Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (Зьдзецел)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Зьдзецел |
Каардынаты | 53°27′55.03″ пн. ш. 25°24′17.42″ у. д. / 53.4652861° пн. ш. 25.4048389° у. д.Каардынаты: 53°27′55.03″ пн. ш. 25°24′17.42″ у. д. / 53.4652861° пн. ш. 25.4048389° у. д. |
Канфэсія | Каталіцкая царква |
Эпархія | Гарадзенская дыяцэзія |
Архітэктурны стыль | віленскае барока |
Заснавальнік | Леў Сапега |
Дата заснаваньня | 1624 |
Статус | Ахоўная зона |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі — помнік архітэктуры XVII—XVIII стагодзьдзяў у Зьдзецеле. Знаходзіцца ў цэнтры места, пасярод гістарычнага Рынку[a]. Дзее. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМураваны касьцёл у Зьдзецеле фундаваў ў 1624 годзе ўладальнік мястэчка Леў Сапега. У 1646 годзе скончылася будаваньне касьцёла з фундацыі Казімера Льва Сапегі.
У 1743 годзе будынак моцна пацярпеў ад пажару. У 1743—1751 гадох з фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла вялося аднаўленьне касьцёла пад кіраўніцтвам архітэктара Аляксандра Асікевіча.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Зьдзецел апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл працягваў дзеяць. У 1882 годзе па пажары на будынку замянілі дах. У 1900 годзе вакол касьцёла паставілі мур з 4-слуповай брамай і кутнімі 4-граннымі вежамі пад барокавымі чарапічнымі дахамі «з заломам». Уздоўж правай сьцяны агароджы цягнуліся гандлёвыя рады.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам касьцёл працягваў дзеяць.
Архітэктура
рэдагавацьВонкавы выгляд
рэдагавацьПомнік архітэктуры раньняга барока (з рысамі рэнэсансу) і віленскага барока.
Ад пачатку збудаваны ў стылі раньняга барока[1], складаўся з 1-нэфавай залі-каталікону з далучаным да яго прэзьбітэрыюмам з паўкруглай апсыдай і двума закрысьціямі з бакоў. Сьцены каталікона ўмацоўваюць контрфорсы, у чым можна бачыць праявы гатычнай традыцыі сакральнага дойлідзтва, характэрныя рысы раньняга барока Вялікага Княства Літоўскага.
У сярэдзіне XVIII ст. касьцёл перабудавалі ў стылі віленскага барока: з боку ўваходу ўзьвялі дзьве стромкія вежы, што надало галоўнаму фасаду надзвычайную ўзьнёсласьць.
Інтэр'ер
рэдагавацьУ інтэр’еры сьцены падзяляюцца шырокімі пілястрамі. Алтарная частка аддзяляецца ад залі высокім аркавым прасьветам. Цыліндрычнае з распалубкамі скляпеньне нэфу пераходзіць над апсыдай у крыжовае. Хоры, на якія вядуць вітыя ўсходы, аддзяляюцца парапэтам складанай канфігурацыі. На хорах месьціцца арган, аздоблены накладной пазалочанай разьбой.
Галерэя
рэдагавацьГістарычныя здымкі
рэдагаваць-
каля 1900 г.
-
1916 г.
-
З боку палаца Радзівілаў, 1916 г.
-
З боку вуліцы Наваградзкай, 1916 г.
-
Ю. Клос, 1956 г.
-
Я. Булгак, 1926 г.
-
1930 г.
-
З боку вуліцы Замкавай, да 1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
Галоўны фасад
-
Бакавы фасад
-
Галоўны ўваход
-
Аздоба апсыды
-
Закладная дошка
-
Скульптура Езуса
-
Скульптура Панны Марыі
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна, 13
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Габрусь Т. Дзятлаўскі касцёл // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 590.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4
- Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
- Кулагін А. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; маст. І. Бокі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2001. — 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412Г000231 |