Жаэль Матып
Жаэль Жоб Матып (па-нямецку: Joël Job Matip; нарадзіўся 8 жніўня 1991 году, Бохум, Нямеччына) — камэрунскі футбаліст нямецкага паходжаньня, паўабаронца клюбу «Лівэрпул» і нацыянальнай зборнай Камэруну.
Жаэль Матып | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 8 жніўня 1991[1][2] (29 гадоў) Бохум, Арнсбэрг, Паўночны Райн — Вэстфалія, Нямеччына | |
Рост | 195 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | задні абаронца і цэнтральны абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Лівэрпул | |
Нумар | 32 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2016 2016— |
Шальке-04 Лівэрпул |
194 (17) 85 (4) |
Зборныя | ||
2010— | Камэрун | 27 (1) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ераРэдагаваць
КлюбнаяРэдагаваць
Матып пачаў сваю кар’еру ў 1994 годзе ў юнацкай камандзе клюбу «Вайтмар 45», у якой гуляў да 1997 году да пераходу ў «Бохум». У 2000 годзе трапіў у моладзевую каманду «Шальке-04».
У сэзоне 2009—2010 гадоў новы галоўны трэнэр «Шальке-04» Фэлікс Магат прыцягнуў Матыпа ў галоўную каманду, і 7 лістапада 2009 году ён дэбютаваў у асноўным складзе ў матчы супраць «Баварыі» ў Мюнхэне. Дэбют атрымаўся запамінальным — Матып забіў адзіны гол «Шальке», які прынёс камандзе нічыю, і быў названы найлепшым гульцом матчу[3]. У першым матчы 1/4 фіналу Лігі чэмпіёнаў 2010—2011 гадоў Матып на 17-й хвіліне забіў першы гол «Шальке» ў браму мілянскага «Інтэрнацыянале», тым самым зраўняўшы лік. У выніку італьянскі клюб атрымаў паразу зь лікам 2:5.
МіжнароднаяРэдагаваць
23 сьнежня 2009 году быў выкліканы ў зборную Камэруну для ўдзелу ў Кубку афрыканскіх нацыяў 2010 году, але пазьней адмовіўся ад удзелу ў турніры, спадзяючыся што будзе прыцягвацца да матчаў зборнай Нямеччыны. Аднак пазьней усё ж прыняў запрашэньне ў склад афрыканскай зборнай.
Асабістае жыцьцёРэдагаваць
Матып быў народжаны ў сям’і немкі[4] й камэрунца[5]. Ягоны брат Марвін таксама зьяўляецца футбалістам.
ДасягненьніРэдагаваць
«Шальке-04»:
- Уладальнік Кубку Нямеччыны: 2011
- Уладальнік Супэркубку Нямеччыны: 2011
«Лівэрпул»:
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2019
- Уладальнік Супэркубка УЭФА: 2019
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ а б FBref.com
- ^ Жоэль Матип. sports.ru
- ^ «Joel Matip ist auf dem Sprung». Reviersport.de
- ^ «Die Schultüte» (PDF). Matthias-Claudius-Schulen Bochum.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Жаэль Матып — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на афіцыйным сайце ФК «Шальке-04»
- Профіль на transfermarkt.de
- Профіль на fussballdaten.de