Шабі Алёнса

гішпанскі футбаліст

Шабіер Алёнса Аляна (па-басконску: Xabier Alonso Olano; нарадзіўся 25 лістапада 1981 году, Талёса, Гішпанія) — колішні гішпанскі футбаліст басконскага паходжаньня, а сёньня галоўны трэнэр нямецкага клюбу «Баер». Ранеў гуляў на пазыцыі апорнага паўабаронцы, абараняючы колеры ў тым ліку нацыянальнай зборнай Гішпаніі. Удзельнік чэмпіянату Эўропы 2004 году, чэмпіянату сьвету 2006, чэмпіянату Эўропы 2008, чэмпіянату сьвету 2010, чэмпіянату Эўропы 2012 і чэмпіянату сьвету 2014. Двухразовы чэмпіён Эўропы (2008, 2012) і чэмпіён сьвету (2010).

Шабі Алёнса
Шабі Алёнса
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 лістапада 1981 (43 гады)
Талёса, Гішпанія
Рост 182 см
Вага 79 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Баер
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2004
2000—2001
2004—2009
2009—2014
2014—2017
Рэал Сасьедад
Эйбар
Лівэрпул
Рэал Мадрыд
Баварыя
119 (9)
14 (0)
143 (15)
158 (4)
79 (5)
Зборныя
2003—2014 Гішпанія 114 (16)
Трэнэрскія клюбы
2019—2022
2022—
Рэал Сасьедад Б
Баер

Алёнса адрозьніваецца здольнасьцю забіваць галы з далёкіх дыстанцыяў. У матчы на Кубак Ангельшчыны супраць каманды «Лутан Таўн» у студзені 2006 году ён забіў два галы з далёкай дыстанцыі, адзін зь якіх ударам прыкладна з 60 мэтраў. У верасьні 2006 году Алёнса забіў яшчэ адзін гол са сваёй паловы поля ў матчы Прэм’ер-лігі супраць «Ньюкасл Юнайтэд».

Раньнія гады

рэдагаваць

Шабі Алёнса паходзіць з футбольнай сям’і. Ягоны бацька, Пэрыка Алёнса, гуляў за «Рэал Сасьедад», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам Гішпаніі, і за «Барсэлёну». Брат Шабі, Мікеле Алёнса, гуляе на пазыцыі паўабаронцы за «Тэнэрыфэ». Іншы брат, Ён — футбольны судзьдзя.

Алёнса ёсьць выхаванцам футбольнай школы «Рэал Сасьедаду», ён дэбютаваў у прафэсійнай камандзе сан-сэбастыянскага клюбу ў сэзоне 1999—2000 гадоў. Ягоны першы выхад на поле адбыўся 1 сьнежня 1999 году ў паядынку на Кубак Гішпаніі супраць клюбу «Лягроньнес».

Кар’ера

рэдагаваць

«Рэал Сасьедад»

рэдагаваць

Першую палову сэзону 2000—2001 гадоў Алёнса адыграў у «Эйбары» на правах арэнды, пасьля чаго вярнуўся ў родную каманду й стаў змагацца за месца ў асноўным складзе. У пасьпяховым для каманды сэзоне 2002—2003 гадоў, калі яна заняла другое месца ў чэмпіянаце, прапусьціўшы наперад толькі мадрыдзкі «Рэал», Шабі Алёнса быў ключавым гульцом «Рэал Сасьедаду», ён прыняў удзел у 33 матчах і забіў у іх 3 галы й заявіў пра сябе як пра ўзыходзячую зорку гішпанскага футболу.

«Лівэрпул»

рэдагаваць
 
У складзе «Лівэрпулу»

Алёнса перайшоў у «Лівэрпул» у жніўні 2004 году. Ён дэбютаваў у ангельскай Прэм’ер-лізе 29 жніўня на «Рыбак Стэдыюм» у матчы супраць «Болтан Ўандэрэрз», які «Лівэрпул» прайграў зь лікам 0:1. Бачаньне поля й добрае валоданьне пасам дазволілі Алёнса стаць адным з асноўных гульцоў у паўабароне «Лівэрпулу», а ягоныя запамінальныя дакладныя далёкія пасы й відовішчныя магутныя ўдары зрабілі Алёнса ўлюбёнцам заўзятараў «чырвоных».

