Сан-Паўлу

горад у Бразыліі

Сан-Паўлу (па-партугальску: São Paulo, Саў Паўлу) — горад у Бразыліі. Сан-Паўлу быў заснаваны ў 1554 годзе езуітамі. Да XIX стагодзьдзя быў невялікім правінцыйным горадам. У XX стагодзьдзі пасьля Другой сусьветнай вайны пачалося асноўнае разьвіцьцё гораду. Мільёны мігрантаў зь Японіі, Італіі і некаторых краін Міжземнамор’я пасяліліся менавіта там. Цяпер Сан-Паўлу па колькасьці насельніцтва трэці город ў сьвеце пасьля Токіё і Нью-Ёрку (19,4 мільёнаў жыхароў), у Сан-Паўлу прадукуецца 25% ВУП краіны. Тут знаходзіцца амаль палова прамысловых прадпрыемстваў Бразыліі, у тым ліку авіяцыйнае прадпрыемства «Эмбраер».

Сан-Паўлу
парт. São Paulo
Сан-Паўлу
Герб Сан-Паўлу Сьцяг Сан-Паўлу
Дата заснаваньня: 25 студзеня 1554[1]
Краіна: Бразылія
Штат: Сан-Паўлу
Кіраўнік: Рыкарду Нунэс[d][2]
Плошча: 1522,986 км²
Вышыня: 760 м н. у. м.
Насельніцтва (2022)
колькасьць: 11 451 999 чал.
шчыльнасьць: 7519,44 чал./км²
Часавы пас: UTC-3
летні час: UTC-2
Тэлефонны код: 11
Паштовы індэкс: 01000-000
Геаграфічныя каардынаты: 23°33′1.42″ пд. ш. 46°38′2.21″ з. д. / 23.5503944° пд. ш. 46.6339472° з. д. / -23.5503944; -46.6339472Каардынаты: 23°33′1.42″ пд. ш. 46°38′2.21″ з. д. / 23.5503944° пд. ш. 46.6339472° з. д. / -23.5503944; -46.6339472
Сан-Паўлу на мапе Бразыліі
Сан-Паўлу
Сан-Паўлу
Сан-Паўлу
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.prefeitura.sp.gov.br/

Мэтраполія аказвае значны ўплыў на нацыянальным і міжнародным узроўні, з пункту гледжаньня культуры, эканомікі й палітыкі. Сан-Паўлу зьяўляецца домам для некалькіх важных помнікаў, паркаў і музэяў, як то Мэмарыял Лацінскае Амэрыкі, Музэй партугальскай мовы, Мастацкі музэй Сан-Паўлу, парк Ібірапуэра і Авэніда Паўліста, якая зьяўляецца самым важным фінансавым цэнтрам Сан-Паўлу. Горад прымае шмат мерапрыемстваў высокага ўзроўню, як то Фэстываль мастацтва Сан-Паўлу, Гран-пры Бразыліі ў Формуле-1, Тыдзень моды Сан-Паўлу й Сан-Паўлу Інды 300.

У горадзе таксама месьціцца Сан-паўлаўская Фондавая біржа, рынак ф’ючэрсаў і біржа рынку збожжавых, якая зьяўляецца другой па велічыні фондавай біржай ў сьвеце паводле рынкавага кошту[3]. Сан-Паўлу ёсьць домам для некаторых з самых высокіх будынкаў у Бразыліі, як то Mirante do Vale, Italia, Altino Arantes, North Tower, UNSCOM і многія іншыя. Горад таксама вядомы сваім ненадзейным надвор’ем, вялікім памерам гэлікоптэрнага парку, архітэктурай і мноствам хмарачосаў[4].

Гісторыя

рэдагаваць
 
Цэнтральная плошча гораду

Першае паселішча ў гэтым месцы было заснавана ў 1532 годзе й мела назоў Сан-Вісэнці. Гэта была першая сталая партугальская калёнія ў Новым Сьвеце[5]. Праз дваццаць два гады місіянэры-езуіты Мануэл да Нобрэга й Жузэ дзі Аншыета заснавалі 25 студзеня 1554 году вёску Сан-Паўлу-дус-Кампус-дэ-Піратынінга за 68 кілямэтраў ад Сан-Вісэнці. Сьвятары малі за мэту хрысьціць мясцовыя плямёны тупі й гуарані ў каталіцкую веру й прыняць партугальскае падданства. Аднак езуіты былі пазьней часьцяком не ў ладах з партугальскімі ўладамі, галоўным чынам, Маркізам дэ Памбалам, які ў выніку выгнаў іх з Бразыліі.

Сан-Паўлу афіцыйна стаў горадам ў 1711 годзе. У XIX стагодзьдзі горад перажываў эканамічны росквіт, дзякуючы экспарту кавы, якая пастаўлялася з суседняга горада Сантус. Пасьля адмены рабства ў 1888 годзе, хвалі імігрантаў з Партугаліі, Італіі, Гішпаніі й іншых эўрапейскіх краінаў накіраваліся ў Сан-Паўлу, каб «адбяліць расу», бо партугальска-бразыльскія ўлады асьцерагаліся, што колькасьць чорнага насельніцтва Бразыліі будзе расьці значна хутчэй, чым іншыя групы. У выніку эўрапейцам былі прадастаўлены зямельныя ўладаньні ў якасці стымулаў для іміграцыі, а некаторыя працавалі на кантрактнай аснове на кававых плянтацыях. Зноў прыбылія людзі й іхныя нашчадкі прыехалі, каб «зрабіць Амэрыку», і ў наш час найвыбітнейшыя прадпрымальнікі краіны маюць італьянскія, партугальскія й нямецкія прозьвішчы, як то Матарацца, Дыніз і Мюлер.

Да пачатку XX стагодзьдзя збор кавы рэзка рэзка ўпаў, бо, сярод іншых фактараў, адбылася рэзкае зьніжэньне сусветных коштаў на каву. З крахам Ўол-стрыт у 1929 годзе, кававыя бароны сталі губляць свой ​​уплыў і статус. Эканоміка шукала іншыя альтэрнатывы, як то вытворчасьць цукровага трысьнягу й алькаголю. З цяжкасьцямі, выкліканымі Другой сусьветнай вайной, калі прамыслова разьвітыя краіны не пастаўлялі імпартныя тавары ў краіну, і ў адпаведнасьці з нацыянальнымі тэндэнцыямі да імпартазамяшчэньня, Сан-Паўлу пачаў індустрыялізацыю накіраваную на павілічэньня выпуску тавараў унутранага спажываньня. Мясцовыя прадпрымальнікі пачалі ўкладваць грошы ў разьвіцьцё прамысловасьці Сан-Паўлу, прыцягваючы новыя кантынгенты мігрантаў у горадзе, у асноўным італьянцаў. У дадатак да эўрапейцаў, японцы й сырыйскія й лібанскія імігранты прыбылі сюды ў вялікай колькасьці ў першай палове XX стагодзьдзя. На працягу ўсяго стагодзьдзя хуткі рост эканомікі гораду таксама прыцягнуў велізарныя хвалі мігрантаў зь бедных раёнаў Бразыліі, асабліва з паўночна-ўсходняй частцы краіны. Сан-Паўлу падтрымліваў высокія тэмпы эканамічнага росту за кошт 1920-х гадоў, калі назіраліся вялізарныя патокі іміграцыі, хуткая індустрыялізацыя й прыход інвэстыцыяў. У пачатку 1920-х будынак Сампаю Марэйра дасягнуў беспрэцэдэнтных 14 паверхаў, а ўжо да канца дзесяцігодзьдзя будынак Мартынэльлі перавысіў гэтую колькасьць паверхаў удвая. Таксама ўзрасла колькасьць аўтамабіляў і дызэльных аўтобусаў, што дазволіла працаўнікам сфэры абслугоўваньня езьдзіць з прыгарадаў на працу ў цэнтар гораду.

