Кобрынскі Спаскі манастыр

Помнік сакральнай архітэктуры
Кобрынскі Спаскі манастыр
Кобрынскі Спаскі манастыр
Кобрынскі Спаскі манастыр
Краіна Беларусь
Места Кобрынь
Каардынаты 52°12′53″ пн. ш. 24°21′21″ у. д. / 52.21472° пн. ш. 24.35583° у. д. / 52.21472; 24.35583Каардынаты: 52°12′53″ пн. ш. 24°21′21″ у. д. / 52.21472° пн. ш. 24.35583° у. д. / 52.21472; 24.35583
Архітэктурны стыль барока
Статус Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь
Кобрынскі Спаскі манастыр на мапе Беларусі
Кобрынскі Спаскі манастыр
Кобрынскі Спаскі манастыр
Кобрынскі Спаскі манастыр
Кобрынскі Спаскі манастыр на Вікісховішчы

Кобрынскі Спаскі манастыр — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Кобрыні. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычнай Базылянскай вуліцы[a]. Пры пабудове быў у юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор архітэктуры барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаўся з мураваных жылых і службовых карпусоў, капліцы. Да нашага часу захаваўся манастырскі корпус з брамай.

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Упершыню Спаскі манастыр у Кобрыні ўпамінаецца ў 1465 годзе ў лісьце княгіні кобрынскай Ульляны. У 1501 годзе ўдава князя Івана княгіня Фядора (Тэадора) з Рагатынскіх адпісала манастыру сяло Корчыцы, дзьве карчмы і частку прыбытку з млыну на рацэ Кобрынцы ды іншае. На пачатак XVІ ст. манастыр ужо меў мураваныя жылыя і службовыя карпусы, капліцу.

Манастыр прыняў Берасьцейскую унію. У XVІІ—XVІІІ стагодзьдзях неаднаразова перабудоўваўся. Тут праходзіў Кобрынскі сабор 1626 году. У 1632—1633 гадох яго архімандрытам быў уніяцкі царкоўны дзяяч Рафал Корсак.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Кобрынь апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, манастыр працягваў дзеяць як уніяцкі. У 1828 годзе пры манастыры адкрылася духоўная вучэльня.

Па гвалтоўнай ліквідацыі Грэцка-Каталіцкай (Уніяцкай) царквы расейскія ўлады зачынілі манастыр. У канцы XIX ст. будынак пацярпеў ад пажару, па якім стаяў у руінах.

Найноўшы час

рэдагаваць

У 1920-я гады ўлады міжваеннай Польскай Рэспублікі аднавілі будынак манастыра, у якім разьмясьціўся павятовы суд. У 1962 годзе ў будынку разьмясьціўся савецкі РАУС.

У 2010 годзе будынак манастыра перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату.

Архітэктура

рэдагаваць

Помнік архітэктуры барока. Манастырскі корпус — 2-павярховы прастакутны ў пляне, накрыты высокім ламаным дахам будынак (даўжыня 30 м, шырыня 10 м). Сымэтрычны галоўны фасад вылучаецца цэнтральным рызалітам, завершаным фігурным атыкавым франтонам. Фасады дэкаруюцца пілястрамі і фігурнымі філёнгамі вакол прастакутных аконных праёмаў. Верхам сьценаў праходзіць разьвіты карніз.

Усярэдзіне пры ўваходзе шырокія аднамаршавыя сходы. Пачатковы плян будынка зьмяніўся, у левым крыле замуравалі частку акон. У інтэр’еры захаваліся элемэнты барокавага дэкору. Таўшчыня сьценаў 1,2 м, у сутарэньнях больш за 2 м. Перакрыцьці над паверхамі роўныя бэлечныя, над сутарэньнямі — цыліндрычныя скляпеньні[1].

Гістарычная графіка

рэдагаваць

Гістарычныя здымкі

рэдагаваць
  1. ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца 17 верасьня, 11.
  1. ^ Габрусь Т., Мартынаў А. Кобрынскі Спаскі манастыр // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 246.

Літаратура

рэдагаваць
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць
  Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000386