1 верасьня 2007 году яму ўпершыню ў кар’еры атрымалася двойчы за гульню паразіць браму суперніка «Лівэрпулу» ў Прэм’ер-лізе. Адбылася гэтая падзея ў матчы на ​​«Энфілдзе» супраць «Дэрбі Каўнці», у якім «чырвоныя» перамаглі зь лікам 6:0. Алёнса адкрыў лік у гэтым матчы, на 25-й хвіліне ударам са штрафнога з адлегласьці ў 50 мэтраў уразіўшы браму гасьцей. У другім тайме баск вызначыўся яшчэ раз, прабіўшы з-за межаў штрафной плошчы. Гэты гол стаў для «Лівэрпулу» чацьвертым у дадзеным паядынку.

«Рэал Мадрыд»

рэдагаваць
 
У матчы за мадрыдзкі «Рэал» у Лізе чэмпіёнаў

Улетку 2009 году «Рэал» пачаў кампанію па скупцы вядомых гульцоў; адной з трансфэрных мэтаў каманды стаў Алёнса. Нягледзячы на тое, што трэнэр «Лівэрпула» Рафаэль Бэнітэс неаднаразова паведамляў пра тое, што клюб не мае намеру прадаваць басконскага гульца[1][2], прадстаўнікі «Рэала» ціснулі на «чырвоных», стала заяўляючы праз прэсу аб тым, што гулец ім вельмі патрэбны. Пры гэтым кіраўніцтва мадрыдзкага клюбу адмовіліся згаджацца зь мінімальнай сумай адчэпных (каля 35 мільёнаў фунтаў), якую патрабаваў за футбаліста «Лівэрпул», назваўшы яе «празмерна вялікай» за «гульца, якому няма замены»[3] й прыстрашыўшы наогул адмовіцца ад зьдзелкі[4], і гэта пры тым, што незадоўга да гэтага мадрыдзкі клюб выдаткаваў 93 і 65 мільёны эўра на Крыштыяну Раналду й Кака адпаведна.

Алёнса атрымаў у новым клюбе кашулю з 22 нумарам. Свой першы гол за «сьметанковых» забіў 21 лютага 2010 году ў матчы супраць «Вільярэалу», які мадрыдзкі перайгралі зь лікам 6:2. У свой першы сэзон калі Алёнса ня быў дысквіліфікаваны ці траўмаваны Мануэль Пэлегрыні заўсёды выпускаў гульца ў стартавым складзе на матчы Лігі чэмпіёнаў і Ля Лігі. У чэмпіянаце Гішпаніі пашабаронца дапамог клюбу атрымаць 96 пунктаў, але гэты было на 3 пункты менш за паказчык «Барсэлёны». На другі сэзон футбаліста ў каманду ў якасьці галоўнага трэнээрам прыйшоў працаваць Жузэ Маўрыньню. Алёнса зьмяніў нумар на 14 пасьля сыходу з клюбу віцэ-капітана Гуці. У сэзоне Шабіер не забіў ніводнага голу, аднак быў важнай часткай каманды, пільна гуляючы ў апорнай зоне.

Свой трэці сэзон гулец распачаў забіўшы другі гол у матчы супраць «Барсэлёны» на Сант’яга Бэрнабэў ў матчы Супэркубку Гішпаніі, сустрэча скончылася ўнічыю зь лікам 2:2. 21 верасьня 2011 году паўабаронца правёў свой ​​соты афіцыйны матч за «Рэал» у матчы супраць «Расінгу», аднак гульня таксама скончылася ўнічыю зь лікам 0:0. Алёнса па-ранейшаму займаў бясспрэчную пазыцыю апорнага паўабаронца ў камандзе. Паводле вынікаў сэзон Алёнса ўпершыню стаў чэмпіёнам Гішпаніі. 8 студзеня 2014 году Алёнса падоўжыў кантракт з клюбам, новае пагадненьне было разьлічана да 2016 году[5].

«Баварыя»

рэдагаваць

29 жніўня 2014 году Алёнса перайшоў у табар нямецкай «Баварыі», падпісаўшы з клюбам двухгадовы кантракт[6]. Дэбютаваў на наступны дзень у матчы супраць «Шальке-04», які скончыўся ўнічыю 1:1[7].

Міжнародная кар’ера

рэдагаваць

Упершыню за зборную Гішпаніі Алёнса згуляў 30 красавіка 2003 году ў таварыскім матчы супраць зборнай Эквадору, ва ўзросьце 22 гадоў. На чэмпіянаце сьвету ў Нямеччыне Шабі Алёнса 14 чэрвеня 2006 году забіў свой першы гол за зборную у браму зборнай Ўкраіны.

Дасягненьні

рэдагаваць
 
Шабі Алёнса забівае гол у браму зборнай Францыі на чэмпіянаце Эўропы 2012 году

«Лівэрпул»:

«Рэал»:

«Баварыя»:

Міжнародныя

рэдагаваць

Гішпанія:

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Шабі Алёнсасховішча мультымэдыйных матэрыялаў