 
Будынак Мартынэльлі — сымбаль Сан-Паўлу

Аднак з-за канкурэнцыі з многімі іншымі бразыльскімі гарадамі, якія часам прапануюць падатковыя льготы для кампаніяў, дзеля прывабліваньня месца для будаўніцтва прадпрыемстваў, Сан-Паўлу ў асноўных відах эканамічнай дзейнасьці паступова выйшаў з прамысловага профілю на карысьць сфэры паслугаў у канцы XX стагодзьдзя. Горад зьяўляецца домам для вялікай колькасьці мясцовых і міжнародных банкаўскіх офісаў, юрыдычных фірмаў, транснацыянальных кампаніяў і бытавога абслугоўваньня. Сучасны твар горада паўстаў у 1930-я гады, у асноўным застаючыся нязьменным. Сан-Паўлу не хапала якой-небудзь пляніроўцы гораду да 1889 году, а закон занаваньня быў прыняты толькі ў 1972 годзе. Большая частка горада захавала каляніяльныя аспэкт, з вузкімі вуліцамі, пацёртымі будынкамі й старымі цэрквамі ў францысканскім стылі.

 
Хмарачосы ў Бэрыні
 
Сучасныя хмарачосы Сан-Паўлу

У 1924 годзе горад падвергнуўся бамбардзіроўцы падчас паўстаньня тэнэнтыстаў. Паміж 1920 і 1940 гадамі насельніцтва падвоілася, дасягнуўшы 1,3 мільёну чалавек. Нягледзячы на тое, што насельніцтва Рыю-дэ-Жанэйру таксама расло хуткімі тэмпамі ў гэты пэрыяд, празь некалькі дзесяцігодзьдзяў Сан-Паўлу пераўзышоў свайго канкурэнта ў колькасьці насельніцтва. У 1939—1945 гадох інжынэр Франсіску Прэстыз Мая пабудаваў шматпалосны праспэкт 9 de Julho (Праспэкт 9 ліпеня) і пашырыў многія іншыя вуліцы, нягледзячы на супраціў з боку перамешчанага насельніцтва. Да 1947 году ў Сан-Паўлу быў пабудаваны будынак Дзяржбанку, а некалькі пазьней гарадзкая бібліятэка імя Марыю дэ Андрадэ. Да 1950 году мэтраполія Сан-Паўлу вырасла да 2,2 млн. чалавек у параўнанні з 2,4 мільёну ў Рыю-дэ-Жанэйру, але празь дзесяць гадоў у Сан-Паўлу паказчык колькасьці насельніцтва пераўзвышаў 3,7 млн чалавек, у параўнаньні з Рыю 3,3 млн чалавек, такім чынам горад умацоўваў сваю рэпутацыю як аднаго з найбольш дынамічна квітнеючых гарадзкіх цэнтраў сьвету. У 1960 годзе Сан-Паўлу ўключаў у сябе амаль палову насельніцтва штату Сан-Паўлу (самы населены штат у Бразыліі), а колькасьць працуючага насельніцтва горада складала каля адной траціны ад агульнай колькасьці занятых у прамысловасьці краіны. З-за павілічэньня колькасьці аўтамабіляў горадзе была пабудавана хуткасная аўтамагістраль Бандэйрантыс, якая забясьпечвае хуткі доступ да цэнтру гораду. Будаўніцтва дарог працягваецца й на сёньняшні дзень, але ніякае іхняе павілічэньня ня можа вырашыць праблему стварэньня затораў на дарозе. Будаўніцтва мэтрапалітэну было пачата ў канцы 1960-х у надзеі на паляпшэньне сытуацыі, на сёньня лініі мэтро працягваюць пашырацца й дапаўняцца.

Нягледзячы на свае шматлікія беды, Сан-Паўлу застаецца бізнэс-цэнтрам Лацінскай Амэрыкі. Квітнеючы спачатку дзякуючы кававай прамысловасьці, а пазьней індустрыялізацыі, на пачатку XXI стагодзьдзя горад у асноўным ёсьць цэнтрам сфэры паслуг. Ягоны велізарны рынак, каля 20 мільёнаў чалавек жывуць у мэтраполіі Сан-Паўлу, зьяўляецца магнітам для транснацыянальных карпарацыяў. Дзякуючы мастацкім выставам, як то Feira Bienal Internacional de Arte, і рэпутацыі месца правядзеньня перадавых музычных канцэртаў, горад стаўся чымсьці накшталт культурнага цэнтра. Эканамічны рост і экспарт тавараў падняў занятасьць й заробную плату насельніцтва. Узровень забойстваў скараціўся амаль на чвэрць з моманту свайго піка.

