Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў (Зьдзецел)
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў
| |
Палац Радзівілаў, аўтэнтычны выгляд
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Зьдзецел |
Каардынаты | 53°27′36.62″ пн. ш. 25°23′36.87″ у. д. / 53.4601722° пн. ш. 25.393575° у. д.Каардынаты: 53°27′36.62″ пн. ш. 25°23′36.87″ у. д. / 53.4601722° пн. ш. 25.393575° у. д. |
Архітэктурны стыль | Ракако |
Заснавальнік | Мікалай Фаўстын Радзівіл |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў | |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў на Вікісховішчы |
Палацава-паркавы комплекс Радзівілаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII стагодзьдзя ў Зьдзецеле. Знаходзіцца на заходняй ускраіне места, на левым беразе ракі Зьдзецелкі[a]. Твор архітэктуры барока, часткова зруйнаваны расейскімі ўладамі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс складаўся з мураванага палаца (захаваўся), пэйзажнага парку з круглым вадаёмам і творамі архітэктуры малых формаў (масткі, павільёны), які з усходу паўкальцом агінаў палац. Гаспадарчыя пабудовы разьмяшчаліся пры ўезьдзе ў сядзібу з поўдня.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваны палац у Зьдзецеле збудавалі ў 1751 годзе на сродкі Мікалая Фаўстына Радзівіла. У канцы XVIII ст. комплекс перайшоў у валоданьне Солтанаў, якія заклалі тут пэйзажны парк.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1836 годзе ўлады Расейскай імпэрыі сэквэстравалі сядзібу ў Солтанаў, а ў другой палове XIX ст. часткова зруйнавалі палац дзеля разьмяшчэньня ў ім кашараў кавалерыйскіх часьцінаў.
У пачатку XX ст. у будынку палаца месьцілася школа.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам у палацы разьмяшчаўся раённы шпіталь.
Архітэктура
рэдагавацьПалац — помнік архітэктуры барока. Ад пачатку гэта быў накрыты высокім вальмавым дахам 2-павярховы прастакутны ў пляне аб’ём з двума кутнімі вежападобнымі алькежамі на высокім цокальным паверсе, накрытымі ўвагнутымі шатрамі з заломамі (не захаваліся). Цэнтар кампазыцыі падкрэсьліваецца на фасадах рызалітамі: на дваровым глыбокім 4-восевым, на галоўным роўным 3-восевым, завершаным крывалінейным франтонам. У тымпане франтона месьціцца гербавы картуш князёў Радзівілаў. Рызаліт падзяляецца чатырма пілястрамі, паміж якімі на другім паверсе разьмяшчаюцца аркавыя нішы з ракавінамі ў завяршэньні. Пэрымэтрам будынка праходзяць прафіляваныя міжпаверхавы і завяршальны карнізы. Фасады рытмічна падзяляюцца роўнымі канелаванымі пілястрамі. Прастакутныя аконныя праёмы дэкаруюцца паўцыркульнымі аркамі, сандрыкамі хвалістых і ламаных абрысаў. У дэкаратыўным аздабленьні фасадаў выкарыстоўваецца лепка ў стылі ракако: расьлінны арнамэнт, гірлянды, мэдальёны. Вуглы будынка ўмацоўваюцца контрфорсамі.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
1846 г.
-
каля 1846 г.
-
Н. Орда, 1861—1877 гг.
-
1871 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Фрагмэнт з гербам
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Сьвярдлова, 2
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000233 |