Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы
Скарачэньне: ВП:ДА |
---|
Добрыя артыкулы — якасныя артыкулы, якія пакуль не дасягаюць сваёй якасьцю абраных, ці ўвогуле, патэнцыйна ня могуць быць абранымі.
Перад тым, як зьявіцца на гэтай старонцы, такія артыкулы праходзяць працэдуру абраньня на старонцы Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы, дзе яны праходзяць праверку на дакладнасьць, нэўтральнасьць і стыль выкладаньня ў адпаведнасьці з крытэрамі добрых артыкулаў. Артыкулы, якія больш не задавальняюць гэтым крытэрам, могуць быць вынесеныя на пазбаўленьне статусу. Цяпер у Вікіпэдыі беларускай мовай (клясычным правапісам) 154 добрых артыкула з агульнай колькасьці 88 320 артыкулаў. Такім чынам, прыкладна кожны з 573 артыкулаў — добры. Глядзіце таксама сьпіс добрых артыкулаў з датамі абраньня. Усе добрыя артыкулы пазначаюцца выявай сіняй зоркі () беспасярэдне над тэкстам артыкула. Існуюць таксама Абраныя артыкулы — найвышэйшы ўзровень якасьці артыкулаў. |
Якасны зьмест: Дапаможныя сродкі:
Зьвязаныя матэрыялы: |
Цяперашні добры артыкул
рэдагавацьІнстытут мікрабіялёгіі — дасьледчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, заснаваная ў чэрвені 1975 году.
На 2022 году ўваходзіў у склад Аддзяленьня біялягічных навук НАНБ і падпарадкоўваўся дзяржаўнаму навукова-вытворчаму аб’яднаньню «Хімічны сынтэз і біятэхналёгіі». Аказваў паслугі вызначэньня актыўнасьці фэрмэнтаў, а таксама вызначэньня і захоўваньня мікраарганізмаў. Вырабляў біялягічныя сродкі для ачысткі вады і глебы, вэтэрынарныя лекі і кармавыя дадаткі для жывёлагадоўлі, палімэразна-ланцуговыя рэагенты для мэдыцыны, пэстыцыды і ўгнаеньні для расьлінаводзтва, фэрмэнты для харчовай прамысловасьці. Набіраў у асьпірантуру на спэцыяльнасьці біятэхналёгія і мікрабіялёгія. Інстытут захоўваў Беларускую калекцыю непатагенных мікраарганізмаў, якая была галоўным сховішчам уласьцівых і прамыслова каштоўных штамаў мікраарганізмаў Беларусі.
(артыкул цалкам…)