Антопаль
Анто́паль[2] — мястэчка ў Беларусі, каля сутокаў Дняпроўска-Бужанскага і Каралеўскага каналаў. Цэнтар сельсавету Дарагічынскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 1348 чалавек[1]. Знаходзіцца за 28 км на захад ад Дарагічына, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Антопаль (лінія Берасьце — Лунінец); на аўтамабільнай дарозе Кобрынь — Дарагічын.
Антопаль лац. Antopal | |
У цэнтры мястэчка | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Дарагічынскі |
Сельсавет: | Антопальскі |
Вышыня: | 148 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 1348 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1644 |
Паштовы індэкс: | 225850 |
СААТА: | 1220802906 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°12′14″ пн. ш. 24°47′10″ у. д. / 52.20389° пн. ш. 24.78611° у. д.Каардынаты: 52°12′14″ пн. ш. 24°47′10″ у. д. / 52.20389° пн. ш. 24.78611° у. д. |
± Антопаль | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Антопаль — даўняе места гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваліся збудаваныя ў стылі клясыцызму царква Ўваскрасеньня Хрыстова і мэмарыяльная калёна, помнікі архітэктуры XIX ст.
Назва
рэдагавацьНа думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Антопаль утварыўся ад імя Антон у спалучэньні з фармантам -поль (поле)[3].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьУпершыню Антопаль упамінаецца ў XVI стагодзьдзі[4], калі ён уваходзіў у склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва. У 1731 годзе Антопаль атрымаў статус места і прывілей на 3 кірмашы штогод[5].
У сярэдзіне XVIII стагодзьдзя ў Антопалі існавалі манастыр базылянаў і сынагога. У 1773 годзе ў месьце дзеяла сярэдняя публічная школа (калегіюм) з ухілам на вывучэньне рыторыкі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Антопаль апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі. Статус паселішча панізілі да мястэчка, якое ўвайшло ў Кобрынскі павет Слонімскай, з 1797 году Літоўскай, з 1801 году Гарадзенскай губэрні. На сярэдзіну ХІХ ст. у мястэчку дзеялі рымска-каталіцкая капліца, касьцёл (збудаваны ў 1838 годзе) і царква. У канцы ХІХ ст. у Антопалі было 2 цэрквы, сынагога, 5 юдэйскіх малітоўных дамоў, школа, 42 крамы, 9 заезных двароў, 6 маслабойняў[6]. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у мястэчку было 1262 будынкі, працавала расейская народная вучэльня.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Антопаль занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Антопаль абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[7]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Антопаль апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Кобрынскім павеце Палескага ваяводзтва. На 1921 год у мястэчку было 306 двароў. У 1931 годзе Антопаль зноў атрымаў статус места, у гэты час тут дзеялі касьцёл і царква, працавалі пошта і чыгуначная станцыя на лініі Берасьце — Мікашэвічы.
У 1939 годзе Антопаль увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 году атрымаў афіцыйны статус пасёлку гарадзкога тыпу і стаў цэнтрам раёну (з 1959 году ў Дарагічынскім раёне). У Другую сусьветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 15 ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.
17 верасьня 2013 году Антопальскі пасялковы савет пераўтварылі ў сельсавет[8].
-
Царква, 1916 г.
-
Мэмарыяльная калёна, да 1939 г.
-
Касьцёл, 1939 г.
-
Рынак, 1915—18 гг.
-
Рынак. Гандлёвыя рады, 1920-я гг.
-
Вуліца Пінская, да 1938 г.
-
Вуліца Пінская, 1938 г.
-
Сынагога, 1930-я гг.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 518 муж., зь іх шляхты 5, духоўнага стану 5, мяшчанаў-юдэяў 402, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 106[9]; 1860 год — 1563 чал.[10]; 1897 год — 3867 чал.[11]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 2206 чал., у тым ліку 1792 габрэі; 1931 год — 3 тыс. чал.[12]; 1940 год — 3325 чал.; 1959 год — 2260 чал.; 1969 год — 5,9 тыс. чал.; 1989 год — 2,7 тыс. чал.
- XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 2 тыс. чал.; 2009 год — 1687 чал.[13] (перапіс); 2015 год — 1458 чал.[14]; 2016 год — 1417 чал.[15]; 2017 год — 1394 чал.[16]; 2018 год — 1348 чал.[1]
Адукацыя
рэдагавацьУ Антопалі працуюць сярэдняя і музычная школы, школа-інтэрнат.
Мэдыцына
рэдагавацьМэдычнае абслугоўваньне насельніцтва ажыцьцяўляе местачковая лякарня.
Культура
рэдагавацьДзеюць дом культуры, 2 бібліятэкі, кінатэатар.
Забудова
рэдагавацьВуліцы і пляцы
рэдагавацьАфіцыйная назва | Гістарычная назва |
Горкага вуліца | Катлярская вуліца[17] |
Першамайская вуліца | Замкавая вуліца |
Пралетарская вуліца | Заніўеўская вуліца |
Савецкая вуліца | Кобрынская вуліца (заходняя частка) Пінская вуліца (усходняя частка) |
Чырвоных танкістаў плошча | Рынак пляц |
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Банк
- Гандлёвыя рады (XIX ст.)
- Калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня (канец XVIII ст.)
- Касьцёл Сьвятога Андрэя Баболі (1938)
- Могілкі юдэйскія
- Парк пры сядзібе Бравэрнаў (1840-я)
- Царква Ўваскрасеньня Хрыстова (1854)
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Сядзіба Бравэрнаў (XVIII ст.)
Галерэя
рэдагаваць-
Касьцёл Сьвятога Андрэя (цяпер пажарная станцыя)
-
Даўні банк (цяпер жылы дом)
-
Юдэйскія могілкі
Асобы
рэдагаваць- Аляксей Гурын (1924—2002) — дзяяч беларускай дыяспары ў ЗША, грамадзкі і царкоўны актывіст у Саўт-Рывэры, штат Нью-Джэрзі; зьяўляўся адным з кіраўнікоў беларускага адпачынкавага цэнтру Белэр-Менск
- Фаіна Стаўская (1890—1937) — удзельніца рэвалюцыйнага руху, тэрарыстка (анархістка, потым эсэрка), палітычная катаржанка, прафсаюзны работнік, дырэктар Дзяржаўнай гістарычнай бібліятэкі ў Маскве (1933-1937), рэпрэсаваная
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 111.
- ^ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В.А. Жучкевич. — Мн.: Изд-во БГУ, 1974. — 448 с. С. 15.
- ^ БЭ. — Мн.: 1996 Т. 1. С. 388.
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Мн., 2007.
- ^ Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.). СПб, 1890—1907.
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Решение Брестского областного совета депутатов №307 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Дрогичинского района Брестской области»(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 413.
- ^ Słownik geograficzny... T. I. — Warszawa, 1880. S. 45.
- ^ ЭГБ. — Мн.: 1993 Т. 1. С. 124.
- ^ Енциклопедія українознавства(uk) : Словникова частина : [в 11 т.] / Наукове товариство імені Шевченка ; гол. ред. проф., д-р В. Кубійович(uk). — Париж — Нью-Йорк: Молоде життя, 1955. — Т. 2, [т. 1] : А — Головна Руська Рада. — ISBN 5-7707-4049-3
- ^ [1], Белстат (рас.)
- ^ Численность населения на 1 января 2015 г. и среднегодовая численность населения за 2014 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Antopol (Antepolie), sefer yizkor [Antopol (Antepolie) yizkor book] / Ed. Benzion H. Ayalon. Tel Aviv: Antopol Societies in Israel and America, 1972. [2]
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — ISBN 985-11-0036-6
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom I: Aa — Dereneczna. — Warszawa, 1880.