Міхась Пашкевіч (нар. 22 лютага 1986 г.) — беларускі палітык і грамадзкі актывіст, член Аб’яднанай грамадзянскай партыі і ўдзельнік кампаніі «Гавары праўду!».

Міхась Пашкевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся22 лютага 1986 (39 гадоў)
Комі АССР, Расейская СФСР
ПартыяАб’яднаная грамадзянская партыя
АдукацыяЛіцэй БДУ (2003)
Род Пашкевіч

Нарадзіўся ў Расеі, потым пераехаў з бацькамі ў Бярозу Берасьцейскай вобласьці[1].

У 1999 годзе зрабіўся сябрам Маладога фронту, потым удзельнічаў у кампаніі «Выбірай», прымеркаванай да прэзыдэнцкіх выбараў 2001-га году.

Паступіў на гістарычны факультэт БДУ, адкуль быў адлічаны пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2006-га году[1].

Ад 2006 году ў моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, узначальваў партыйную моладзевую арганізацыю Маладыя дэмакраты.

З 2010 году актывіст кампаніі Гавары праўду!. Пад час прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году быў даверанай асобаю кандыдата Ўладзімера Някляева

Ініцыятар грамадзянскіх кампаніяў у падтрымку ўвядзеньня альтэрнатыўнай грамадзянскай службы.

Узнагароды й прэміі

рэдагаваць