Канстантынаў

вёска ў Бельскім павеце Люблінскага ваяводзтва Польшчы

Канстантынаў (польск. Konstantynów) — вёска ў Польшчы, на рацэ Чыжоўцы. Цэнтар сельскай гміны Бельскага павету Люблінскага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1519 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Белай, на скрыжаваньні аўтамабільных дарог 698 і 811.

Канстантынаў
лац. Kanstantynaŭ
польск. Konstantynów
У цэнтры вёскі
У цэнтры вёскі
Герб Канстантынава


Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Люблінскае
Павет: Бельскі
Гміна: Канстантынаў
Насельніцтва: 1519 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 21-543
Нумарны знак: LBI
Геаграфічныя каардынаты: 52°12′28.01″ пн. ш. 23°5′7.01″ у. д. / 52.2077806° пн. ш. 23.0852806° у. д. / 52.2077806; 23.0852806Каардынаты: 52°12′28.01″ пн. ш. 23°5′7.01″ у. д. / 52.2077806° пн. ш. 23.0852806° у. д. / 52.2077806; 23.0852806
Канстантынаў на мапе Польшчы
Канстантынаў
Канстантынаў
Канстантынаў
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Канстантынаў — даўняе мястэчка гістарычнага Падляшша, побач зь якім праходзіць паўднёва-заходняя мяжа этнічнай тэрыторыі беларусаў. Да нашага часу тут захаваліся палацава-паркавы комплекс Сядльніцкіх і былая царква Покрыва Багародзіцы, помнікі архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.

Гісторыя

рэдагаваць

Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Канстантынаў (пад назвай Казярады) датуецца 1452 годам. У XV ст. тут існавала драўляная царква. У розны час вёска знаходзілася ў валоданьні Багавіцінавічаў, Шуйскіх, Сержпутоўскіх.

У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Казярады перайшлі да Каралеўства Польскага. У 1616 годзе вёска стала ўладаньнем Варшыцкіх. У 1729 годзе новы ўладальнік Караль Юзэф Сядльніцкі зьмяніў назву Казярадаў на Канстантынаў (у гонар жонкі Канстанцыі з Браніцкіх) і надаў паселішчу статус мястэчка. На 1775 год тут было 189 будынкаў.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Канстантынаў апынуўся ў складзе Аўстрыі, з 1809 году — у складзе Расейскай імпэрыі. На 1827 год у месьце было 84 будынкі, на 1860 год — 69. У 1867 годзе ўтварыўся Канстантынаўскі павет Сядлецкай губэрні з цэнтрам у Янаве.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Канстантынаў занялі войскі Нямецкай імпэрыі.

Найноўшы час

рэдагаваць

Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Канстантынаў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Канстантынаўскім павеце Люблінскага ваяводзтва.

У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да жніўня 1944 году Канстантынаў знаходзіўся пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1827 год — 818 чал.; 1860 год — 830 чал.[1]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1519 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць

Славутасьці

рэдагаваць
  • Касьцёл Сьвятой Альжбеты (1907—1909)
  • Могілкі: каталіцкія, праваслаўныя
  • Царква Покрыва Багародзіцы (1833)
  • Сядзіба Сядльніцкіх (XVIII—XIX стагодзьдзі)

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Могілкі юдэйскія
  1. ^ Rzążewski A. Konstantynów // Słownik geograficzny... T. IV. — Warszawa, 1893. S. 361.