Вікіпэдыя:Крытэры абраных сьпісаў
Абраны сьпіс служыць прыкладам найлепшай працы ў выглядзе сьпісу, які ахоплівае пэўны прадмет. Сьпіс мае адпавядаць такім патрабаваньням да зьместу Вікіпэдыі, як пагадненьні па назвах артыкулаў, бесстароннасьць, адсутнасьць арыгінальнага дасьледаваньня, правяральнасьць, спасылкі на крыніцы, надзейнасьць крыніцаў, добрасумленнае выкарыстаньне зьместу і энцыкляпэдычнасьць. У дадатак абраны сьпіс мае наступныя ўласьцівасьці:
- Прафэсійнасьць. Напісанасьць паводле прафэсійных стандартаў.
- Уводзіны. Азнаямленьне з прадметам ва ўступных зьвестках з вызначэньнем галіны яго выкарыстаньня і мерак залучанасьці зьместу.
- Вычарпальнасьць. Усеабдымны ахоп вызначанага абсягу карысных зьвестак з асноўнымі яго складнікамі. Крыніцы падаюць пры цьверджаньнях, якія аспрэчваюцца ды зьмяшчаюць цытаты і меркаваньні пра жывых людзей. Паводле даўжыні і зьместу адпавядае асобнаму сьпісу артыкулаў. Выкарыстаньне сартавальнай табліцы замест нумараванага і структуравага сьпісу толькі дзеля зьмяншэньня памеру артыкула. Адсутнасьць паўтору большасьці зьместу іншага артыкула. Немагчымасьць улучэньня ў якасьці часткі іншага адпаведнага артыкула.
- Будова. Простасьць у перасоўваньні па артыкуле пры дапамозе загалоўкаў разьдзелаў і сартаваньня ў табліцы.
- Стыль. Адпаведнасьць правілам афармленьня. Выкарыстаньне разьметкі і фарматаваньня тэксту, прыдатных табліцаў і колераў. Чырвоныя спасылкі складаюць меншасьць. Зьмяшчае выявы з подпісамі наконт адпаведнага прадмету.
- Устойлівасьць. Не мяняецца штодня ў ходзе вайны рэдагаваньняў.
Якасны зьмест:
Дапаможныя сродкі:
- Крытэры абраных артыкулаў
- Кандыдаты ў абраныя артыкулы
- Крытэры добрых артыкулаў
- Кандыдаты ў добрыя артыкулы
Зьвязаныя матэрыялы: