Берасьцейскі павет (1919—1939)

Берасьце́йскі паве́тпавет Палескага ваяводзтва Польскай Рэспублікі. Сядзіба — горад Берасьце (Брэст-над-Бугам).

Берасьцейскі павет
Powiat brzeski
Агульныя зьвесткі
Краіна Польская Рэспубліка
Статус павет
Уваходзіць у Палескае ваяводзтва
Адміністрацыйны цэнтар Берасьце-над-Бугам
Гміна 22 вясковых гміны
1 горад
2 мястэчкі
Найбольшы горад Берасьце-над-Бугам
Іншыя буйныя гарады Камянец-Літоўск
Высока-Літоўск
Дата ўтварэньня 1 сакавіка 1921
Дата скасаваньня верасень 1939
Насельніцтва (1931) 216 200
Шчыльнасьць 47 чал./км²
Плошча 4625 км²
Берасьцейскі павет на мапе Палескага ваяводзтва
Берасьцейскі павет на мапе
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Мінуўшчына

рэдагаваць

Былы павет Гарадзенскай губэрні Расеі. У 1919—1920 у складзе Берасьцейскае акругі Цывільнага кіраўніцтва ўсходніх земляў пад польскай адміністрацыяй.

Утвораны 1 сакавіка 1921 году пасьля ўваходу ў склад Польскай Рэспублікі. Улучыў 22 вясковых гміны, 1 горад і 2 мястэчкі.

Ліквідаваны пасьля далучэньня да БССР у верасьні 1939 году. У цяперашні час тэрыторыя павету адносіцца да Берасьцейскага, Камянецкага, Жабінкаўскага і Маларыцкага раёнаў Беларусі. Толькі самыя захаднія часткі былога павету ўваходзяць у склад Гайнаўскага і Сямяціцкага паветаў Падляскага ваяводзтва Польшчы.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

рэдагаваць

Насельніцтва

рэдагаваць

Паводле зьвестак перапісу насельніцтва 1921 г. у павеце пражывала ўсяго 116 773 жыхароў, з чаго 54 717 (46,85%) беларусы, 36 384 (31,16%) палякі, 21 235 (18,19%) габрэяў, 2744 (2,35%) украінцаў (у перапісе былі запісаныя як русіны), 1235 (1,06%) расейцаў, 375 (0,32%) чалавек, якія значыліся ў катэгорыі тутэйшыя, мясцовыя, палешукі, рускія, 45 летувісаў, 27 немцаў, 14 латышоў, 5 фінаў, 4 татараў, па адным амэрыканцу, балгары, кітайцу, цыгану, датчану, французу, грэку, армяніне і італьянцу. Для параўнаньня, перапіс насельніцтва Расейскай імпэрыі 1897 г. засьведчыў у павеце 218 432 чал., зь якіх польскую мову як родную адзначылі ўсяго 8 515 (г. зн. 3,9% ад насельніцтва павету), «расейскую» (пад якой разумелася ўласна расейская, а таксама беларуская ды ўкраінская, зь якіх да апошняй традыцыйна залічвалася палескае насельніцтва Беларусі) — 82 082 (74,13%), а габрэйскаю — 45 397 (20,62%)[1], пры гэтым крыніцы не паказваюць на значны адток беларускага ці габрэйскага насельніцтва з рэгіёну або значнае збольшваньне польскага. 14,96% (17 465) жыхароў павету былі каталікамі, 62,74% (73 266) праваслаўнымі, 20,41% (23 480) юдэямі, 1,84% (2150) пратэстантамі, 29 уніятамі, 11 мусульманамі, 5 анабаптыстамі, 2 стараверамі, а яшчэ 5 былі пазначаныя яй іншыя нехрысьціяне[2].

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Крыніцы і заўвагі

рэдагаваць
  1. ^ Гл. зьвесткі для Берасьцейскага павету паводле рэсурсу Демоскоп Weekly.
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8. Województwo poleskie (пол.) Праверана 5 жніўня 2015 г.