Басовішча

польскі музычны фэстываль

Каардынаты: 53°06′24″ пн. ш. 23°39′48″ у. д. / 53.106598° пн. ш. 23.663435° у. д. / 53.106598; 23.663435

«Басо́вішча» (Фэстываль Музыкі Маладой Беларусі, па-польску: Basowiszcza) — штогадовы фэст беларускай альтэрнатыўнай і рок-музыкі, які рэгулярна праводзіцца Беларускім аб’яднаньнем студэнтаў (БАС) на некамэрцыйнай аснове на лясной палянцы Борык ля мястэчку Гарадок на Беласточчыне, пачынаючы з 1990 году[1].

Басовішча
па-польску: Basowiszcza
Выступ N.R.M. на «Басовішчы-2007»
Выступ N.R.M. на «Басовішчы-2007»
Гады 1990 — 2019
Краіна Польшча
Горад Гарадок
Мова(-ы) беларуская, польская, расейская, украінская
Жанры альтэрнатыўная і рок-музыка
Склад N.R.M.
Заснавальнікі Беларускае аб’яднаньне студэнтаў
Гурт Pomidor/OFF на «Басовішчы-2008»

Фэст адбываецца на працягу двух ліпеньскіх дзён. Традыцыйна на фэсьце ладзіцца конкурс маладых выканаўцаў, якія даслалі свае заявы на ўдзел і пасьпяхова прайшлі адбор[2][3].

У траўні 2019 году арганізатары заявілі, што ў гэты год адбудзецца апошні, 30-ы Фэстываль музыкі маладой Беларусі «БАСовішча», арганізаваны БАСам[4][5]. Штогод на фэст прыязджала ад пяці да дванаццаці тысячаў чалавекаў[6].

Удзельнікі

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Сьпіс удзельнікаў Басовішча

Штогод у асноўнай частцы праграмы «Басовішча» бярэ ўдзел каля двух дзясяткаў гуртоў. Пераважная колькасьць зь іх зьяўляюцца беларускімі, але таксама звычайна ў праграму ўваходзяць некалькі польскіх гуртоў. Цягам некалькіх апошніх гадоў у фэстывалі таксама ўзялі ўдзел гурты зь Летувы (IR, Mountainside), Украіны (Тінь Сонця, ...и Друг Мой Грузовик) і гурт з Італіі (Orchestra Arturo Piazza).

Сярод гуртоў зь Беларусі практычна кожны год удзел бяруць N.R.M., ULIS, Neuro Dubel, Крама. Сярод гуртоў з Польшчы — ZERO-85, RIMA.

У першы дзень фэстывалю ўдзень перад асноўнай часткай звычайна ладзіцца вольная сцэна, дзе гурты могуць прадэманстраваць свае здольнасьці[7][8].

У 2007 годзе фэстываль працягваўся тры дні замест традыцыйных двух, у выніку чаго больш за 30 гуртоў атрымалі магчымасьць выступіць на «Басовішчы».[9]

Конкурсная частка

рэдагаваць
 
Пераможцы конкурснай часткі «Басовішча-2008» — гурт TLUSTA LUSTA

У 1992 годзе ў праграму фэстывалю быў уключаны конкурс маладых выканаўцаў, за перамогу ў якім маладыя гурты атрымліваюць прызы: звычайна фінансавыя ўзнагароды альбо час запісу ў студыі. У розныя гады пераможцамі конкурсу станавіліся гурты R.F.Braha (1997); КальЯн (1998); Znich, Deviation, Exist, Алесюкі (1999); Сонца Мао, PostScriptum, Zet, RIMA (2000); Impatt, Бан-Жвірба, Праект 2001, ZERO-85 (2001); Partyzone, BN, STOD (2002); Triquetra, Сьцяна, IQ48, Indiga (2003); Таксі, Сонцаварот, Тарпач, HMP (2004); 5set5, Зьмяя, Tav.Mauzer, Imprudence (2005); Parason, S.D.M., Vodar Susviet, Людзі Сьвятла, Nevma (2006); Фляўс і Кляйн, SOK, Unia (2007); TLUSTA LUSTA, Spita/\ь F, Глюкі (2008) ды іншыя[10][11].

У 2009 годзе пры правязеньні юбілейнага, дваццатага фэсту, ад конкурсу маладых выканаўцаў было вырашана адмовіцца. Як патлумачыла намесьніца старшыні Беларускага аб’яднаньня студэнтаў Кася Кузьміч, няма сэнсу рабіць конкурс і раздаваць узнагароды, бо «гурты, якія перамагалі ў конкурсе апошнім часам, па-сапраўднаму так і не даказалі сваю вартасьць»[12]. Замест маладых гуртоў былі запрошаныя пераможцы конкурсаў папярэдніх гадоў.

