BN
:B:N: (:Б:Н:, «Бяз назвы») — беларускі рок-гурт зь Бярозы[1].
:B:N: | |
Выступ :Б:Н: на «Басовішчы»-2007 | |
Гады | 1999 — нашы дні |
---|---|
Месца ўтварэньня | Бяроза, Беларусь |
Мова | беларуская |
Жанр | рок альтэрнатыўны рок альтэрнатыўны мэтал гранж панк-рок |
Удзельнікі | Алесь Лютыч Зьміцер Харытановіч Алесь Сіліцкі Юрась Бардоўскі |
Гісторыя
рэдагавацьГурт заснаваны ў 1999 годзе. Музыку для гурту піша гітарыст ды сьпявак Алесь Лютыч. Пераможцы фэсту «Басовішча» ў 2002 годзе. У тым жа годзе быў запісаны дэма-альбом «Праз сябе», частка песень зь якога ўвайшла ў першы альбом «Не трывай» (2004). У 2004 годзе прымалі ўдзел у тэлефэсьце «На скрыжаваньнях Эўропы». Удзельнічалі ў якасьці гасьцёў у фэстах «Басовішча» ў 2004—2007, 2009 гадох, «РОКавая Восень-2008», а таксама ў фэсьце «NO LOGO FEST» у Віцебску (2009). 24 чэрвеня 2010 году гурт выпусьціў інтэрнэт-самотнік «Жыцьцё маё», які зьяўляецца адным з этапаў напісаньня новага альбома. У 2012 годзе пасьля працяглага часу быў выдадзены альбом «Крок за крокам», які ўключае ў сабе 15 кампазыцыяў. Афіцыйная прэзэнтацыя кружэлкі адбылася 10 кастрычніка 2012 году канцэртам у менскім клюбе Рэ:Паблік. Пачатак 2013 году адзначыўся прыхільнасьцю гурту да акустычнага выкананьня сваіх песень, выданьнем акустычнага сынглу «Не трывай» і акустычным канцэртам у малой залі КЗ «Менск» напярэдадні дня ўсіх закаханых. 17 красавіка бярозаўскі гурт прадставіў на «Эўрарадыё» першую частку запісанае акустычнае вэрсіі сваіх кампазыцыяў, якая ўключала ў сабе 6 песень. 6 траўня 2013 году гурт прымаў удзел у музычным фэстывалі «Дзень Радыё», які адбыўся ў сталічным клюбе «Рэ:Паблік» і быў арганізаваны «Эўрарадыё».
Дыскаграфія
рэдагавацьАльбомы
рэдагаваць- Праз сябе (2002)
- Не трывай (2004)
- Žyvie Rock'n'Roll (2006)
- Крок за крокам (2012)
- Акустыка 1 (2013)
Самотнікі
рэдагаваць- «Жыцьцё маё» (2010)
- «Не трывай (акустыка)» (2013)
Удзел у складанках
рэдагаваць- Viza Незалежнай Рэспублікі Мроя (2003) — «Дзед Мароз»
- Наша музыка 1 (2003) — «Не трывай»
- Генералы айчыннага року (2004) — «Гарады»
- Прэм’ер Тузін 2005 (West Records, 2005) — «Сьпіралі»
- Песьні свабоды-2 (VoliaMusic, 2006) — «Цягнік»
- Дыхаць! (2006) — «Моднікі»
- Песьні свабоды-3 (2007) — «Быў час…»
- Прэм’ер Тузін 2007 (2008) — «Daždžami»
- НезалежныЯ (2008) — «Загінулым паэтам прысьвячаецца…»
Удзельнікі
рэдагаваць- Алесь Лютыч: гітара, сьпеў
- Юрась Бардоўскі: гітара
- Алесь Сіліцкі: бас-гітара
- Сяргей Машковіч: тэксты
- Зьміцер Харытановіч: бубны, пэркусія
Былыя ўдзельнікі
рэдагаваць- Максім Шолахаў: бас-гітара
- Рамуальд Пазьняк: бубны
- Алесь Зайцаў: бас-гітара
- Максім Літвінец: гітара
Відэакліпы
рэдагаваць- «Канюшня» (2006)
- «Цягнік»
- «Дажджамі» (2007, прэмія «Кліп-марафон-2008» у намінацыі «Найлепшая альтэрнатыва»)
- «Крылы» (2008, зьняты ў межах тэлепраекту «Выдатная сямёрка»)
- «Попел» (2014, прэзентаваны ў клюбе Re:Public падчас канцэрту, прысьвечанага 15-годзьдзю гурта)
Таксама існуе шэраг відэаролікаў, запісаных падчас жывых выступаў («Табе ўсё мала», «Дзяўчына», «Загінулым паэтам прысьвячаецца» ды іншыя).
Літаратура
рэдагаваць- Г.Ш. «B.N.» («Biaz Nazvy») // Энцыклапедыя беларускай папулярнай музыкі / уклад. Дз. Падбярэзскі і інш. — Мінск: Зміцер Колас, 2008. — С. 49–50. — 368 с. — 2000 ас. — ISBN 978-985-6783-42-8
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Міра Шульц (2008-12-03) Самая хардавая рок-князёўна Вольга Самусік спелася з ":B:N:" (бел.). Эўрапейскае радыё для Беларусі. Праверана 2019-11-06 г. Архіўная копія ад 2009-09-16 г.