Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы


Скарачэньне:
ВП:КДА
Гэтая старонка прысьвечана выбару добрых артыкулаў. Такія артыкулы маюць адносна высокі ўзровень якасьці і павінны адпавядаць крытэрам добрых артыкулаў.

Перад тым, як намінаваць артыкул на атрыманьне статусу добрага, яго рэкамэндуецца выставіць на рэцэнзію. Намінатар павінен валодаць тэмай артыкула, у тым ліку крыніцамі, зь якіх браўся матэрыял, каб быць здольным весьці дыскусію ў працэсе абмеркаваньня. Калі намінатар не зьяўляецца адным з асноўных аўтараў артыкула, яму варта ўзгадніць намінаваньне з аўтарамі. Намінатар павінен быць адкрытым да канструктыўнай крытыкі, якая будзе выказвацца ў працэсе абмеркаваньня, і старацца хутка рэагаваць на яе.

Артыкул не павінен адначасова быць кандыдатам ў абраныя артыкулы, кандыдатам ў добрыя артыкулы ці быць на рэцэнзіі.

Якасны зьмест:

Дапаможныя сродкі:

Зьвязаныя матэрыялы:

Намінаваньне

Перад намінаваньнем артыкула ў добрыя рэкамэндуецца абмеркаваць пытаньне мэтазгоднасьці такога намінаваньня з удзельнікамі адпаведнага тэматычнага праекту/партала ці з найбольш актыўнымі рэдактарамі артыкула.

Для таго, каб намінаваць артыкул, стварыце падстаронку выгляду [[Вікіпэдыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы/Назва артыкула]], дзе «Назва артыкула» — назва намінуемага артыкула (увесьці ў поле ніжэй і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасьля:

  • Коратка (1—2 фразамі) апішыце яе і падпішыцеся: ~~~~.
  • Стварыўшы падстаронку, запішыце яе ў ніжэй прыведзеную табліцу ў разьдзеле «Кандыдаты ў добрыя». Пазначце дату намінаваньня і дайце спасылку на падстаронку.
  • У сам артыкул устаўце шаблён {{Кандыдат у добрыя артыкулы}}.
  • Калі намінуеце артыкул, напісаны пераважна вамі, пазначце гэта.
  • Калі ласка, не намінуйце больш аднаго «вашага» артыкула адначасова, а пачакайце спачатку водгукаў: верагодна, крытыка аб адным артыкуле будзе датычная і да іншых.
  • Калі артыкул ужо высоўваўся ў добрыя, але ня быў выбраным, тады ён можа быць паўторна намінаваны толькі пасьля яго дапрацоўкі, праведзенай з улікам усіх выказаных у ходзе абмеркаваньня заўваг. Намінуючы паўторна, скарыстайцеся наяўнай падстаронкай намінаваньня артыкула, прыбраўшы папярэднія абмеркаваньні ў архіў падстаронкі і падаўшы на іх спасылку.


Абмеркаваньне
Ад тых, хто прымае ўдзел у абмеркаваньні, чакаецца адказнасьць у сваім выбары: перад галасаваньнем прачытайце артыкул цалкам і ўважліва!

Пры абмеркаваньні прытрымлівайцеся, калі ласка, наступных прынцыпаў:

  • Калі вы за абраньне артыкула, напішыце {{Падтрымліваю}}. Пажадана растлумачыць прычыну свайго рашэньня.
  • Калі вы бачыце сур’ёзныя недахопы, напішыце {{Супраць}} і абавязкова пералічыце іх. Калі ласка, пазначайце дакладныя недахопы, каб іх можна было выправіць.
  • Не пішыце, што артыкул альбо тэма артыкула не цікава вам ці ўвогуле — у розных людзей могуць быць розныя зацікаўленасьці. Неаргумэнтаваныя галасы «супраць» зьяўляюцца неканструктыўнымі і будуць праігнараваныя.
  • Абавязкова падпісвайцеся.
  • Калі вы хочаце адклікаць свае заўвагі (напрыклад, таму што недахопы былі выпраўленыя), закрэсьліце іх (<s>…</s>), але не выдаляйце.
  • Калі вы зрабілі заўвагі наконт зьместу артыкулу-кандыдата, наведвайце яго падстаронку, каб своечасова закрэсьліць іх, калі недахоп будзе выпраўлены.
  • Захоўвайце спакойныя й добразычлівыя адносіны да аўтараў артыкулу і ўдзельнікаў абмеркаваньня. Часьцяком аўтар моцна прывязаны да свайго твору, і залішне рэзкія і/альбо неабгрунтаваныя заўвагі могуць зачапіць яго. Крытыка вітаецца, але будзьце канструктыўныя і карэктныя.



