Якаў Кранц (1741—1804) — габрэйскі прапаведнік.

Якаў Кранц
Дата нараджэньня 1741[1]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 18 сьнежня 1804(1804-12-18)[2]
Месца сьмерці
Занятак прапаведнік, рабін
Навуковая сфэра біблійная крытыка[d][3] і казань[d][3]

Біяграфія

рэдагаваць

Нарадзіўся ў мястэчку Зьдзецел. Вучыўся ў ешыбоце ў Мяжырычах (цяпер Ровенская вобласьць ва Ўкраіне), дзе здабыў славу красамоўцы. У 1761 годзе заняў тут пасаду даршана (прапаведніка). Аб’езьдзіў габрэйскія абшчыны ў ваколіцах Львова, Любліна, Каліша, Замасьці. 18 гадоў прапаведаваў у Дубне (Украіна). У пропаведзях выкарыстоўваў фальклёр, этычныя, галахічныя, кабалістычныя творы, інтэрпрэтуючы іх па-свойму. Кнігі ягоных арацыяў, прытчаў (на іўрыце) выходзілі пасьмяротна ва Ўкраіне, у Польшчы.