 
Выступ гурта «Крама» на «Басовішчы-2007»

Штогод «Басовішча» наведвае некалькі тысячаў гледачоў.[13] Чакалася, што фэстываль 2008 году наведаюць 3 тысячы гледачоў.[14]

Візавае пытаньне

рэдагаваць
 
Публіка на «Басовішчы-2007»

Ад 21 сьнежня 2007 году Польшча далучылася да краінаў-удзельніц Шэнгенскай дамовы. Гэта падвысіла кошт аднаразовых візаў для грамядзянаў Беларусі з 5 да 60 эўра з дадаваньнем больш жорсткіх патрабаваньняў для атрыманьня візы.[15] У 2008 годзе Беларускае аб’яднаньне студэнтаў вяло перамовы зь Міністэрствам замежных справаў Польшчы пра спрошчанае атрыманьне бясплатных візаў для наведвальнікаў фэстывалю зь Беларусі. Дамова была дасягнутая, але з абмежаваньнем у 150 бясплатных візаў для гледачоў, бо колькасьць усіх ахвотных значна перавышала консульскія магчымасьці[14], у выніку чаго візы атрымалі тыя, хто найхутчэй падаў заяўкі.

У 2009 годзе вырашэньнем пытаньня зь візамі займаўся гарадзенскі рух «За Свабоду!» як суарганізатар «Басовішча-2009». Уся візавая падтрымка гледачоў фэстывалю ажыцьцяўлялася праз польскі кансулят у Горадні, бо дамовіцца пра выдачу бясплатных візаў для гледачоў у Менску ў арганізатараў не атрымалася.[16] У выніку візы атрымалі каля 600 з тысячы ахвотных патрапапіць на фэстываль. Паводле словаў каардынатара фэстывалю Паўла Мажэйкі людзі прынесьлі дакумэнты ў апошнія дні, таму кансулят проста ня здолеў разгледзіць усе заяўкі за малы час. У выніку візу не атрымалі каля 400 чалавек з тых, што падалі дакумэнты.[17] Паводле іншых зьвестак, праз гарадзенскі рух «За Свабоду!» бясплатныя візы атрымалі 800 чалавек[18].

Разьмяшчэньне і даезд

рэдагаваць

Сцэна, дзе праводзіцца фэстываль, разьмяшчаецца на лясной паляне Борык (па-польску: Boryk). Падчас правядзеньня фэстывалю тут ствараецца намётавае мястэчка, дзе жыве ў намётах у дні фэсту большасьць гледачоў, і разгортваецца інфраструктура харчаваньня й пітва[19][20]. Намётавае мястэчка звычайна ахоўваецца, уваход на яго і разьмяшчэньне намётаў платны, хаця і ня вельмі дарагі (каля 10 злотых).

На аўтамабілі да месца правядзеньня фэстывалю зь Беларусі даехаць можна праз памежны пераход Бераставіца — Баброўнікі да паварота на Гарадок, зь Беластоку — па дарозе 65. Цягніком з Горадні можна патрапіць Кузьніцу Беластоцкую, адкуль аўтобусам ці цягніком да Беластоку. З цэнтральнага аўтавакзалу ў Беластоку шмат разоў на дзень да Гарадка (прыпынак па-польску: Waliły-Stacja) адпраўляюцца аўтобусы, дарога куды займае прыблізна гадзіну. Расклады цягнікоў і аўтобусаў лепей спраўдзіць на сайтах польскай чыгункі[расклад 1] і аўтавакзала ў Беластоку.[расклад 2]

Зь Менску звычайна арганізуецца групавы даезд ахвотных адразу да месца правядзеньня фэстывалю.

Забароны

рэдагаваць

У 2006 годзе арганізатары сутыкнуліся з забаронай правядзеньня канцэртаў «Адборышча» (адборачнага туру да «Басовішча-2006») у Менску[21].

Рок-князёўна Кася Камоцкая як калумніст «БелаПАН» у 2008 годзе давала такую ацэнку фэсту: «„Басовішча“ задумвалася не як фэст беларускай музыкі ў выгнаньні, а як сьвята мясцовых беластоцкіх беларусаў»[22].

Тацьцяна Заміроўская на старонках «БелГазеты» ў 2007 годзе пісала, што фэстываль «зьяўляецца адзіным і найстарэйшым музычным конкурсам, у рамках якога маладыя беларускія рок-гурты могуць сябе праявіць і атрымаць цалкам важкі прыз»[23].

