Фэрнанда Торэс
Фэрна́нда Хасэ́ То́рэс Санс (па-гішпанску: Fernando José Torres Sanz; нарадзіўся 20 сакавіка 1984 году, Фуэнлябрада, Гішпанія) — былы гішпанскі футбаліст, нападнік. Гулец нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Торэс пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Атлетыка Мадрыд», дзе гуляў спачатку ў моладзевых камандах клюбу, а потым і за першы склад каманды. Дэбют у камандзе адбыўся ў 2001 годзе. У 2007 годзе Фэрнанда быў падпісаны клюбам ангельскай Прэм’ер-Лігі «Лівэрпулам». Сума пераходу была рэкорднай для «Лівэрпулу». У першы сэзон на «Энфілдзе» Торэс забіў больш за 20 галоў, пабіўшы клюбны рэкорд, які належыў на той час Робі Фаўлеру. Са студзеня 2011 году зьяўляўся гульцом «Чэлсі», сума ягонага пераходу ў £50 мільёнаў стала рэкордам для ангельскага футболу.
Фэрнанда Торэс | ||
Fernando Torres | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 сакавіка 1984 (40 гадоў) Фуэнлябрада, Гішпанія | |
Рост | 183 см | |
Вага | 70 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Моладзевыя клюбы | ||
1995—2001 | Атлетыка Мадрыд | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2007 2007—2011 2011—2014 2014—2015 2015 2015—2016 2016—2018 2018—2019 |
Атлетыка Мадрыд Лівэрпул Чэлсі → Мілян Мілян → Атлетыка Мадрыд Атлетыка Мадрыд Саган Тосу |
214 (82) 102 (65) 110 (20) 10 (1) 0 (0) 49 (14) 58 (13) 35 (5) |
Зборныя | ||
2003—2014 | Гішпанія | 110 (38) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2024— | Атлетыка Мадрыд B[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагаваць«Атлетыка» Мадрыд
рэдагавацьУ 1999 годзе Торэс падпісаў свой першы кантракт з «Атлетыка»[1]. Выступленьні юнака ў складзе зборнай Гішпаніі ўва ўзроставай катэгорыі да 16 гадоў таксама прынеслі посьпех. У 2001 годзе гішпанцы выйгралі турнір у Альгарвэ й чэмпіянат Эўропы да 16 гадоў, на якім Фэрнанда забіў 7 мячоў у 6 матчах і быў прызнаны найлепшым гульцом. Дэбютны матч галеадора за дарослую каманду «Атлетыка» адбыўся ў канцоўцы сэзону 2000—2001 гадоў, а ўжо праз тыдзень ён здолеў забіць свой першы гол у матчы з камандай «Альбасэтэ». Праз сэзон клюб вярнуўся ў найвышэйшую гішпанскую лігу, а Торэс у свой першы сэзон у найвышэйшым дывізіёне Торэс здолеў забіць 13 галоў у браму супернікаў. «Атлетыка» скончыў той сэзон чэмпіянату на 12 радку. Пазьней Фэрнанда дэбютаваў за моладзевую зборную Гішпаніі[2].
Цікавасьць вядучых клюбаў Эўропы да Торэса ўзрастала, але кожны раз ён заставаўся верным «Атлетыка» й працягваў выступаць за зборную Гішпаніі, у складзе якой паехаў на чэмпіянат Эўропы ў 2004 годзе.
«Лівэрпул»
рэдагаваць4 ліпеня 2007 году футбаліст далучыўся да «Лівэрпулу», дзе адразу атрымаў майку з нумарам «дзевяць», пад гэтым нумарам раней выступалі такія футбалісты як Ян Раш і Робі Фаўлер. У свой першы сэзон у «Лівэрпулі» Торэс здолеў упершыню з часоў Робі Фаўлера забіць больш за 20 галоў у Прэм’ер-Лізе, пабіўшы рэкорд па колькасьці мячоў, забітых замежнікам у дэбютным сэзоне, да таго які належаў Руўду ван Ністэльрою (Фэрнанда здолеў забіць 24 галы ў лізе), а таксама паўтарыў рэкорд Роджэра Ганта, у васьмі хатніх гульнях запар паразіўшы браму суперніка.
У сярэдзіне сэзону 2010—2011 гадоў у трансфэры Торэсу быў зацікаўлены «Чэлсі», які прапанаваў за трансфэр форварда 35 млн фунтаў, аднак «мэрсісайдцы» адмовіліся прадаваць гішпанца[3], тады Фэрнанда зьвярнуўся зь пісьмовым запытам да кіраўніцтва клюбу з просьбай выставіць яго на продаж, у чым яму было адмоўлена[4].
