Оскар Дуартэ
Оскар Дуартэ Гайтан (па-гішпанску: Óscar Duarte Gaitan; нарадзіўся 3 чэрвеня 1989 году, Масая, Нікарагуа) — костарыканскі футбаліст, які нарадзіўся ў Нікарагуа. Гулец гішпанскага клюбу «Левантэ» і нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі.
Оскар Дуартэ | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 чэрвеня 1989[1][2][3][4][5] (31 год) Масая | |
Рост | 184 см | |
Вага | 73 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Левантэ | |
Нумар | 6 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2013 2010 2013—2016 2016—2019 2019— |
Сапрыса → Пунтарэнас (арэнда) Бруге Эспанёл Левантэ |
48 (3) 15 (1) 84 (7) 51 (1) 8 (0) |
Зборныя | ||
2010— | Коста-Рыка | 51 (2) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Дуартэ паспачаў сваю прафэсійную кар’еру ў 2008 годзе ў складзе клюбу «Сапрыса». У сэзоне 2009—2010 гадоў разам з клюбам стаў чэмпіёнам Коста-Рыкі, атрымаўшы перамогу ў фазе Кляўсура. У сярэдзіне 2010 году быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Пунтарэнас», але ўжо на пачатку 2011 году вярнуўся ў «Сапрысу». З 2013 году зьяўляецца гульцом бэльгійскага клюбу «Бруге».
МіжнароднаяРэдагаваць
У нацыянальнай зборнай Коста-Рыкі дэбютаваў 17 лістапада 2010 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Ямайкі, які скончыўся зь лікам 0:0.
ДасягненьніРэдагаваць
«Сапрыса»
- Чэмпіён Коста-Рыкі: 2008 (К)
«Бруге»:
- Уладальнік Кубка Бэльгіі: 2015
КрыніцыРэдагаваць
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Оскар Дуартэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на National Football Teams