Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы (Дзівін)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
| |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дзівін |
Каардынаты | 51°57′41″ пн. ш. 24°34′10″ у. д. / 51.96139° пн. ш. 24.56944° у. д.Каардынаты: 51°57′41″ пн. ш. 24°34′10″ у. д. / 51.96139° пн. ш. 24.56944° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Берасьцейская і Кобрынская япархія |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы | |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы на Вікісховішчы |
Царква Сьвятой Параскевы Пятніцы — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Дзівіне. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на гістарычнай Кобрынскай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьНовую драўляную грэцка-каталіцкую (уніяцкую) царкву ў Дывіне збудавалі ў 1740 годзе на месцы царквы, вядомай з 1566 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьПа трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Дывін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы). У 1869 годзе праводзіўся рамонт будынка царквы.
Найноўшы час
рэдагавацьЗа савецкім часам царква не зачынялася.
Архітэктура
рэдагавацьПомнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі барока. Асноўны прастакутны зруб і 5-гранная алтарная апсыда, да якой з бакоў далучаюцца нізкія рызьніцы, накрываецца агульным дахам з навісямі ў месцы злучэньня зрубаў. На галоўным фасадзе тарэц 2-схільнага даху спалучае франтон і атыкавую ўстаўку з паўвальмай паміж 2 чацьверыковымі вежамі. Вежы завяршаюцца купаламі-банямі, такі ж купал-баня і над алтаром. Галоўны фасад на ўзроўні хораў мае галерэю з балюстрадай. Вэртыкальна ашаляваны сьцены праразаюцца прастакутнымі вокнамі з разнымі ліштвамі. Да галоўнага фасаду далучаецца тамбур з 2-схільным дахам, прыбудаваны ў XIX ст. Унутраная прастора перакрываецца роўнай стольлю.
З боку ад царквы стаіць званіца (васьмярык на чацьверыку), накрытая высокім шатром[1].
Галерэя
рэдагаваць-
29 верасьня 1917 г.
-
29 верасьня 1917 г.
-
С. Бохніг, 1929 г.
-
С. Бохніг, 1929 г.
-
С. Бохніг, 1929 г.
-
С. Бохніг, 1929 г.
-
С. Бохніг, 1929 г.
-
1930 г.
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Леніна
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993.
Літаратура
рэдагаваць- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 112Г000681 |