Вяртаньне гарадзкой рады й прыход прыватных унівэрсытэтаў пойшло на карысьць гістарычнаму цэнтру, аднак бізнэс працягвае рухацца да новых раёнаў, як то Ітаім і Бэрыні. Сан-Паўлу таксама прыцягвае больш наведвальнікаў чым Рыю-дэ-Жанэйру, што сьведчыць пра інтэнсіўнае суперніцтва паміж двума мэтраполіямі.

Геаграфія

рэдагаваць
 
Гара Жарагуа ёсьць найвышэйшым пунктам гораду.

Сан-Паўлу разьмешчаны на паўднёвым усходзе Бразыліі, у паўднёва-ўсходнім штаце Сан-Паўлу, прыкладна на паўдарогі паміж Курытыба, сталіцы штату Парана, і Рыю-дэ-Жанэйра, былой сталіцы Бразыліі. Горад разьмешчаны на плято Сэра-ду-Мар, якое зьяўляецца часткай вялізнага Бразыльскага нагор’я, зь сярэдняй вышынёй каля 799 мэтраў над узроўнем мора, нягледзячы на тое, што горад месьціцца на ​​адлегласьці ўсяго каля 70 кілямэтраў ад Атлянтычнага акіяна. Узгорыстая мясцовасьць пераважае ў урбанізаваных раёнах Сан-Паўлу, за выключэньнем паўночнай частцы горада, дзе горная града Сэра-да-Кантарэйра можа пахваліцца ўзвышшамі й наяўнасьцю значных рэшткаў трапічных лясоў Атлянтыкі. Увесь рэгіён вельмі стабільны тэктанічна, і ніякай сэйсмічнай актыўнасьці калі-небудзь тут не было зафіксавана.

Рэкі Чыетэ й ейны прыток Пінэйрус, некалі былі важнымі крыніцамі прэснай вады й месцам правядзеньня вольнага часу для Сан-Паўлу. Тым ня менш, шматлікія прамысловыя сьцёкавыя воды й скід сьцёкавых вод у XX стагодзьдзі выклікала моцную забруджанасьць рэкаў. Аднак зараз вядзецца праграма па істотнай ачыстцы для абедзьвюх рэкаў, якая фінансуецца за кошт партнэрствай дамовы паміж мясцовымі органамі ўлады й міжнароднымі банкамі разьвіцьця, як то Японскі банк міжнароднага супрацоўніцтва.

У рэгіёне вакол Сан-Паўлу няма вялікіх натуральных азёраў, аднак вадасховішчы Білінгс і Гварапіранга, якія месьцяцца на паўднёвай ўскраіне горада, выкарыстоўваюцца для вытворчасьці электраэнэргіі, для захоўваньня вады, і як месца правядзеньня забаўляльныя мерапрыемстваў, як то ветразевы спорт. Арыгінальная флёра складаецца ў асноўным з самых разнастайных шыракалістых вечназялёных раслінаў. Сёньня інтрадукцыя для Сан-Паўлу зьяўляецца агульнай, бо мяккі клімат і багатыя дажджы дазволі мноству трапічных, субтрапічных і ўмераных расьлінаў расьці тут, асабліва паўсюдным стаў эўкаліпт.

Паркі й біяразнастайнасьць

рэдагаваць
 
Народны парк у Сан-Паўлу.

Сан-Паўлу месьціцца ў зоне экатону між трох біёмаў: зьмяшаны амбрафільны лес, густы амбрафільны лес і сэраду. Апошні з памянёных біёмаў меў некаторыя віды расьлінаў, якія ўласьцівыя да Пампасаў. У 2010 годзе ў Сан-Паўлу мелася 62 муніцыпальныя й штатныя паркі[6], як то парк Кантарэйра, які ёсьць часткай біясфэрнага запаведніка Сан-Паўлу й дзе месьцяцца адныя з найбуйнейшых гарадзкіх лясоў на плянэце з 7900 гектарамі. Таксама можна згадаць паркі Фонтэс-ду-Іпіранга[7], Ібірапуэра, экалягічны парк Чыетэ, экалягічная ахоўная зона Капівары-Монус, Сэра-ду-Мар, Віла-Лобус, Народны парк і парк Жарагуа, апошнія зь якіх быў даданы ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў 1994 годзе[8]. У 2009 годзе ў Сан-Паўлу мелася 2300 гектараў зялёнай плошчы, што менш за 1,5% плошчы гораду[9] і ніжэй за 12 м² на жыхара як рэкамэндавана Сусьветнай арганізацыяй здароўя[10]. Каля 21% плошчы грамады ахопленыя зялёнымі зонамі, уключаючы экалягічныя рэзэрвацыі паводле зьвестак на 2010 год[11][12].

У грамадзе можна пабачыць лясных птушак, якія звычайна зьяўляюцца ў рэгіёне ўвесну, дзякуючы існага ляснога пасу вакол гораду, які па-ранейшаму атачае места. Найбольш распаўсюджанымі відамі рэгіёны ёсьць чырвоны дрозд, саяка бразыльская, вялікая пітанга й калібры. Не зважаючы на вялікую забруджанасьць галоўных рэк гораду Чыетэ й Пінэйрус, рэкі ёсьць прытулкам некалькіх відаў жывёлаў, як то капібары, каршуны, чылійскія кірлі, чаплевыя й нутрыі.

Горад мае вільготны субтрапічны клімат, у адпаведнасьці з клясыфікацыяй Кёпена[13]. Улетку тэмпэратура складае ад 17 °C да 28 °C, але можа даходзіць да 32 °C у самыя гарачыя дні. Узімку тэмпэратура вагаецца паміж 11 °C-23 °C, але можа апускацца да 6 °C у самыя халодныя дні. Самая высокая тэмпэратура складала 35,3 °C, яна была зафіксавана 15 лістапада 1985 году[14]. Самая нізкая тэмпэратура за пэрыяд назіраньня складала -2 °C і была зафіксавана 2 жніўня 1955 году, у той жа дзень неафіцыйна была зафіксавана тэмпэратура -3,8 °C. Сярэдняя тэмпэратура на працягу ўсяго году ёсьць аналягічнай той, што назіраецца ў Сыднэі й Лос-Анджэлесе. Паўднёвы тропік, які праходзіць прыкладна на 23° 27' паўднёвай шырыні, праходзіць на поўначы ля самага Сан-Паўлу й прыкладна пазначае мяжу паміж трапічнай і ўмеранай абласьцямі Паўднёвай Амэрыкі. З-за сваёй вышыні над узроўнем мора, аднак, Сан-Паўлу карыстаецца выразна ўмераным кліматам[15].

  Кліматычныя зьвесткі для Сан-Паўлу  
Паказьнік Сту Лют Сак Кра Тра Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сьн Год
Абсалютны максымум t, °C 34,2 34,6 33,6 31,3 29,8 28,9 29,3 33,0 37,4 34,4 35,2 35,7 37,4
Сярэдні максымум t, °C 27,4 28,0 27,3 25,1 23,0 21,7 21,8 23,3 23,9 24,7 25,9 26,3 24,5
Сярэдняя t, °C 22,2 22,4 21,7 19,8 17,6 16,4 15,8 17,1 17,8 19,0 20,3 21,2 18,5
Сярэдні мінімум t, °C 18,7 18,8 18,2 16,3 13,9 12,3 11,7 12,8 13,9 15,3 16,5 17,8 14,5
Абсалютны мінімум t, °C 10,2 11,2 10,9 6,0 5,2 0,9 0,2 −2,2 2,1 4,2 6,9 7,3 −2,2
Норма ападкаў, мм 240 250 160 80 70 60 40 30 70 130 140 190 1 460
Крыніца: INMET. Gráficos Climatológicos, Hong Kong Observatory