У 2019 годзе Лёша Горбаш з «34mag» у рэтраспэктыве 2010–2019 гадоў назваў фэстываль «Мэкай беларускай рок-музыкі»[24]. Алег Клімаў, шэф-рэдактар «Музыкальной газеты», у 2003 годзе так апісаў фэстываль: «„Басовішча“ — гэта беларускі „Ўудстак“, толькі на тэрыторыі Польшчы, якая мяжуе з Беларусьсю. Таму пра фэст гэты ня ведае ніхто ня толькі ў сьвеце, але й нават у астатняй Польшчы. Крутое, увогуле, сьвята жыцьця»[25].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Аляксей Мінчонак. (2006-10-30) “Рок-кола” vs. “Басовішча” (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2019-10-04 г. Архіўная копія ад 2019-10-04 г.
  2. ^ Ягор Канапкін (2013-06-04) У конкурсе Басовішча сёлета спаборнічаюць 28 гуртоў (бел.). generation.byПраверана 2019-02-22 г. Архіўная копія ад 2013-10-31 г.
  3. ^ Аляксей Мінчонак. "Басовішча-2004": нашая справаздача (бел.). Tuzin.fmПраверана 2019-11-18 г. Архіўная копія ад 2004-08-03 г.
  4. ^ Першы вядоўца «Басовішча» пра канец фэстывалю беларускай свабоды, Радыё Свабода, 20 траўня 2019
  5. ^ Максімюк, Ян (2019-07-13) Некалькі словаў пра «Басовішча», якіх ня скажа ніхто (бел.). СвабодаПраверана 2020-03-06 г. Архіўная копія ад 2020-03-06 г.
  6. ^ Ольга “ОСА” Самусик; Сергей Червяков; А. Помидоров. «Басовище» :: Низвержение устоев (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-09-07 г. Архіўная копія ад 2020-01-09 г.
  7. ^ Еврорадио. (2014-06-13) Лёник Тарасевич: Первое "Басовище" больше напоминало студенческую встречу (рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-04-06 г. Архіўная копія ад 2020-04-06 г.
  8. ^ Еўрарадыё. (2014-06-12) Лёнік Тарасевіч: Першае “Басовішча” больш нагадвала студэнцкую сустрэчу (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-04-06 г. Архіўная копія ад 2020-04-06 г.
  9. ^ У праграме Басовішча-2007 больш за 30 гуртоў // Воля Кузьміч, Generation.by
  10. ^ Міра Шульц. (2013-07-15) Куды знікаюць пераможцы “Басовішча”? (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-01-21 г. Архіўная копія ад 2013-07-18 г.
  11. ^ Мира Шульц. (2013-07-15) Куда исчезают победители "Басовища"? (рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-01-21 г. Архіўная копія ад 2013-07-21 г.
  12. ^ «Басовішча»: «У конкурсе няма сэнсу» // Сяргей Будкін, «Tuzin.fm»
  13. ^ ХХ Фэстываль Музыкі Маладой Беларусі Басовішча 17-18 ліпеня 2009
  14. ^ а б На «Басовішчы» чакаюць 3 тыс. гледачоў, але беларускім фанам далі толькі 150 віз // Зьміцер Панямонаў, Эўрарадыё, 10 ліпеня 2008 г.
  15. ^ AFP in Gr​​ódek. (2015-07-20) 'Here we breathe freedom': Basowiszcza festival amplifies Belarus opposition (анг.). The GuardianПраверана 2020-02-22 г. Архіўная копія ад 2020-02-22 г.
  16. ^ Візу на «Басовішча» можна атрымаць толькі ў Гродне(недаступная спасылка) // Маша Яр, «Эўрарадыё», 26 чэрвеня 2009 г.
  17. ^ Каля 400 чалавек не атрымалі візы на «Басовішча» // Ганна Балаховіч, «Эўрарадыё», 16 ліпеня 2009 г.
  18. ^ Выдадзена больш за 800 пашпартоў з візамі
  19. ^ Ілля Маліноўскі. (2013-07-16) Як на “Басовішчы” рыкаў Таболіч, а Крама адправіла інструменты ў Пецярбург (бел.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-01-20 г. Архіўная копія ад 2013-07-21 г.
  20. ^ Илья Малиновский. (2013-07-16) Как на "Басовище" рычал Таболич, а Krama отправила инструменты в Петербург (рас.). Эўрапейскае радыё для БеларусіПраверана 2020-01-20 г. Архіўная копія ад 2016-04-08 г.
  21. ^ Сяргей Будкін; Аляксей Мінчонак. (2006-06-23) "Басовішча" - ідэалягічна небясьпечнае мерапрыемства (бел.) Tuzin.fm. mpby.ru. Праверана 2019-11-17 г. Архіўная копія ад 2019-11-17 г.
  22. ^ Камоцкая, Кася (2008-08-17) Кася Камоцкая. ШОУ-БІЗ. Салідарны з рок-н-ролам? (бел.). БелаПАНПраверана 2020-02-03 г. Архіўная копія ад 2015-03-30 г.
  23. ^ Татьяна Замировская. (2007-06-18) Фактор «Евровидения» (рас.). БелГазетаПраверана 2020-02-15 г. Архіўная копія ад 2020-02-15 г.
  24. ^ Леша Горбаш; Антон Кашликов; palasatka. (2019-12-26) Вспомнить все: таймлайн беларусской музыки 2010–2019 (рас.). 34magПраверана 2019-12-30 г. Архіўная копія ад 2019-12-30 г.
  25. ^ Олег Климов. Фестиваль "Рок-коронация" :: Бодался Цыбин с N.R.M. (рас.). Музыкальная газетаПраверана 2020-04-19 г. Архіўная копія ад 2019-08-29 г.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць