Аляксандар Гіляры Палубінскі

вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага

Алякса́ндар Гіля́ры Палубі́нскі (6 жніўня 1627 — 3 лістапада 1679) — вайсковы і дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (1654), пісар польны літоўскі (1654—1668), староста генэральны жамойцкі (1669—1670), маршалак вялікі літоўскі (з 1669).

Аляксандар Гіляры Палубінскі
Аляксандар Гіляры Палубінскі. Невядомы мастак, XVII ст.
Аляксандар Гіляры Палубінскі. Невядомы мастак, XVII ст.

Герб «Палубінскі»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 6 жніўня 1627
Памёр 3 лістапада 1679
Пахаваны
Род Палубінскія
Бацькі Канстантын Палубінскі
Соф’я з Сапегаў
Жонка Сузанна з Храптовічаў
Соф’я Канстанцыя з Валадковічаў
Дзеці ад 2-га шлюбу: Ганна Мар'яна, Ізабэла Алена, Дамінік Ян Міхал, Крыштап Канстантын
Дзейнасьць вайскавод, дзяржаўны дзяяч

Валодаў Дзярэчынам, Глускам, Рудобелкай, Зьдзецелам, Горамі Вялікімі, Горкамі. Адміністратар Берасьцейскай эканоміі1655), трымаў Бабруйскае1668), Ваўкавыскае і Слонімскае староствы.

Біяграфія

рэдагаваць
 
Радавод Палубінскіх, 1675 г.

З княскага роду Палубінскіх гербу ўласнага, сын Канстантына, ваяводы парнаўскага, і Соф’і з Сапегаў. Навучаўся ў Віленскай і Замойскай акадэміях, а таксама ў Кракаве, Галяндыі, Францыі.

3 1646 неаднаразова абіраўся паслом на соймы. Займаў шэраг дзяржаўных пасадаў, пачынаючы з падкаморыя слонімскага (16501654),

Вызначыўся ў вайне супраць украінскіх казакоў, пад камандай Я. Радзівіла браў удзел ва ўзяцьці Мазыра (люты 1649), у Лоеўскай бітве (1649), бітве пад Белай Царквой (23 верасьня 1651).

На чале кавалерыйскіх харугваў удзельнічаў у асноўных ваенных дзеяньнях вайны Маскоўская дзяржавы з Рэччу Паспалітай (16541667): у бітвах пад Шкловам (12 жніўня 1654) і Шапялевічамі (24 жніўня 1654), аблозе Магілёва ў пачатку 1655; у баях супраць швэдаў у Каралеўстве Польскім, у вызваленьні Менску ў лістападзе 1658 і інш. У 16591660 ваяваў у Інфлянтах. У складзе дывізіі П. Я. Сапегі браў удзел у Палонкаўскай бітве (1660), аблозе Барысава, вызваленьні Шклова і Воршы, бітве на рацэ Бася з войскам Ю. Далгарукага, Нушліцкай бітве (1661)[1].

Па абдыкацыі Яна Казімера (1668) і сьмерці Міхала Вішнявецкага (1673) выступаў за абраньне каралём і вялікім князем маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча[1].

У 1646 атрымаў каралеўскі прывілей на правядзеньне ў Глуску аднаго кірмашу на рок працягласьцю тыдзень. Па разбурэньні места атрадам казакоў Івана Залатарэнкі (1655) фактычна ўзьвёў новую фартэцыю зь дзьвюма мураванымі вежамі, землянымі валамі, пяцьцю бастыёнамі і ровам, запоўненым вадой; фундаваў Глускі бэрнардынскі кляштар (1662). У 1670-я пад патранатам А. Г. Палубінскага ў Глуску працаваў знакаміты гравёр таго часу Аляксандар Тарасевіч, пра што сьведчыць надпіс на адной зь ягоных гравюраў[2].

Першы шлюб з Сузаннай Храптовіч быў бязьдзетным, у 1652 ажаніўся з Соф’яй Канстанцыяй Валадковіч, зь якой меў сыноў Дамініка Яна Міхала (памёр у 1683) і Крыштапа Канстантына (памёр у 1685), а таксама дачок Ганну Мар’яну і Ізабэлу Алену.

  1. ^ а б Валерый Пазднякоў. Палубінскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 393.
  2. ^ Ірына Ганецкая. Глускі замак: гісторыя аднаго помніка ў асобах // «Беларускі гістарычны часопіс» № 9, 2006.

Літаратура

рэдагаваць