Насельніцтва

рэдагаваць
 
Італьянскія імігранты

Сан-Паўлу зьяўляецца найбольш этнічна разнастайным горадам у Бразыліі[16]. Са скарачэньнем трафіку гандлю рабамі ў Бразыліі ў 1850 годзе афрыканцаў сталі замяняць імігрантамі з Эўропы на працы на кававых плянтацыях. Піянэрам у гэтым новым праекце стаў сэнатар Нікалаў Вэргуэйру, які запрасіў працаўнікоў зь Нямеччыны, Швайцарыі й Партугаліі для працы на сваём уласным маёнтку. Наступная хваля імігрантаў, у асноўным італьянцаў і партугальцаў, пракацілася зь сярэдзіны XIX стагодзьдзя й па канец стагодзьдзя. Яны былі значна больш прыстасаванымі да вырошчваньня кавы й склалі з часам буйныя супольнасьці імігрантаў у штаце Сан-Паўлу[17].

Пасьля адмены рабства ў 1888 годзе, колькасьць эўрапейскіх імірантаў у Сан-Паўлу значна павялічылася, большасьць зь іх прыбылі зь Італіі, а затым Партугаліі й Гішпаніі. У 1897 годзе італьянцы складалі больш за палову насельніцтва гораду. Партугальцы, гішпанцы, немцы, японцы, габрэі й сырыйска-лібанскія хрысьціяне таксама меліся ў горадзе ў значных колькасьцях. З 1908 па 1941 гады ў горадзе значна павялічалася колькасьць японскіх імігрантаў[18]. У 1960-х гадох кітайцы й карэйцы пачалі таксама масава рухацца ў Сан-Паўлу. У сярэдзіне XX стагодзьдзя многія з пацярпелых ад засухі на паўночным усходзе краіны пачалі міграваць у Сан-Паўлу. У цяперашні час горад зьяўляецца сьведкам вялікай хвалі міграцыі з Балівіі[19].

Славутасьці

рэдагаваць

Гарады-сябры

рэдагаваць

Гарады-партнэры

рэдагаваць
  1. ^ а б в https://pt.wikipedia.org/wiki/São_Paulo
  2. ^ а б https://g1.globo.com/sp/sao-paulo/noticia/2021/05/16/morre-bruno-covas-veja-frases-do-politico.ghtml
  3. ^ Bovespa vira a segunda maior Bolsa do mundo(недаступная спасылка). Economia & Negócios
  4. ^ "São Paulo holds Gay Pride parade". BBC
  5. ^ Lawrence, Rachel (January 2010). Alyse Dar. ed. Brazil (Seventh ed.). Apa Publications GmbH & Co. / Discovery Channel. pp. 183–204.
  6. ^ «Parques Municipais». Prefeitura de São Paulo.
  7. ^ «Parque Estadual da Cantareira». Governo do Estado de São Paulo.
  8. ^ «Parque Nacional Jaragua». UNESCO.
  9. ^ «Paulistanos carentes de áreas verdes». Eco.
  10. ^ «Uma árvore por habitante, a recomendação mínima da OMS para as cidades». Gazeta do Povo.
  11. ^ «3.º Seminário de Áreas Verdes». Prefeitura de São Paulo.
  12. ^ «Parque Raul Seixas completa 20 anos, com muita festa». Prefeitura de São Paulo.
  13. ^ "Subtropical climate in the city of São Paulo". Sao-paulo.world-guides.com.
  14. ^ "São Paulo 40 Graus". Urbanistas.com.br. March 2, 2009.
  15. ^ "Britannica Online Encyclopedia – Climate of São Paulo". Britannica.com.
  16. ^ São Paulo has the most diversity of Brazil(недаступная спасылка) etni-cidade.net
  17. ^ "Nicolau Pereira De Campos Vergueiro". Orbita.starmedia.com.
  18. ^ "Folha Online – Especial – 2005 – São Paulo 451" .folha.uol.com.br. January 24, 2005.
  19. ^ "Latin American Immigration to São Paulo". Projetofabrica.com.br.
  20. ^ «Les pactes d’amitié et de coopération». Paris.fr. March 17, 2010.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць