Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў (Друя)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
| |
![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Друя |
Каардынаты | 55°47′17″ пн. ш. 27°27′47″ у. д. / 55.78806° пн. ш. 27.46306° у. д.Каардынаты: 55°47′17″ пн. ш. 27°27′47″ у. д. / 55.78806° пн. ш. 27.46306° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Віцебская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока |
Дата заснаваньня | 1643 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў на мапе Беларусі ![]() ![]() Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў | |
![]() |
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Друі (прадмесьце Сапежын). Знаходзіцца на стромкім беразе ракі Дзьвіны, на гістарычнай Сапежынскай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока з рысамі віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комлекс складаецца з касьцёла, жылога корпуса, брамы і агароджы. Касьцёл дзейнічае, кляштар існаваў да 1852 году.
ГісторыяРэдагаваць
Вялікае Княства ЛітоўскаеРэдагаваць
Мураваны касьцёл у Друі будаваўся ў 1643—1646 гадох пры кляштары бэрнардынаў. У 2-й палове XVIII ст. касьцёл часткова перабудавалі.
Пад уладай Расейскай імпэрыіРэдагаваць
Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Друя апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзейнічаць. У 1829 годзе побач з касьцёлам збудавалі званіцу.
Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1852 годзе расейскія ўлады гвалтоўна ліквідавалі кляштар, па чым касьцёл дзейнічаў як парафільны.
Найноўшы часРэдагаваць
У 1923—1928 гадох у кляштары разьмяшчаліся манахі-беларусы ордэну марыянаў. У 1924 годзе тут пачала працаваць школа (з 1930 году гімназія), у якой навучаліся Андрэй Цікота, Часлаў Сіповіч, Тамаш Падзява, Уладзіслаў Чарняўскі, пісьменьнік Язэп Германовіч ды іншыя.
Каля 1947 году савецкія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл. Будынкі выкарыстоўваліся дзеля патрэбаў Друйскага СПТВ мэліярацыі, у 1949—1953 гадох тут знаходзіўся Полацкі будаўнічы тэхнікум, у 1954—1956 гадох — тэхнічная вучэльня, з 1956 году — вучэльня мэліярацыі. У 1998 годзе будынкі вярнулі каталікам.
АрхітэктураРэдагаваць
КасьцёлРэдагаваць
Касьцёл — 1-вежавая 3-нэфавая базыліка з выцягнутай паўцыркульнай апсыдай і аднабаковай закрысьціяй. Галоўны фасад мае ступеньчатую кампазыцыю, утвораную шчытом з валютамі над бакавымі нэфамі і высокай 5-яруснай вежай у цэнтры, завершанай фігурным купалам (надбудаваны ў 1772 годзе). Цэнтральны ўваход — у неглыбокай нішы. Бакавыя муры нэфа і апсыды ўмацоўваюцца магутнымі контрфорсамі, прарэзанымі высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі[1]. Інтэр’ер касьцёла ўпрыгожваюць 3-ярусны галоўны алтар 1764—1767 гадоў і амбон, а таксама чатыры бочныя алтары 1779 году. Захавалася частка арыгінальнай алебастравай аздоды скляпеньняў XVII стагодзьдзя.
КляштарРэдагаваць
Жылы корпус — 2-павярховы будынак, які далучаецца да касьцёла з поўначы і ўтварае замкнёны чатырохкутнік пабудоваў з унутраным дворыкам. Вонкавы выгляд будынка сьціплы, сьцены адрозьніваюцца рызалітамі і прыбудовамі.
ГалерэяРэдагаваць
Гістарычная графікаРэдагаваць
- Старая графіка
З боку Дзьвіны. Н. Орда, 1875—1877 гг.
Гістарычныя здымкіРэдагаваць
- Старыя здымкі
Я. Булгак, 1929 г.
Сучасныя здымкіРэдагаваць
- Сучасны стан
ЗаўвагіРэдагаваць
- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 54
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі. — Менск, 2001.
ЛітаратураРэдагаваць
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
- Слюнькова И. Н. Монастыри восточной и западной традиций: Наследие архитектуры Беларуси / Рос. акад. архитектуры и строит. наук. — М.: Прогресс-Традиция, 2002. — 600 с.: ил. ISBN 5-89826-093-5.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 212Г000185 |
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар бэрнардынаў у Друі, Radzima.org
- Друя — парафія Найсвяцейшай Тройцы. Catholic.by. Праверана 22 ліпеня 2012 г.