Воўчын

вёска ў Камянецкім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі

Во́ўчын[1]вёска ў Беларусі, на рацэ Пульве. Цэнтар сельсавету Камянецкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 508 чалавек. Знаходзіцца за 55 км на паўднёвы захад ад Камянцу, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск.

Воўчын
лац. Voŭčyn
Вуліца да касьцёла
Вуліца да касьцёла
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Камянецкі
Сельсавет: Воўчынскі
Вышыня: 137 м н. у. м.
Насельніцтва: 508 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1631
Паштовы індэкс: 225083
СААТА: 1240817016
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°17′6″ пн. ш. 23°18′39″ у. д. / 52.285° пн. ш. 23.31083° у. д. / 52.285; 23.31083Каардынаты: 52°17′6″ пн. ш. 23°18′39″ у. д. / 52.285° пн. ш. 23.31083° у. д. / 52.285; 23.31083
Воўчын на мапе Беларусі ±
Воўчын
Воўчын
Воўчын
Воўчын
Воўчын
Воўчын
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Воўчын — даўняе мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны. Да нашага часу тут захаваўся збудаваны ў стылі барока касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы, часовая пахавальня апошняга караля і вялікага князя Станіслава Аўгуста Панятоўскага, а таксама царква Сьвятога Мікалая, помнік архітэктуры XVIII ст., які пацярпеў ад маскоўскай перабудовы. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся палац Чартарыйскіх (барока, XVIII ст.).

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць
 
Плян маёнтку, XVIII ст.
 
Элеанора Чартарыйская на фоне палаца, XVIII ст.

Упершыню Воўчын упамінаецца ў XVI ст. як мястэчка Берасьцейскага павету, уладаньне Солтанаў. Першым вядомым гаспадаром Воўчынскага ключа быў Аляксандар Солтан, па сьмерці якога ў 1554 годзе мястэчка паводле спадчыны перайшло да ягонага сына Івана. У 1586 годзе Яраслаў Солтан, імаверна, сын Івана, разам з жонкай Марыяй збудавалі тут царкву ў гонар Сьвятога Мікалая.

У пачатку XVII ст. Воўчынскі ключ перайшоў да роду Гасеўскіх. Паводле фундацыі Аляксандра Гасеўскага ў мястэчку ў 1639 годзе ўзьвялі першы драўляны касьцёл. А. Гасеўскі і ягоная жонка Ева з Пацаў падзялілі маёнтак паміж сынамі наступным чынам: старэйшы сын, Крыштап атрымаў у спадчыну Стары Воўчын і фальварак Грымяча, а малодшы, Вінцэнт — Новы Воўчын. Неўзабаве ўсе фальваркі апынуліся зноў у адных руках.

У 1708 годзе Тэрэза Гасеўская выйшла замуж за Казімера Сапегу і тэстамэнтам запісала Воўчын разам з фальваркамі Шчытнікамі, Грымячай, Лютай і іншымі на мужа. У 1710 годзе К. Сапега прадаў Воўчын і Радванічы Якубу Генрыку Флемінгу і яго першай жонцы Францішцы Ізабэле з Сапегаў. 3 атрыманых сродкаў Казімер Сапега фундаваў узьвядзеньне ў Воўчыне палаца і адбудову зьнішчаных швэдамі фальваркаў, сядзібаў і гаспадарак для мясцовых сялянаў. Наступным гаспадаром Воўчынскіх маёнткаў быў князь Казімер Чартарыйскі. Ягоная дачка Канстанцыя выйшла замуж за Станіслава Панятоўскага, які збудаваў тут палац і касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы ў 1733 годзе. Каля 1738 году ад С. Панятоўскага маёнтак выкупіў Фрыдэрык Міхал Чартарыйскі. Чартарыйскія ўзьвялі пышны 36-пакаёвы палац, пры ім тэатар і аранжарэю. У 1769 годзе барскія канфэдэраты забралі зь мястэчка 7 гарматаў і шмат амуніцыі[2].

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Воўчын апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе стаў цэнтрам воласьці Берасьцейскага павету Гарадзенскай губэрні. У 1828 годзе мястэчка перайшло да Пуслоўскіх, пазьней Марчэўскіх. У 1880-я гады ў Воўчыне было 102 двары, касьцёл, царква, юдэйскі малітоўны дом, народная школа, 24 крамы, вадзяны млын, штогод праводзіліся 3 кірмашы.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Воўчын занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Воўчын абвяшчаўся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі ён увайшоў у склад Беларускай ССР, у Берасьцейскі павет («падраён») Баранавіцкага раёну[3].

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Воўчын апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. У 1938 годзе ў касьцёле адбылося пахаваньне парэшткаў Станіслава Аўгуста Панятоўскага, перавезеных сюды з Санкт-Пецярбургу (у 1995 годзе перададзеныя да Варшаўскай катэдры)[4].

У 1939 годзе Воўчын увайшоў у БССР, дзе стаў цэнтрам сельсавету. Статус паселішча панізілі да вёскі. На 1970 год тут было 162 двары, на 1992 год — 193, на 1996 год — 202.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1830 год — 539 муж., зь іх духоўнага стану 2, мяшчанаў-юдэяў 463, мяшчанаў-хрысьціянаў і сялянаў 72, жабракоў 2[5]; 1885 год — 804 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1970 год — 460 чал.; 1992 год — 502 чал.[6]; 1996 год — 547 чал.[7]; 1999 год — 552 чал.
  • XXI стагодзьдзе: 2010 год — 508 чал.

Інфраструктура

рэдагаваць

У Воўчыне працуюць сярэдняя школа, лякарня, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Палацава-паркавы комплекс Чартарыйскіх (1750-я)
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 166.
  2. ^ Szpilewski G. Wołczyn // Słownik geograficzny... T. VIII. — Warszawa, 1887. S. 867.
  3. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  4. ^ Wołczyn(недаступная спасылка), Internetowa encyklopedia PWN (пол.)
  5. ^ Соркіна І. Мястэчкі Беларусі... — Вільня, 2010. С. 412.
  6. ^ Міронаў В., Шаблюк В. Воўчын // ЭГБ. — Мн.: 1994 Т. 2. С. 364.
  7. ^ БЭ. — Мн.: 1997 Т. 4. С. 280.

Літаратура

рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць