Міралем П’яніч

басьнійскі футбаліст

Міралем П’яніч (па-басьнійску: Miralem Pjanić; нарадзіўся 4 красавіка 1990 году, Тузла, СФР Югаславія) — басьнійскі футбаліст, паўабаронца расейскага клюбу ЦСКА і нацыянальнай зборнай Босьніі і Герцагавіны. Гуляе часьцяком у якасьці атакавалага паўабаронцы, вядомы як плэймэйкер зь вялізнымі тэхнічнымі здольнасьцямі[6].

Міралем П’яніч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 2 красавіка 1990(1990-04-02)[1][2][3][…] (34 гады)
Рост 180 см
Вага 68 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб ЦСКА Масква
Нумар 15
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2008
2008—2011
2011—2016
2016—2020
2020—2022
2021—2022
2022—2024
2024—
Мэц
Алімпік Ліён
Рома
Ювэнтус
Барсэлёна
Бэшыкташ (арэнда)
Шарджа
ЦСКА Масква
32 (4)
90 (10)
159 (27)
122 (15)
19 (0)
20 (0)
41 (4)
1 (0)
Зборныя
2008— Босьнія і Герцагавіна 115 (17)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 кастрычніка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
21 сакавіка 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец юнацкіх камандаў люксэмбурскага «Шыфлянжу» й францускага «Мэцу». У дарослым футболе дэбютаваў у 2007 годзе выступамі за каманду клюбу «Мэц», у якой правёў адзін сэзон, прыняўшы ўдзел у 32 матчах чэмпіянату. Большасьць часу, праведзенага ў складзе клюбу быў асноўным гульцом каманды.

Сваёй гульнёй за «Мэц» прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу ліёнскага «Алімпіку», у склад якога далучыўся ў 2008 годзе. Згуляў за каманду зь Ліёну наступныя тры сэзоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе ліёнцаў таксама ў асноўным выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. Да табару «Ромы» далучыўся ў 2011 годзе.

Міжнародная

рэдагаваць

У 2006 годзе дэбютаваў у складзе юнацкай зборнай Люксэмбургу. Аднак пазьней вырашыў гуляць за каманду свай радзімы. Пасьля атрыманьня басьнійскага пашпарту ў пачатку 2008 году, Міралем дэбютаваў у складзе зборнай Босьніі і Герцагавіны 20 жніўня 2008 году ў гульні супраць зборнай Баўгарыі, якая скончылася перамогай баўгараў зь лікам 2:1[7].

Дасягненьні

рэдагаваць

«Ювэнтус»:

«Барсэлёна»:

«Бэшыкташ»:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць