Сялец (Бярозаўскі раён)
Сяле́ц[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Башце пры яе ўтоку ў Ясельду. Цэнтар сельсавету Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 861 чалавек. Знаходзіцца за 12 км ад места і чыгуначнай станцыі Бярозы.
Сялец лац. Sialec | |
Касьцёл Сьвятога Аляксея | |
Дата заснаваньня: | 1397 |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Бярозаўскі |
Сельсавет: | Сялецкі |
Насельніцтва: | 861 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1643 |
Паштовы індэкс: | 225242 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°35′0″ пн. ш. 24°52′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 24.86667° у. д.Каардынаты: 52°35′0″ пн. ш. 24°52′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 24.86667° у. д. |
± Сялец | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Сялец — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Сялец датуецца 1397 годам. З 1471 году тут дзеяў касьцёл.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Сялец увайшоў у склад Берасьцейскага павету Берасьцейскага ваяводзтва.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Сялец апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Пружанскім павеце. На 1878 год у Сяльцы існавалі валасная ўправа, царква, каталіцкая капліца, юдэйскі малітоўны дом, школа, лякарня. У 1910—1913 гадох у рыма-каталіцкай парафіі ў Сяльцы служыў беларускі каталіцкі сьвятар Францішак Рамейка, які выступаў за шырокае ўжываньне беларускай мовы ў рэлігійным жыцьці беларусаў-католікаў.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Сялец занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагаваць25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Сялец абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР[2]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Сялец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Пружанскага павету Палескага ваяводзтва.
У 1939 годзе Сялец увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 2002 год у вёсцы было 397 двароў. У 2000-я гады Сялец атрымаў афіцыйны статус «аграгарадку».
-
Вуліца, 1918 г.
-
Вуліца, 1935 г.
-
Сынагога, да 1939 г.
Насельніцтва
рэдагавацьДэмаграфія
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1830 год — 468 муж., зь іх шляхты 2, духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 176, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 286, жабракоў 2[3]; 1878 год — 2306 чал. (1126 муж. і 1180 жан.), у тым ліку 932 юдэі[4]
- XX стагодзьдзе: 1921 год — 997 чал.[5]; 1999 год — 1030 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2002 год — 1023 чал.[6]; 2010 год — 861 чал.
Інфраструктура
рэдагавацьУ Сяльцы працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Касьцёл Сьвятога Аляксея (1912)
- Царква Прачыстай Багародзіцы (1865—1870; мураўёўка)
- Могілкі старыя каталіцкія: капліца Сьвятога Лаўрына
Страчаная спадчына
рэдагаваць- Царква
Асобы
рэдагаваць- Алесь Разанаў (1947–2021) — паэт, ляўрэат Купалаўскай прэміі (1990)
- Эліяху бэн Шлома Залман (Віленскі гаон) (1725—1797) — рабін, кабаліст і грамадзкі дзяяч
Дадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Зь мястэчка Сяльцу паходзяць продкі Ўладзімера Высоцкага[7]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 104
- ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 414.
- ^ Krzywicki J., Jelski A. Sielec (22) // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 529.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VIII: Województwo Poleskie. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1924.
- ^ БЭ. — Мн.: 2002 Т. 15. С. 336.
- ^ Пейган М. Сялецкія карані Уладзіміра Высоцкага // Маяк. 30 сьнежня 2009 г.
Літаратура
рэдагаваць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- Пейган М. Аспекты рэлігійнага жыцця сяла Сялец // Гістарычная брама. № 1 (5), 1998.
- Пейган М. Што ў імені тваім… // Маяк. № 45, 1997.
- Пейган М. Хто нас вучыў, хто нас лячыў… // Маяк. № 62, 1997.
- Соркіна І. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883.