Кадзя Маладоўскі
Ка́дзя Маладо́ўскі (Маладо́ўская) (на ідышы: קאַדיע מאָלאָדאָװסקי, па-ангельску: Kadya Molodovsky; 10 траўня 1894 — 23 сакавіка 1975) — жыдоўская пісьменьніца, паэтка, драматург, літаратурны крытык зь Беларусі, ураджэнка Бярозы-Картускай. Пісала на ідыш. Аўтарка вядомага ў перакладзе Самуіла Маршака на расейскую мову верша «Багаж».
Кадзя Маладоўскі | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 10 траўня 1894 Бяроза, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Памерла | 23 сакавіка 1975 (80 гадоў) Філадэлфія, Пэнсыльванія, ЗША |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьніца, паэтка, драматург, літаратурны крытык |
Гады творчасьці | з 1920 |
Мова | польская мова і ідыш[1] |
Узнагароды | |
БіяграфіяРэдагаваць
Змалку вывучыла ідыш, іўрыт і расейскую. Вучылася ў Варшаве, дзе ў 1921 годзе ўзяла шлюб з Ільвом Сімхам. У 1927 годзе выдыла першую кніжку паэзіі Kheshvendike Nekht. У 1935 годзе разам са сваім мужам эмігравала ў Нью-Ёрк, ЗША, дзе зарэгістраваліся пад прозьвішчам Маладоўскі. Ад 1948 да 1952 году сям’я жыве і працуе ў Тэль-Авіве. Памерла ў доме для састарэлых у Філадэлфіі.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.