Дамінік Міхал Слушка
Дамінік Міхал Слушка (каля 1655 — 31 студзеня 1713) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Ваявода полацкі (з 1686 году); палкоўнік.
![]() Герб «Астоя» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1655 |
Памёр | 31 студзеня 1713 |
Род | Слушкі |
Бацькі | Багуслаў Юры Слушка Ганна з Патоцкіх |
Жонка | Канстанцыя з Падбярэзскіх |
Дзеці | Багдан, Яўстах, Багуслаў, Жыгімонт |
Дзейнасьць | вайсковец |
Трымаў Рэчыцкае, Сураскае і Барысаўскае староствы[1].
БіяграфіяРэдагаваць
Прадстаўнік шляхецкага роду Слушкаў гербу «Астоя», сын Багуслава Юрыя, падскарбія дворнага літоўскага, і Ганны з Патоцкіх. Меў старэйшага брата Юзэфа Багуслава, разам зь якім зацята супрацьстаяў фракцыі Сапегаў[2]. Быў адным з камандзіраў у бітве пад Алькенікамі[3].
У 1690 годзе распачаў будаўніцтва палаца ў Вільні, вядомага як палац Слушкаў, паводле праекту італьянскіх мастакоў Мікелянджэлё Пальлёні і Джаваньні П’етра Пэрці (будаўніцтва вялося 10 гадоў)[4]. У 1705 і 1709 у палацы гасьцяваў расейскі цар Пётар I[5].
Быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1681, 1690 і 1695 гадах.
Ажаніўся з Канстанцыяй, дачкой ваяводы смаленскага Рыгора Казімера Падбярэскага. У шлюбе меў сыноў Багдана, Яўстаха, Багуслава і Жыгімонта.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Слушкі // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 597.
- ^ http://www.bilp.uw.edu.pl/ti/1861/foto/nn59.htm Tygodnik Ilustrowany, 1861
- ^ Opis bitwy pod Lejpunami w 1700 r. wg Starożytnej Polski Balińskiego i Lipińskiego
- ^ Drėma, Vladas (1991). Dingęs Vilnius. Vilnius: Vaga. pp. 341–342. ISBN 5-415-00366-5
- ^ Kirkor, Adam Honory (1991). Pasivaikščiojimas po Vilnių ir jo apylinkes. Vilnius: Viltis. p. 146. ISBN 5-417-00514-2
ЛітаратураРэдагаваць
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Менск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — 788 с.: іл. ISBN 985-11-0378-0.