Кандыдаты ў добрыя

рэдагаваць
Дата вылучэньня Падстаронка абмеркаваньня Хада абмеркаваньня
5 чэрвеня 2024АэрафлётАртыкул абраны

На пазбаўленьне статусу

рэдагаваць

Абмеркаваньні аб пазбаўленьні статусу добрых артыкулаў адбываюцца на старонцы На пазбаўленьне статусу. Тут коратка прадстаўлены сьпіс такіх артыкулаў (правіць сьпіс):

Дата высоўваньня Артыкул Асноўныя недахопы Вынік

Каардынатарам на зацемку

рэдагаваць

Каардынатары павінны сачыць за выкананьнем правілаў намінаваньня і абмеркаваньня, пэрыядычна абіраць адзін з артыкулаў, аднаўляць табліцу бягучых кандыдатаў, а таксама сачыць за тым, каб выбраныя артыкулы ня ўтрымлівалі матэрыялаў, абароненых аўтарскімі правамі.

Калі вы зьяўляецеся асноўным аўтарам артыкула, рашэньне пытаньня аб яго абраньні даручыце іншым каардынатарам ці аднаму з адміністратараў.

Які артыкул выбраць?

рэдагаваць
  • Артыкул павінен быць на абмеркаваньні ня меней за два тыдні. Зь іншага боку, артыкул, які ня быў абраны цягам 3-х месяцаў і мае нявыпраўленыя недахопы, можа здымацца з галасаваньня і не павінен паўторна высоўвацца, пакуль яны ня будуць выпраўленыя.
  • У падтрымку артыкула павінна прагаласаваць ня меней за 4 удзельнікі (3 акрамя ініцыятару) і пры гэтым ня меней за палову ўсіх прагаласаваўшых.
  • Артыкул павінен адпавядаць крытэрам.
  • Неабходна ўважліва азнаёміцца зь меркаваньнямі і аргумэнтамі ўдзельнікаў. Напрыклад, артыкул могуць адхіляць таму, што не падабаецца тэма, аднак гэта не зьяўляецца аргумэнтам.
  • Не выбіраць заўсёды артыкулы «ўверсе сьпісу», — выдатныя артыкулы могуць быць забытыя і заставацца ў канцы табліцы.
  • Не выбіраць толькі артыкулы, дзе «ўсе за»: бывае, што артыкул з дробнымі заўвагамі лепшы, чым артыкул зусім без заўваг, таму што, можа стацца, у ягоным абмеркаваньні ўдзельнічала больш людзей.

Працэдура абраньня артыкула

рэдагаваць
  • Падвесьці вынік на падстаронцы, што артыкул абраны. Закрыць абмеркаваньне.
  • Адзначыць у агульнай табліцы колерам і запісам «Артыкул абраны» ў калёнцы «Хада абмеркаваньня».
  • Прыбраць з табліцы папярэдні абраны і перанесьці гэты радок табліцы ў архіў.
  • Зьмясьціць унізе артыкула шаблён {{Добры артыкул}}.
  • Зьмясьціць вытрымку з артыкула і 1 выяву на Галоўную старонку праз рэдагаваньне шаблёна {{Цяперашні добры артыкул}}. Лепш за ўсё браць уводзіны ў артыкул і першую выяву ў ім. Але гэта ня догма, галоўнае, каб вытрымка была збалянсаванай і цікавай. Малюнак павінен быць толькі пад свабоднай ліцэнзіяй.
  • Зьмясьціць запіс пра артыкул на старонцы Вікіпэдыя:Добрыя артыкулы.
  • Дадаць запіс у табліцу Вікіпэдыя:Сьпіс добрых артыкулаў.