«Чэлсі»
рэдагаваць31 студзеня 2011 году кіраўніцтва «Лівэрпулу» прыняло прапанову лёнданскага «Чэлсі» аб куплі Фэрнанда[5]. У той жа дзень Торэс падпісаў кантракт са сваім новым клюбам тэрмінам на пяць з паловай гадоў[6] з заробнай платай у 175 тысяч фунтаў у тыдзень. Сума трансфэру склала 50 млн фунтаў, што стала самай вялікай сумай трансфэру ў ангельскім футболе[7]. Загуляўшы ў «Чэлсі», Торэс ня мог забіць 14 матчаў запар. Толькі ў матчы супроць «Ўэст Гэма» 23 красавіка 2011 году ён забіў свой першы мяч за клюб[8]. 5 траўня «Чэлсі» стаў уладальнікам Кубку Ангельшчыны, у фінале перамогшы «Лівэрпул» зь лікам 2:1, Торэс у фінале не гуляў[9]. 24 красавіка 2012 году Торэс забіў важны мяч у браму «Барсэлёны» ў паўфінале Лігі чэмпіёнаў[10]. «Чэлсі» выйшаў у фінал турніру і перамог «Баварыю» ў сэрыі пэнальці 4:3 (1:1 у асноўны час)[11]. У сэзоне 2012—2013 гадоў Торэс стаў найлепшым бамбардзірам «Чэлсі» ў Лізе Эўропы (6 мячоў). Клюб дамогся перамогі ў гэтым турніры. У фінале была атрыманая перамога над партугальскай «Бэнфікай» зь лікам 2:1. Лік у матчы адкрыў Фэрнанда Торэс.
«Мілян»
рэдагаваць31 жніўня 2014 году Торэс далучыўся да італьянскага «Міляну» на ўмовах двухгадовай арэнды[12]. 23 верасьня забіў першы мяч у матчы супраць «Эмпалі». Гульня завяршылася зь лікам 2:2[13]. 27 сьнежня 2014 году Торэс стаў гульцом «Міляну» на пастаяннай аснове[14].
Вяртаньне ў «Атлетыка»
рэдагаваць29 сьнежня 2014 году было аб’яўлена, што Фэрнанда Торэс будзе выступаць за «Атлетыка» ў сэзоне 2015—2016 на арэнднай аснове[15]. 4 студзеня 2015 году на стадыёне «Вісэнтэ Кальдэрон» адбылося ўрачыстае вітаньне Торэса. На ім прысутнічала каля 45 000 заўзятараў[16].
Зборная
рэдагавацьТорэс ёсьць гульцом зборнай Гішпаніі амаль усіх узростаў. За нацыянальную зборную правёў амаль 100 матчаў, зь якой станавіўся чэмпіёнам сьвету (2010) й чэмпёнам Эўропы (двойчы: ў 2008 і 2012).
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьТорэс жанаты на Алалье Дамінгес[17]. 8 ліпеня 2009 году ў пары нарадзілася дачка — Нора, а 6 сьнежня 2010 году нарадзіўся сын — Лео.
Дасягненьні
рэдагавацьКлюбныя
рэдагаваць«Чэлсі»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2012
- Пераможца Лігі Эўропы: 2013
«Атлетыка»:
- Пераможца Лігі Эўропы: 2018
Міжнародныя
рэдагавацьГішпанія:
- Чэмпіён сьвету: 2010
- Чэмпіён Эўропы (2): 2008, 2012
Крыніцы
рэдагаваць- ^ «Фернандо Торрес. Моя автобиография. Атлетико». Liverbird.ru
- ^ «Фернандо Торрес: Ключевые моменты моей футбольной жизни». Liverbird.ru
- ^ «Ливерпуль» отклонил предложение «Челси» по Торресу. championat.ru
- ^ «Официально: „Ливерпуль“ отклонил запрос Торреса о трансфере». LiverBird.ru
- ^ «Официально: „Ливерпуль“ разрешил Торресу вести переговоры с „Челси“». Liverbird.ru
- ^ Официально: Торрес перешёл в «Челси». Liverbird.ru
- ^ Трансфер Торреса стал самым дорогостоящим в истории АПЛ. championat.ru
- ^ BBC Sport — Fernando Torres hails first goal for Chelsea
- ^ BBC Sport — Chelsea 2-1 Liverpool
- ^ BBC Sport — Barcelona 2-2 Chelsea
- ^ BBC Sport — Chelsea 1-1 Bayern Munich (aet, 4-3 pens)
- ^ BBC Sport — Fernando Torres: AC Milan seal loan deal for Chelsea striker
- ^ Fernando Torres off the mark as AC Milan fight back to claim Empoli draw— DailyMail
- ^ BBC Sport — Fernando Torres: AC Milan sign Chelsea striker on permanent deal (анг.)
- ^ BBC Sport — Fernando Torres: Atletico Madrid loan deal for AC Milan striker (анг.)
- ^ BBC Sport — Fernando Torres: Atletico Madrid fans welcome striker on return (анг.)
- ^ «Se casa Fernando Torres». El Pais
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьФэрнанда Торэс — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў