Ян Станіслаў Сапега
Ян Станіслаў Сапега (25 кастрычніка 1589, Маладэчна — 10 красавіка 1635, Ляхавічы) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі вялікі літоўскі (1611—1617), маршалак надворны літоўскі (1617—1621) і вялікі літоўскі (з 1621)[6].
Ян Станіслаў Сапега | |
Герб Ліс | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 25 кастрычніка 1589[1][2] |
Памёр | 10 красавіка 1635[1][2][3] (45 гадоў) |
Пахаваны | |
Род | Сапегі |
Бацькі | Леў Сапега Даратэя Фірлей |
Дзеці | Караль Сапега[d][5] |
Дзейнасьць | вайсковец, дзяржаўны дзяяч |
Быў старостам слонімскім (1605).
Біяграфія
рэдагавацьЗ чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу Ліс, старэйшы сын Льва, канцлера вялікага літоўскага, і Даратэі Фірлей (з роду Збараскіх). Меў братоў Крыштапа Міхала і Казімера Льва.
Навучаўся ў Віленскай акадэміі, езуіцкім калегіюме ў Брунсбэргу, Вюрцбурскім, Падуанскім, Балёнскім унівэрсытэтах[7].
Браў удзел у выправе Жыгімонта Вазы на Смаленск, а таксама ў вайне супраць Швэцыі (з 1625 году), дзе аднак ня выявіў вайсковага майстэрства.
Неаднаразова абіраўся паслом на соймы. У 1612—1613 гадох выконваў дыпляматычныя даручэньні Рэчы Паспалітай у Італіі. У 1630 годзе знаходзіўся пры імпэратарскім двары ў Вене.
Двойчы браў шлюб: першай жонкай была Ганна Схалястыка з Хадкевічаў, другой — Грызэльда з Вадынскіх
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Jan Stanisław Sapieha // Польскі біяграфічны інтэрнэт-слоўнік (пол.)
- ^ а б в Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 56. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 (пол.) / пад рэд. J. Wolff — Kraków: 1885. — С. 170.
- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 57. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 62. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Грыцкевіч А. Сапегі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 548.
- ^ Грыкевіч А. Сапегі // ЭГБ. — Мн.: 2001 Т. 6. Кн. 1.
Літаратура
рэдагаваць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — 591 с. — ISBN 985-11-0214-8