Ганна (вёска)
Га́нна (польск. Hanna) — вёска ў Польшчы, на рацэ Ганцы. Цэнтар сельскай гміны Ўладаўскага павету Люблінскага ваяводзтва. Знаходзіцца за 19 км на поўнач ад Уладава і за 83 км на паўночны ўсход ад Любліна.
Ганна лац. Hanna | |||||
польск. Hanna | |||||
Былая ўніяцкая царква | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1546 | ||||
Магдэбурскае права: | 1546 | ||||
Краіна: | Польшча | ||||
Ваяводзтва: | Люблінскае | ||||
Павет: | Уладаўскі | ||||
Гміна: | Ганна | ||||
Насельніцтва: | 719 чал. (2011) | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 22-220 | ||||
Нумарны знак: | LWL | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°43′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 51.71667° пн. ш. 23.5° у. д.Каардынаты: 51°43′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 51.71667° пн. ш. 23.5° у. д. | ||||
Ганна | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ганна — даўняе магдэбурскае мястэчка гістарычнай Берасьцейшчыны, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захавалася былая ўніяцкая царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла, помнік архітэктуры XVIII ст.
Назва
рэдагавацьПаводле мясцовага паданьня, сваю назву вёска атрымала ад імя каралевы і вялікай княгіні Ганны, якая тут спынялася ў час падарожжа на Русь.
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьПершы пісьмовы ўпамін пра Ганну датуецца 1546 годам, калі Багдан Багавіцін надаў ёй Магдэбурскае права. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў мястэчка ўвайшло ў Берасьцейскі павет Берасьцейскага ваяводзтва.
У XVII ст. Ганна ўвайшла ў склад Нясьвіскай ардынацыі князёў Радзівілаў. У 1739 годзе тут збудавалі царкву, фундаваную ў 1750 годзе Геранімам Флярыянам Радзівілам.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Ганна апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, ува Ўладаўскім павеце Седлецкай губэрні. Гэта адарвала мястэчка ад губэрняў зь пераважна беларускім насельніцтвам. 20 сакавіка 1821 году расейскія ўлады панізілі афіцыйны статус мястэчка да вёскі[1]. На 1827 год тут было 73 будынкі.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Ганну занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
рэдагавацьЗгодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Ганна апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. З пачаткам Другой сусьветнай вайны ў 1939 годзе Ганну занялі войскі Трэцяга Райху.
У 1944 годзе Ганну занялі савецкія войскі, па чым яе зноў перадалі Польшчы.
Насельніцтва
рэдагаваць- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 427 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 719 чал.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьСлавутасьці
рэдагаваць- Царква Сьвятых Апосталаў Пятра і Паўла (1739)
Галерэя
рэдагаваць-
Царква да рэканструкцыі
-
Званіца пры царкве
-
Капліца пры царкве
-
Могілкавая капліца
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Rodecki F.B. Obraz jeograficzno-statystyczny Królestwa Polskiego. — Warszawa: Drukarnia Antoniego Gałęzowskiego i Kompanii, 1830.
- ^ Kraszewski K. Hanna // Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 27.